be-hse-test-doc2

Universal Dependencies - Belarusian - HSE

LanguageBelarusian
ProjectHSE
Corpus Parttest
AnnotationLyashevskaya, Olga; Peljak-Łapińska, Angelika; Petrova, Daria; Shishkina, Yana

Javascript seems to be turned off, or there was a communication error. Turn on Javascript for more display options.

indexsentence 1 - 6 < sentence 7 - 17 > sentence 18 - 26

Адносiны, звязаныя з вядзеннем грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь (далей грамадзяне) асабiстых падсобных гаспадарак і дзяржаўнай падтрымкай гэтых гаспадарак, рэгулююцца Грамадзянскiм кодэксам Рэспублiкi Беларусь, Кодэксам Рэспублiкi Беларусь аб зямлi, гэтым Законам і iншымi нарматыўнымi прававымi актамi Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 2. Асабiстая падсобная гаспадарка грамадзян Асабiстая падсобная гаспадарка грамадзян форма гаспадарча-працоўнай дзейнасцi грамадзян па вытворчасцi сельскагаспадарчай прадукцыi, заснаваная на выкарыстаннi зямельных участкаў, якiя знаходзяцца ў прыватнай уласнасцi, у пажыццёвым спадчынным валоданнi, перададзеных у арэнду для вядзення асабiстай падсобнай гаспадаркi. У асабiстай падсобнай гаспадарцы грамадзян на праве прыватнай уласнасцi могуць знаходзiцца гаспадарчыя пабудовы і збудаваннi, жывёла, птушка, шматгадовыя насаджэннi, ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублiцы Беларусь парадку транспартныя сродкi, а таксама iншая маёмасць, не забароненая заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Звесткi аб асабiстай падсобнай гаспадарцы грамадзян заносяцца ў пагаспадарчую кнiгу сельскага (пасялковага) выканаўчага і распарадчага органа ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Статыстычныя даныя аб вырабленай грамадзянамi ў асабiстых падсобных гаспадарках сельскагаспадарчай прадукцыi складаюцца ўпаўнаважаным на тое рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання па пытаннях статыстыкi і аналiзу на падставе даных, прадстаўляемых у гэты орган сельскiмi (пасялковымi) выканаўчымi і распарадчымi органамi, а таксама праводзiмых у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, аднаразовых улiкаў і абследаванняў асабiстых падсобных гаспадарак і iншых звестак. Артыкул 3. Вядзенне асабiстай падсобнай гаспадаркi грамадзян Грамадзяне ажыццяўляюць вядзенне асабiстай падсобнай гаспадаркi па свайму меркаванню і пад сваю адказнасць. Дзейнасць грамадзян, якiя ажыццяўляюць вядзенне асабiстых падсобных гаспадарак, па вытворчасцi, перапрацоўцы і рэалiзацыi вырабленай імі сельскагаспадарчай прадукцыi не адносiцца да прадпрымальнiцкай дзейнасцi.

Download XMLDownload textSentence viewDependency trees