be-hse-train-doc11

Universal Dependencies - Belarusian - HSE

LanguageBelarusian
ProjectHSE
Corpus Parttrain
AnnotationLyashevskaya, Olga; Peljak-Łapińska, Angelika; Petrova, Daria; Shishkina, Yana

Javascript seems to be turned off, or there was a communication error. Turn on Javascript for more display options.

indexsentence 1 - 4 < sentence 5 - 10

Як вучыць нас варожбаў лунь, Як варажыў і летась гэтак, Лёг гаспадар плашмя на рунь, Стаў слухаць сёлета палетак. Абняўшы рунь, ляжыць, як сноп, Жывых і мёртвых вызваў ў сведкі, Прысмерціў сэрца, зморшчыў лоб... І чуе руні шопат гэткі: «Забіў ты бацьку, каб на рот Адзін паменшала у хаце, Прыйшоў твой сёлета чарод, Жніва табе не дачакаці!» Ўстаў гаспадар! Як дурнап’ян, Сказ руні раны разварушыў... Ён, зняўшы пояс-саматкан, Павіс над руняю на йгрушы. 1918

Download XMLDownload textSentence viewDependency trees