be-hse-test-doc2
Universal Dependencies - Belarusian - HSE
Language | Belarusian |
---|
Project | HSE |
---|
Corpus Part | test |
---|
Annotation | Lyashevskaya, Olga; Peljak-Łapińska, Angelika; Petrova, Daria; Shishkina, Yana |
---|
View options
Tags:
Javascript seems to be turned off, or there was a communication error. Turn on Javascript for more display options.
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
Умяшанне дзяржаўных органаў у дзейнасць грамадзян па вядзенню асабiстай падсобнай гаспадаркi не дапускаецца, за выключэннем выпадкаў, устаноўленых заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь. Грамадзяне, правы якiх на вядзенне асабiстай падсобнай гаспадаркi парушаны, маюць права прад’яўляць патрабаваннi па кампенсацыi нанесеных iм страт, у тым лiку ўпушчанай выгады, па кампенсацыi маральнага ўрону, а таксама па аднаўленню парушаных правоў у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якiя пастаянна пражываюць у Рэспублiцы Беларусь, могуць весцi асабiстую падсобную гаспадарку на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь у парадку і на ўмовах, устаноўленых гэтым Законам і iншымi нарматыўнымi прававымi актамi Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 4. Правы грамадзян, якiя ажыццяўляюць вядзенне асабiстай падсобнай гаспадаркi Грамадзяне, якiя ажыццяўляюць вядзенне асабiстай падсобнай гаспадаркi, маюць права: узводзiць ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадку гаспадарчыя пабудовы і збудаваннi, неабходныя для вядзення асабiстай падсобнай гаспадаркi, на зямельных участках, якiя прадастаўлены iм у пажыццёвае спадчыннае валоданне і знаходзяцца ў прыватнай уласнасцi; самастойна весцi гаспадарку на зямельных участках, прадастаўленых iм для вядзення асабiстай падсобнай гаспадаркi; праводзiць любыя здзелкi, якiя не супярэчаць заканадаўству Рэспублiкi Беларусь, звязаныя з вядзеннем асабiстай падсобнай гаспадаркi, мець iншыя маёмасныя і немаёмасныя правы; выкарыстоўваць прыцягнутую на добраахвотных пачатках і дагаворных умовах маёмасць, у тым лiку грашовыя сродкi юрыдычных і фiзiчных асоб, неабходныя для вядзення асабiстай падсобнай гаспадаркi.
Download XML • Download text
• Sentence view • Dependency trees