be-hse-train-doc1

Universal Dependencies - Belarusian - HSE

LanguageBelarusian
ProjectHSE
Corpus Parttrain
AnnotationLyashevskaya, Olga; Peljak-Łapińska, Angelika; Petrova, Daria; Shishkina, Yana

Javascript seems to be turned off, or there was a communication error. Turn on Javascript for more display options.

indexsentence 7 - 17 < sentence 18 - 28 > sentence 29 - 39

Акрамя таго, купанне дазволена толькі ў спецыяльна адведзеных і абсталяваных месцах. Як перадаваў Тэлеграф, у Лепельскім раёне ў рацэ 6 сакавіка патанула шасцігадовая дзяўчынка, якая пайшла да вадаёма гуляць разам з сяброўкай. Чэшская перакладчыца: я не веру ў патрыятызм без роднай мовы Ужо месяц, як на Тэлеграфе існуе рубрыка, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы, удзельнікамі якога з'яўляюцца грамадзяне іншых краін, якія адмыслова і самастойна вывучылі беларускую мову. Сёння вашай увазе мы прапануем інтэрв'ю чэшскай перакладчыцы, арнітолага Святланы Уранавай (Světlana Vránová). Telegraf.by: Чым вас зацікавіла беларуская мова? Уранава: Першае, што мяне зацікавіла, было тое, што я яе нідзе не чула. Я прыехала ўпершыню ў Беларусь і паўсюль чула толькі расейскую. Гэта было вельмі дзіўна, і мне гэта не падабалася. Другое, чым яна мяне зацікавіла, было тое, што я магла адразу ўсё разумець. Калі я ўрэшце сустрэла беларускамоўных людзей, у мяне не было ніякіх праблемаў іх разумець.

Download XMLDownload textSentence viewDependency trees