be-hse-train-doc1
Universal Dependencies - Belarusian - HSE
Language | Belarusian |
---|
Project | HSE |
---|
Corpus Part | train |
---|
Annotation | Lyashevskaya, Olga; Peljak-Łapińska, Angelika; Petrova, Daria; Shishkina, Yana |
---|
View options
Tags:
Javascript seems to be turned off, or there was a communication error. Turn on Javascript for more display options.
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
Паводле дасягнутых дамоўленасцяў, Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Беларусі і Daeryook & Aju Internatonal Law Firm маюць намер праводзіць двухбаковыя кансультацыі і абмен інфармацыяй з мэтай вывучэння магчымасцяў прыцягнення прамых замежных інвестыцый у Беларусь. Як распавялі ў міністэрстве эканомікі, у рамках цяперашняга візіту ў Сеул дырэктар Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Дзмітры Клеўжыц прэзентаваў інвестыцыйныя магчымасці Беларусі і правёў перамовы з намеснікам міністра інтэлектуальнай эканомікі Рэспублікі Карэя Мун Чжэ До, віцэ-прэзідэнтам Карэйскага агенцтва па прасоўванні гандлю і інвестыцый (KOTRA) О Сон Гынам і радам мясцовых бізнэсоўцаў. Бакі абмеркавалі перспектывы інвестсупрацоўніцтва Беларусі з карэйскімі кампаніямі ў сферах транспартнай інфраструктуры, нафтахіміі, машынабудавання, фармацэўтыкі і медыцыны. У Рэчыцы п'яны мужчына гуляў па лёдзе ў трусах і патануў Жыхар Рэчыцы, які адпачываў 18 сакавіка з кампаніяй на беразе Бярэзіны, праваліўся пад лёд і патануў. Ён шмат выпіў, распрануўся да трусоў і пайшоў па тонкім лёдзе, не рэагуючы на просьбы сяброў вярнуцца. Лёд пад мужчынам праламаўся, ён імгненна пайшоў пад ваду. Чацвёра сяброў не змаглі яго выратаваць. Як адзначыў прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Анатоль Васільеў, аналіз няшчасных выпадкаў у рэк і вадаёмаў, якія адбыліся ў гэтым годзе, паказаў, што большасць патанулых былі ў стане алкагольнага ап'янення. Таму яны не аддавалі справаздачы ў сваіх дзеяннях і не маглі рэальна ацаніць небяспеку і разлічыць свае сілы ў крытычнай сітуацыі, сказаў ён. У сувязі з гэтым ва УУС Гомельскага аблвыканкама нагадалі, што распіванне алкаголю або з'яўленне ў грамадскім месцы ў п'яным выглядзе, у тым ліку і ў месцах адпачынку ля вадаёмаў, з'яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем і цягне пакаранне штрафам да васьмі базавых велічынь.
Download XML • Download text
• Sentence view • Dependency trees