be-hse-dev-doc1

Universal Dependencies - Belarusian - HSE

LanguageBelarusian
ProjectHSE
Corpus Partdev
AnnotationLyashevskaya, Olga; Peljak-Łapińska, Angelika; Petrova, Daria; Shishkina, Yana

Javascript seems to be turned off, or there was a communication error. Turn on Javascript for more display options.

indexsentence 1 - 6 < sentence 7 - 17 > sentence 18 - 28

І ў дачыненні да Беларусі мы выказваем сваю пазіцыю вельмі ясна, і будзем працягваць гэта рабіць і надалей', -- сказала Кэтрын Эштан, паведамляе беларуская служба Радыё 'Свабода'. Еўрасаюз таксама пасылае вельмі ясны паралельны палітычны сігнал адносна таго, што ўрад Беларусі павінен зрабіць, адзначыла Кэтрын Эштан. 'Вы павінны вызваліць гэтых людзей (апазіцыянераў -- Тэлеграф) з турмы, вы павінны дазволіць ім вярнуцца да сваіх сем'яў. І для нас вельмі важна адпраўляць гэты пасыл, кажучы, што калі вы выканаеце гэта, ёсць шмат рэчаў, над якімі мы маглі б працаваць разам з вамі', -- заявіла вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах. Кэтрын Эштан дадала, што гэты пасыл беларускаму боку адпраўляецца як ад імя Еўрасаюза, так і ад асобных краін-членаў, якія маюць кантакты ў Беларусі. 'Мы пасылаем адны і тыя ж сігналы. Мы робім гэта таму, што мы хочам, каб вы змяніліся, хочам, каб вы разабраліся з гэтымі пытаннямі. І калі вы гэта зробіце, то мы -- тут', -- сказала Кэтрын Эштан. Як перадаваў Тэлеграф, Брусэль мае намер працягнуць пашырэнне кропкавых санкцый у дачыненні да Беларусі. Раней Кэтрын Эштан сказала, што амбасадарам ЕС варта вярнуцца ў Беларусь да саміту кіраўнікоў МЗС краін ЕС, які пройдзе 22-23 сакавіка ў Брусэлі. У лютым беларусы ў сярэднім атрымлівалі 370 даляраў

Download XMLDownload textSentence viewDependency trees