be-hse-train-doc11

Universal Dependencies - Belarusian - HSE

LanguageBelarusian
ProjectHSE
Corpus Parttrain
AnnotationLyashevskaya, Olga; Peljak-Łapińska, Angelika; Petrova, Daria; Shishkina, Yana

Javascript seems to be turned off, or there was a communication error. Turn on Javascript for more display options.

index sentence 1 - 6 > sentence 7 - 10

Абходзіў зважна гаспадар Свае абсеяныя межы, Глядзеў, ці добра Божы дар На свет зірнуў з зямелькі свежай. На небе воблачная сінь Лягла пасцілкаю махнатай, А на зямлі, дзе вокам кінь, Цвіце, рунее рунь багата. Над ёй круг сонца залаты Плыўнём плыве, палае, йскрыцца, За ёй, трывожачы кусты, Бурліць, плюскочыцца крыніца. На ўзмежку, збыўшыся кары, Тырчыць ігруша, як сухотнік, Над грушай ястраб угары Цікуе кінуты заплотнік. Як вучыць нас варожбаў лунь, Як варажыў і летась гэтак, Лёг гаспадар плашмя на рунь, Стаў слухаць сёлета палетак. Абняўшы рунь, ляжыць, як сноп, Жывых і мёртвых вызваў ў сведкі, Прысмерціў сэрца, зморшчыў лоб... І чуе руні шопат гэткі:

Download XMLDownload textSentence viewDependency trees