Sentence view

Universal Dependencies - Belarusian - HSE

LanguageBelarusian
ProjectHSE
Corpus Parttrain
AnnotationLyashevskaya, Olga; Peljak-Łapińska, Angelika; Petrova, Daria; Shishkina, Yana

showing 1 - 100 of 147 • next

[1] tree
Над схаванымі ў цемры прасторамі ціха ляжала летняя ноч.
s-1
bykau-aboznik-1
Над схаванымі ў цемры прасторамі ціха ляжала летняя ноч.
[2] tree
Слабыя подыхі цёплага ветрыку асцярожна неслі з сабой кволыя шолахі ніў і густыя духмяныя пахі выспелых мурожных сенажацяў.
s-2
bykau-aboznik-2
Слабыя подыхі цёплага ветрыку асцярожна неслі з сабой кволыя шолахі ніў і густыя духмяныя пахі выспелых мурожных сенажацяў.
[3] tree
У нябачным травяністым наваколлі старанным хорам верашчалі конікі, недзе ўдалечыні глухімі ўздыхамі аддавалася гарматная страляніна, угары, прыкрыты цемрай, праракатаў і сціх «кукурузнік».
s-3
bykau-aboznik-3

[4] tree
Павевы ветру даносілі і іншыя гукі, невыразныя і падазроныя, але тых, што намагаўся ўчуць Максім, не было ў начной цішыні.
s-4
bykau-aboznik-4
Павевы ветру даносілі і іншыя гукі, невыразныя і падазроныя, але тых, што намагаўся ўчуць Максім, не было ў начной цішыні.
[5] tree
Тады закралася сумненне, якое парушыла разважлівы спакой чалавека.
s-5
bykau-aboznik-5
Тады закралася сумненне, якое парушыла разважлівы спакой чалавека.
[6] tree
Апаслівыя думкі заснавалі ў яго галаве, але трэба было або ехаць наперад, або вяртацца назад.
s-6
bykau-aboznik-6
Апаслівыя думкі заснавалі ў яго галаве, але трэба было або ехаць наперад, або вяртацца назад.
[7] tree
Намаганнем волі Максім усё ж адагнаў благія прадчуванні і, разважыўшы, рашыў, што батальён павінен быць далей, наперадзе.
s-7
bykau-aboznik-7
Намаганнем волі Максім усё ж адагнаў благія прадчуванні і, разважыўшы, рашыў, што батальён павінен быць далей, наперадзе.
[8] tree
Гэтае меркаванне хоць і не суняло ўзнікшай трывогі, але крыху супакоіла чалавека.
s-8
bykau-aboznik-8
Гэтае меркаванне хоць і не суняло ўзнікшай трывогі, але крыху супакоіла чалавека.
[9] tree
Коні, нібы зразумеўшы намер гаспадара, ахвотна падаліся па мяккай палявой дарозе.
s-9
bykau-aboznik-9
Коні, нібы зразумеўшы намер гаспадара, ахвотна падаліся па мяккай палявой дарозе.
[10] tree
Максім Корань ездавы сёмай роты.
s-10
bykau-aboznik-10
Максім Корань — ездавы сёмай роты.
[11] tree
Гэтую вайсковую пасаду заняў ён нядаўна, і прычынай таму быў яго ўзрост Корань лічыўся самым старым салдатам у роце.
s-11
bykau-aboznik-11
Гэтую вайсковую пасаду заняў ён нядаўна, і прычынай таму быў яго ўзрост — Корань лічыўся самым старым салдатам у роце.
[12] tree
Максім цяпер разумеў, што з такімі гадамі хоць і давялося трапіць на фронт, але ваяваць ужо наўрад ці прыйдзецца.
s-12
bykau-aboznik-12
Максім цяпер разумеў, што з такімі гадамі хоць і давялося трапіць на фронт, але ваяваць ужо наўрад ці прыйдзецца.
[13] tree
Есць у войску старшыны, якія заўсёды цікуюць старога, каб са строю забраць яго да коней або да кухні ці яшчэ куды, дзе патрэбны дбайны, надзейны гаспадар.
s-13
bykau-aboznik-13
Есць у войску старшыны, якія заўсёды цікуюць старога, каб са строю забраць яго да коней або да кухні ці яшчэ куды, дзе патрэбны дбайны, надзейны гаспадар.
[14] tree
Праўда, Максім не вельмі і нудзіўся па тым стралковым узводзе, у якім ён нядоўга служыў дагэтуль.
s-14
bykau-aboznik-14
Праўда, Максім не вельмі і нудзіўся па тым стралковым узводзе, у якім ён нядоўга служыў дагэтуль.
[15] tree
«Эт, разважаў ён, калі нягож у страі, дык і няма чаго лезці туды.
s-15
bykau-aboznik-15
«Эт,— разважаў ён,— калі нягож у страі, дык і няма чаго лезці туды.
[16] tree
Начальству лепш відаць, дзе тваё месца».
s-16
bykau-aboznik-16
Начальству лепш відаць, дзе тваё месца».
[17] tree
Нядаўна па загадзе старшыны прыняў ён пару спраўных трафейных коней і цяжкую, акутую жалезам вайсковую каламажку.
s-17
bykau-aboznik-17
Нядаўна па загадзе старшыны прыняў ён пару спраўных трафейных коней і цяжкую, акутую жалезам вайсковую каламажку.
[18] tree
Так пачалася яго служба на новай пасадзе, служба спакойная і аднастайная, мала чым падобная да вайсковай.
s-18
bykau-aboznik-18
Так пачалася яго служба на новай пасадзе, служба спакойная і аднастайная, мала чым падобная да вайсковай.
[19] tree
Максім ведаў толькі клопаты пра коней ды паклажу, выконваў старшыновы загады, асцерагаўся бамбёжкі ды баяўся часам задрамаць на возе, каб не адстаць ад абозу.
s-19
bykau-aboznik-19
Максім ведаў толькі клопаты пра коней ды паклажу, выконваў старшыновы загады, асцерагаўся бамбёжкі ды баяўся часам задрамаць на возе, каб не адстаць ад абозу.
[20] tree
Пад бамбёжку, праўда, трапіць не давялося, а адстаць вось здарыўся выпадак.
s-20
bykau-aboznik-20
Пад бамбёжку, праўда, трапіць не давялося, а адстаць вось здарыўся выпадак.
[21] tree
«і як недарэчна выйшла, думаў Максім.
s-21
bykau-aboznik-21
«і як недарэчна выйшла, — думаў Максім.
[22] tree
Каб ён згарэў, той вобад.
s-22
bykau-aboznik-22
— Каб ён згарэў, той вобад.
[23] tree
Трэба ж было яму збракаваць у цемры.
s-23
bykau-aboznik-23
Трэба ж было яму збракаваць у цемры.
[24] tree
Даганяй цяпер батальён, шукай сярод ночы».
s-24
bykau-aboznik-24
Даганяй цяпер батальён, шукай сярод ночы».
[25] tree
Нэ-нэ, любыя, варушыся, упаўголаса, лагодна падганяе Максім коней, седзячы на перадку, і немаладымі вачыма імкнецца разгледзець што-небудзь наперадзе.
s-25
bykau-aboznik-25
— Нэ-нэ, любыя, варушыся, — упаўголаса, лагодна падганяе Максім коней, седзячы на перадку, і немаладымі вачыма імкнецца разгледзець што-небудзь наперадзе.
[26] tree
Але ноч выдалася не палетняму цёмная, у ёй і з добрым зрокам нічога нельга было ўбачыць.
s-26
bykau-aboznik-26
Але ноч выдалася не палетняму цёмная, у ёй і з добрым зрокам нічога нельга было ўбачыць.
[27] tree
Зямля да раніцы старанна схавала сваё аблічча, каб заўтра сустрэць сонца новым, пасвяжэлым хараством.
s-27
bykau-aboznik-27
Зямля да раніцы старанна схавала сваё аблічча, каб заўтра сустрэць сонца новым, пасвяжэлым хараством.
[28] tree
Толькі высокае зорнае неба, уладарна ўзнёсшыся над ёю, поўнілася бляскам і няспыннай мітуснёю зор.
s-28
bykau-aboznik-28
Толькі высокае зорнае неба, уладарна ўзнёсшыся над ёю, поўнілася бляскам і няспыннай мітуснёю зор.
[29] tree
Злёгку варушачы лейцамі, Максім з непрыемнасцю думаў, што цяпер, пэўна, пападзе ад старшыны.
s-29
bykau-aboznik-29
Злёгку варушачы лейцамі, Максім з непрыемнасцю думаў, што цяпер, пэўна, пападзе ад старшыны.
[30] tree
Аднойчы між імі ўжо была сутычка: старшына задаў перцу ездавому, не абышлося, вядома, і без моцнага слова.
s-30
bykau-aboznik-30
Аднойчы між імі ўжо была сутычка: старшына задаў перцу ездавому, не абышлося, вядома, і без моцнага слова.
[31] tree
Яно крыўдна, праўда, але, бадай, справядліва.
s-31
bykau-aboznik-31
Яно крыўдна, праўда, але, бадай, справядліва.
[32] tree
Максім і сам невялікай думкі аб уласных якасцях.
s-32
bykau-aboznik-32
Максім і сам невялікай думкі аб уласных якасцях.
[33] tree
Дый якія там якасці, калі чалавеку з паўсотні год, маладосць пражыў цёмным мужыком, без пісьменнасці, у працы ды нястачы.
s-33
bykau-aboznik-33
Дый якія там якасці, калі чалавеку з паўсотні год, маладосць пражыў цёмным мужыком, без пісьменнасці, у працы ды нястачы.
[34] tree
Нават і чыгункі не бачыў ніколі, і дзе яе ўбачыш, калі да найбліжэйшай станцыі было дзевяноста вёрст.
s-34
bykau-aboznik-34
Нават і чыгункі не бачыў ніколі, і дзе яе ўбачыш, калі да найбліжэйшай станцыі было дзевяноста вёрст.
[35] tree
Так, у лясной глушы, пад панскай уладай і ішло жыццё.
s-35
bykau-aboznik-35
Так, у лясной глушы, пад панскай уладай і ішло жыццё.
[36] tree
Толькі ў 39-м з’явілася надзея, акрыяў духам, ды ненадоўга.
s-36
bykau-aboznik-36
Толькі ў 39-м з’явілася надзея, акрыяў духам, ды ненадоўга.
[37] tree
Зноў жыццё пайшло вірам, у вайну загінуў старэйшы сын, памерла старая...
s-37
bykau-aboznik-37
Зноў жыццё пайшло вірам, у вайну загінуў старэйшы сын, памерла старая...
[38] tree
Дый сам пастарэў да часу, знік былы спрыт у працы, надламаўся характар.
s-38
bykau-aboznik-38
Дый сам пастарэў да часу, знік былы спрыт у працы, надламаўся характар.
[39] tree
Дзе яму цяпер раўняцца з маладымі ды разумнымі.
s-39
bykau-aboznik-39
Дзе яму цяпер раўняцца з маладымі ды разумнымі.
[40] tree
«Ну і хай, суцяшае сябе Максім, хоць бы і абознік.
s-40
bykau-aboznik-40
«Ну і хай, — суцяшае сябе Максім, — хоць бы і абознік.
[41] tree
Усё ж трэба камусьці быць і пры возе...»
s-41
bykau-aboznik-41
Усё ж трэба камусьці быць і пры возе...»
[42] tree
А коні Максіму спадабаліся.
s-42
bykau-aboznik-43
А коні Максіму спадабаліся.
[43] tree
У сваім жыцці не давялося мець добрых, дык цяпер вайсковыя не на жарт захапілі сялянскую душу байца.
s-43
bykau-aboznik-44
У сваім жыцці не давялося мець добрых, дык цяпер вайсковыя не на жарт захапілі сялянскую душу байца.
[44] tree
Што і казаць: добрыя былі коні, у гаспадарку б такіх, у плуг з накаваным новым лемехам, на ўрадлівую зямлю...
s-44
bykau-aboznik-45
Што і казаць: добрыя былі коні, у гаспадарку б такіх, у плуг з накаваным новым лемехам, на ўрадлівую зямлю...
[45] tree
Так, крыху паспакайнеўшы, думаў ездавы, а коні ішлі як самі хацелі дзе трушком, а дзе і крокам.
s-45
bykau-aboznik-46
Так, крыху паспакайнеўшы, думаў ездавы, а коні ішлі як самі хацелі — дзе трушком, а дзе і крокам.
[46] tree
Яны ўжо мінулі поле і дасягнулі хваёвага ўзлеску, які змрочнай сцяной паўстаў на Максімавым шляху.
s-46
bykau-aboznik-47
Яны ўжо мінулі поле і дасягнулі хваёвага ўзлеску, які змрочнай сцяной паўстаў на Максімавым шляху.
[47] tree
Дарога стала пясчанай, і фурманка амаль не скрыпела і не стукала.
s-47
bykau-aboznik-48
Дарога стала пясчанай, і фурманка амаль не скрыпела і не стукала.
[48] tree
Толькі зрэдку, трапіўшы на карнявішча, яна аднабока перавальвалася пярэднімі і заднімі коламі.
s-48
bykau-aboznik-49
Толькі зрэдку, трапіўшы на карнявішча, яна аднабока перавальвалася пярэднімі і заднімі коламі.
[49] tree
У гэтай таемнай лясной прыцішанасці Максіму зноў зрабілася ніякавата, і ён, сілячыся не бразнуць чым, каб не парушыць цішыні, узяў з воза вінтоўку.
s-49
bykau-aboznik-50
У гэтай таемнай лясной прыцішанасці Максіму зноў зрабілася ніякавата, і ён, сілячыся не бразнуць чым, каб не парушыць цішыні, узяў з воза вінтоўку.
[50] tree
Пэўна ад надакучлівай адзіноты Максім прыпомніў былы свой трэці ўзвод, камандзіра аддзялення татарына Сагітава, які вучыў яго страляць і акопвацца.
s-50
bykau-aboznik-51
Пэўна ад надакучлівай адзіноты Максім прыпомніў былы свой трэці ўзвод, камандзіра аддзялення татарына Сагітава, які вучыў яго страляць і акопвацца.
[51] tree
З акопваннем, праўда, справа ішла паспяхова, а вось у стральбе не шанцавала Максіму.
s-51
bykau-aboznik-52
З акопваннем, праўда, справа ішла паспяхова, а вось у стральбе не шанцавала Максіму.
[52] tree
«Які ўжо там з мяне стралец, ухмыляецца ездавы, у жыцці ружжа не трымаў, не то што вайсковай стрэльбы».
s-52
bykau-aboznik-53
«Які ўжо там з мяне стралец, — ухмыляецца ездавы, — у жыцці ружжа не трымаў, не то што вайсковай стрэльбы».
[53] tree
Аднак, трапіўшы надоечы да коней, ён выпрасіў у старшыны вінтоўку, а трафейны карабін аддаў назад.
s-53
bykau-aboznik-54
Аднак, трапіўшы надоечы да коней, ён выпрасіў у старшыны вінтоўку, а трафейны карабін аддаў назад.
[54] tree
Бо ямчэй мне з ёю: усё ж руская.
s-54
bykau-aboznik-55
— Бо ямчэй мне з ёю: усё ж руская.
[55] tree
Ды і даўжэйшая, далей возьме, вытлумачыў Корань.
s-55
bykau-aboznik-56
Ды і даўжэйшая, далей возьме, — вытлумачыў Корань.
[56] tree
Цяпер гэтую вінтоўку прымасціў ён на каленях, але ў такім стане яна перашкаджала кіраваць коньмі, і Максім узяў яе на рэмень.
s-56
bykau-aboznik-57
Цяпер гэтую вінтоўку прымасціў ён на каленях, але ў такім стане яна перашкаджала кіраваць коньмі, і Максім узяў яе на рэмень.
[57] tree
Потым, прызвычаіўшыся да лясной дарогі і крыху супакоіўшыся, баец уздзеў яе за спіну, як і належала ездавому.
s-57
bykau-aboznik-58
Потым, прызвычаіўшыся да лясной дарогі і крыху супакоіўшыся, баец уздзеў яе за спіну, як і належала ездавому.
[58] tree
Неўзабаве лес скончыўся і зноў пачалося поле.
s-58
bykau-aboznik-59
Неўзабаве лес скончыўся і зноў пачалося поле.
[59] tree
Цемра нібы парадзела, расступілася, але паранейшаму воддаль ад дарогі нічога нельга было ўбачыць.
s-59
bykau-aboznik-60
Цемра нібы парадзела, расступілася, але паранейшаму воддаль ад дарогі нічога нельга было ўбачыць.
[60] tree
Коні ступалі жвава, ім таксама надакучыла падарожжа, і яны прыкметна імкнуліся наперад.
s-60
bykau-aboznik-61
Коні ступалі жвава, ім таксама надакучыла падарожжа, і яны прыкметна імкнуліся наперад.
[61] tree
А ноч зачароўвала хараством.
s-61
bykau-aboznik-62
А ноч зачароўвала хараством.
[62] tree
Струменілі раслінныя пахі, цёплай дрымотаю павяваў ласкавы ветрык, і ў недасяглай вышыні незразумелай мігатлівай музыкай трапяталіся зоркі.
s-62
bykau-aboznik-63
Струменілі раслінныя пахі, цёплай дрымотаю павяваў ласкавы ветрык, і ў недасяглай вышыні незразумелай мігатлівай музыкай трапяталіся зоркі.
[63] tree
Дні стаялі спякотныя, з рэдкімі пераходнымі навальніцамі, ад нагрэтай зямлі за поўнач зыходзіла цеплыня.
s-63
bykau-aboznik-64
Дні стаялі спякотныя, з рэдкімі пераходнымі навальніцамі, ад нагрэтай зямлі за поўнач зыходзіла цеплыня.
[64] tree
А раніцай збажына і даспелыя травы зіхацелі срэбнымі росамі, і ззялі ў доле іскрыстыя зоркі, нібы апаўшы з неба ўначы.
s-64
bykau-aboznik-65
А раніцай збажына і даспелыя травы зіхацелі срэбнымі росамі, і ззялі ў доле іскрыстыя зоркі, нібы апаўшы з неба ўначы.
[65] tree
Захоплены думкамі, Максім не адразу заўважыў, што коні чамусьці прыцішылі хаду і нарэшце нерашуча спыніліся.
s-65
bykau-aboznik-66
Захоплены думкамі, Максім не адразу заўважыў, што коні чамусьці прыцішылі хаду і нарэшце нерашуча спыніліся.
[66] tree
Ездавы спрабаваў быў тузануць лейцамі, але гэта не падзейнічала, тады ён не замарудзіў злезці.
s-66
bykau-aboznik-67
Ездавы спрабаваў быў тузануць лейцамі, але гэта не падзейнічала, тады ён не замарудзіў злезці.
[67] tree
Праз колькі крокаў перад ім у цёмным небе высіўся адзінокі крыж раздарожжа.
s-67
bykau-aboznik-68
Праз колькі крокаў перад ім у цёмным небе высіўся адзінокі крыж раздарожжа.
[68] tree
Вузенькая дарожка дзялілася на дзве, і тыя, абышоўшы змрочнага «Ісуса», разыходзіліся ў розных напрамках.
s-68
bykau-aboznik-69
Вузенькая дарожка дзялілася на дзве, і тыя, абышоўшы змрочнага «Ісуса», разыходзіліся ў розных напрамках.
[69] tree
Максім благім словам памянуў цёмную ноч і тое няладнае кола, што прымусіла яго блукаць немаведама дзе, мо’ нават ужо ў тыле ворага.
s-69
bykau-aboznik-70
Максім благім словам памянуў цёмную ноч і тое няладнае кола, што прымусіла яго блукаць немаведама дзе, мо’ нават ужо ў тыле ворага.
[70] tree
Максіму раптам стала боязна, ён хуценька ўскочыў на сваё месца і звярнуў улева.
s-70
bykau-aboznik-71
Максіму раптам стала боязна, ён хуценька ўскочыў на сваё месца і звярнуў улева.
[71] tree
Але, не праехаўшы і сотні крокаў, ездавы спыніўся, падумаў і крута завярнуў назад паўз крыж, на другую дарогу.
s-71
bykau-aboznik-72
Але, не праехаўшы і сотні крокаў, ездавы спыніўся, падумаў і крута завярнуў назад паўз крыж, на другую дарогу.
[72] tree
Цяпер ужо было відавочна, што абознік Максім Корань заблудзіў, адстаў ад сваіх, згубіў батальён, і хто ведае, куды выедзе ў гэтай цемры на незнаёмай мясцовасці.
s-72
bykau-aboznik-73
Цяпер ужо было відавочна, што абознік Максім Корань заблудзіў, адстаў ад сваіх, згубіў батальён, і хто ведае, куды выедзе ў гэтай цемры на незнаёмай мясцовасці.
[73] tree
Зноў узнікла трывога, ды ўжо мацнейшая, чым першы раз, трывога і адчуванне страху, няўпэўненасці, калі няма яснай думкі ў галаве, а расшыраныя вочы імкнуцца пранікнуць у цемру.
s-73
bykau-aboznik-74
Зноў узнікла трывога, ды ўжо мацнейшая, чым першы раз, трывога і адчуванне страху, няўпэўненасці, калі няма яснай думкі ў галаве, а расшыраныя вочы імкнуцца пранікнуць у цемру.
[74] tree
І раптам зусім блізка наперадзе надрыўны вокліч скалануў цішыню.
s-74
bykau-aboznik-75
І раптам зусім блізка наперадзе надрыўны вокліч скалануў цішыню.
[75] tree
Ад нечаканасці спалохана захраплі коні, а ў Максіма, здаецца, адарвалася сэрца і жудаснае здранцвенне на якую секунду адабрала розум і сілы.
s-75
bykau-aboznik-76
Ад нечаканасці спалохана захраплі коні, а ў Максіма, здаецца, адарвалася сэрца і жудаснае здранцвенне на якую секунду адабрала розум і сілы.
[76] tree
Мімаволі сама па сабе шыбанула ў голаў страшная здагадка немцы!
s-76
bykau-aboznik-77
Мімаволі сама па сабе шыбанула ў голаў страшная здагадка — немцы!
[77] tree
На другі такі ж вокліч Максім рвануў лейцы, коні, адчуўшы нядобрае, паслухмяна кінуліся ўбок, але ў тое ж імгненне з цемры ўдарыла аўтаматная чарга.
s-77
bykau-aboznik-78
На другі такі ж вокліч Максім рвануў лейцы, — коні, адчуўшы нядобрае, паслухмяна кінуліся ўбок, але ў тое ж імгненне з цемры ўдарыла аўтаматная чарга.
[78] tree
Максім адчуў толькі, як, лязгнуўшы па коле, рыкашэтам зыўкнула куля.
s-78
bykau-aboznik-79
Максім адчуў толькі, як, лязгнуўшы па коле, рыкашэтам зыўкнула куля.
[79] tree
Коні знянацку рвануліся, а ён, не ўтрымаўшыся на краі сядзення, нязграбна бразнуўся з брычкі.
s-79
bykau-aboznik-80
Коні знянацку рвануліся, а ён, не ўтрымаўшыся на краі сядзення, нязграбна бразнуўся з брычкі.
[80] tree
«Вось і ўсё, канец!»
s-80
bykau-aboznik-81
«Вось і ўсё, канец!»
[81] tree
Ні жалю, ні думкі, адно самотнае прадчуванне пагібелі ахапіла ездавога.
s-81
bykau-aboznik-82
Ні жалю, ні думкі, адно самотнае прадчуванне пагібелі ахапіла ездавога.
[82] tree
Жах скаваў розум, цела апанаваў халодны панылы боль.
s-82
bykau-aboznik-83
Жах скаваў розум, цела апанаваў халодны панылы боль.
[83] tree
Максім не кратаўся, у смяротнай роспачы сутаргава ўпіліся ў імшыстую мякаць пожні яго вузлаватыя пальцы.
s-83
bykau-aboznik-84
Максім не кратаўся, у смяротнай роспачы сутаргава ўпіліся ў імшыстую мякаць пожні яго вузлаватыя пальцы.
[84] tree
Без руху з паўхвіліны Максім усёй істотай чакаў апошніх стрэлаў, якія прыкончылі б яго, але стрэлаў чамусьці не было.
s-84
bykau-aboznik-85
Без руху з паўхвіліны Максім усёй істотай чакаў апошніх стрэлаў, якія прыкончылі б яго, але стрэлаў чамусьці не было.
[85] tree
Тады паволі пачала вяртацца развага.
s-85
bykau-aboznik-86
Тады паволі пачала вяртацца развага.
[86] tree
Яшчэ не адчутае да канца нешта новае, падобнае на злосць, з’явілася ў яго настроі.
s-86
bykau-aboznik-87
Яшчэ не адчутае да канца нешта новае, падобнае на злосць, з’явілася ў яго настроі.
[87] tree
Максім крануўся моцна балела плячо і нага, але асаблівых пашкоджанняў, здаецца, не было.
s-87
bykau-aboznik-88
Максім крануўся — моцна балела плячо і нага, але асаблівых пашкоджанняў, здаецца, не было.
[88] tree
Ён хацеў ужо ўставаць, ды пачуў непадалёку таропкія крокі і цяжкае чалавечае дыханне.
s-88
bykau-aboznik-89
Ён хацеў ужо ўставаць, ды пачуў непадалёку таропкія крокі і цяжкае чалавечае дыханне.
[89] tree
На зорным фоне відаць было, як зусім блізка, баязліва прыгнуўшыся, прабеглі ўслед коням дзве цьмяныя постаці.
s-89
bykau-aboznik-90
На зорным фоне відаць было, як зусім блізка, баязліва прыгнуўшыся, прабеглі ўслед коням дзве цьмяныя постаці.
[90] tree
Максім адразу пазнаў гэтыя ненавісныя постаці: надоўга адбіліся яны ў памяці чалавека.
s-90
bykau-aboznik-91
Максім адразу пазнаў гэтыя ненавісныя постаці: надоўга адбіліся яны ў памяці чалавека.
[91] tree
«Яны ж забяруць фурманку», шыбанула новая думка, і крыўда хлынула ў сэрца старога.
s-91
bykau-aboznik-92
«Яны ж забяруць фурманку», — шыбанула новая думка, і крыўда хлынула ў сэрца старога.
[92] tree
Праз нейкі час, калі крыху суняўся першы спалох, у пачуццях чалавека ўзнікла адчуванне адказнасці за свой абавязак салдата.
s-92
bykau-aboznik-93
Праз нейкі час, калі крыху суняўся першы спалох, у пачуццях чалавека ўзнікла адчуванне адказнасці за свой абавязак салдата.
[93] tree
Перамагаючы боль, ездавы павярнуўся на бок і дастаў з—за спіны вінтоўку.
s-93
bykau-aboznik-94
Перамагаючы боль, ездавы павярнуўся на бок і дастаў з—за спіны вінтоўку.
[94] tree
Рукі яго дрыжалі і ўсё не маглі зладзіць з тугім затворам, і наогул ён не ведаў, што зробіць зараз, толькі жаданне неяк супраціўляцца ўсё болей мацнела ў ім.
s-94
bykau-aboznik-95
Рукі яго дрыжалі і ўсё не маглі зладзіць з тугім затворам, і наогул ён не ведаў, што зробіць зараз, толькі жаданне неяк супраціўляцца ўсё болей мацнела ў ім.
[95] tree
Максім узняўся і, згорбіўшыся, кульгаючы на правую нагу, падаўся ўслед за ворагамі.
s-95
bykau-aboznik-96
Максім узняўся і, згорбіўшыся, кульгаючы на правую нагу, падаўся ўслед за ворагамі.
[96] tree
Зараджаную вінтоўку ён ухапіў за канец ствала і бяссільна цягнуў яе, нібы цяжкую і нязручную прыладу.
s-96
bykau-aboznik-97
Зараджаную вінтоўку ён ухапіў за канец ствала і бяссільна цягнуў яе, нібы цяжкую і нязручную прыладу.
[97] tree
Збянтэжаны і ўзрушаны здарэннем, у гарачцы хвалявання ён дрэнна ўяўляў сэнс падзей і, бадай, трапіў бы ў рукі ворагаў, калі б тыя першыя заўважылі яго.
s-97
bykau-aboznik-98
Збянтэжаны і ўзрушаны здарэннем, у гарачцы хвалявання ён дрэнна ўяўляў сэнс падзей і, бадай, трапіў бы ў рукі ворагаў, калі б тыя першыя заўважылі яго.
[98] tree
Але гітлераўцы, злавіўшы напалоханых коней, пэўна, рашылі, што ездавы ўцёк, і, пачакаўшы крыху, павярнулі ў свой бок.
s-98
bykau-aboznik-99
Але гітлераўцы, злавіўшы напалоханых коней, пэўна, рашылі, што ездавы ўцёк, і, пачакаўшы крыху, павярнулі ў свой бок.
[99] tree
Максім тады і сустрэў іх.
s-99
bykau-aboznik-100
Максім тады і сустрэў іх.
[100] tree
Адчуўшы спрыт і асцярогу, што раптам з’явіліся ў ім, ездавы адскочыў убок і прытуліўся да зямлі.
s-100
bykau-aboznik-101
Адчуўшы спрыт і асцярогу, што раптам з’явіліся ў ім, ездавы адскочыў убок і прытуліўся да зямлі.

Edit as listText viewDependency trees