Sentence view
Universal Dependencies - Belarusian - HSE
Language | Belarusian |
---|
Project | HSE |
---|
Corpus Part | train |
---|
Annotation | Lyashevskaya, Olga; Peljak-Łapińska, Angelika; Petrova, Daria; Shishkina, Yana |
---|
showing 101 - 200 of 147 • previous
Зноў перад ім, непрыкмечаным, прайшлі немцы: адзін вёў за павады яго коней, а другі, што ішоў ззаду, спыніўся і пастаяў, хвіліну прыслухоўваючыся.
s-101
bykau-aboznik-102
Зноў перад ім, непрыкмечаным, прайшлі немцы: адзін вёў за павады яго коней, а другі, што ішоў ззаду, спыніўся і пастаяў, хвіліну прыслухоўваючыся.
Максім узняў вінтоўку.
s-102
bykau-aboznik-103
Максім узняў вінтоўку.
Яму з долу добра бачны быў варожы сілуэт, які чорным ценем засланіў край зорнага небасхілу.
s-103
bykau-aboznik-104
Яму з долу добра бачны быў варожы сілуэт, які чорным ценем засланіў край зорнага небасхілу.
Максім наставіў стрэльбу на ворага, але стрэліць так і не адважыўся.
s-104
bykau-aboznik-105
Максім наставіў стрэльбу на ворага, але стрэліць так і не адважыўся.
У апошняе імгненне, калі трэба было ціснуць курок, смеласць пакінула яго.
s-105
bykau-aboznik-106
У апошняе імгненне, калі трэба было ціснуць курок, смеласць пакінула яго.
Задні гітлеравец, відаць, нічога падазронага не ўчуўшы, сказаў нешта таму, што вёў коней, і яны абодва ўзлезлі на былое Максімава месца на возе.
s-106
bykau-aboznik-107
Задні гітлеравец, відаць, нічога падазронага не ўчуўшы, сказаў нешта таму, што вёў коней, і яны абодва ўзлезлі на былое Максімава месца на возе.
Так ворагі, коні і фурманка з ротным дабром зніклі ў начной цемры.
s-107
bykau-aboznik-108
Так ворагі, коні і фурманка з ротным дабром зніклі ў начной цемры.
Тады ездавы, абапёршыся аб дол рукамі, сеў на травяністай імшарыне побач са сваёй вінтоўкай і ўжо не спрабаваў стрымацца.
s-108
bykau-aboznik-109
Тады ездавы, абапёршыся аб дол рукамі, сеў на травяністай імшарыне побач са сваёй вінтоўкай і ўжо не спрабаваў стрымацца.
Канчаткова ахапіўшая яго роспач выціснула з грудзей цяжкі, пакутлівы енк.
s-109
bykau-aboznik-110
Канчаткова ахапіўшая яго роспач выціснула з грудзей цяжкі, пакутлівы енк.
Гэты енк, спалохаўшы ў цішы самога Максіма, нечакана абудзіў яго, прымусіў зірнуць на сябе аднекуль збоку, вачыма другога чалавека, чалавека разумнейшага ў жыцці і мацнейшага ў барацьбе.
s-110
bykau-aboznik-111
Гэты енк, спалохаўшы ў цішы самога Максіма, нечакана абудзіў яго, прымусіў зірнуць на сябе аднекуль збоку, вачыма другога чалавека, чалавека разумнейшага ў жыцці і мацнейшага ў барацьбе.
Потым ён адчуў асуджэнне і дакор сабе, агідна бездапаможнаму ў такі рашаючы час.
s-111
bykau-aboznik-112
Потым ён адчуў асуджэнне і дакор сабе, агідна бездапаможнаму ў такі рашаючы час.
Цяжкія няўцешныя думкі, поўныя бязлітаснай насмешкі над сабой, паплылі ў немаладой яго галаве.
s-112
bykau-aboznik-113
Цяжкія няўцешныя думкі, поўныя бязлітаснай насмешкі над сабой, паплылі ў немаладой яго галаве.
Хоць і не першы раз у жыцці напаткала Максіма бяда, але гэтая была зусім іншага складу, чым усе перажытыя.
s-113
bykau-aboznik-114
Хоць і не першы раз у жыцці напаткала Максіма бяда, але гэтая была зусім іншага складу, чым усе перажытыя.
Яна агіднай ганьбай запляміла чалавечую яго вартасць, падсекла надзеі, дарэшты зняславіла ранейшае жыццё чалавека.
s-114
bykau-aboznik-115
Яна агіднай ганьбай запляміла чалавечую яго вартасць, падсекла надзеі, дарэшты зняславіла ранейшае жыццё чалавека.
Як было пасля такога здарэння ісці ў батальён, дзе кожны дзень паміралі людзі, маладыя і больш вартыя, чым ён?
s-115
bykau-aboznik-116
Як было пасля такога здарэння ісці ў батальён, дзе кожны дзень паміралі людзі, маладыя і больш вартыя, чым ён?
Як было жыць, калі пасля гэтага ўжо нічога не заставалася ў душы, апрача вечнай агіды да сябе?
s-116
bykau-aboznik-117
Як было жыць, калі пасля гэтага ўжо нічога не заставалася ў душы, апрача вечнай агіды да сябе?
Дык няўжо гэта канец?
s-117
bykau-aboznik-118
Дык няўжо гэта канец?
Няўжо толькі пагібель з’явіцца справядлівай збаўцай ад нясцерпных пакут?
s-118
bykau-aboznik-119
Няўжо толькі пагібель з’явіцца справядлівай збаўцай ад нясцерпных пакут?
Чаму ж тады ён павінен так недарэчна, пагана памерці, а злачынцы-ворагі застануцца жыць і ўчыняць яшчэ не адну смерць добрым людзям.
s-119
bykau-aboznik-120
Чаму ж тады ён павінен так недарэчна, пагана памерці, а злачынцы-ворагі застануцца жыць і ўчыняць яшчэ не адну смерць добрым людзям.
Усвядоміўшы глыбіню сваёй бяды, ездавы зразумеў, што ёсць у ім нешта мацнейшае за звычайную чалавечую смерць.
s-120
bykau-aboznik-121
Усвядоміўшы глыбіню сваёй бяды, ездавы зразумеў, што ёсць у ім нешта мацнейшае за звычайную чалавечую смерць.
Пачуццё салдата паступова, але рашуча пачало браць верх, заглушыўшы ўсё іншае, асабістае, якое цяпер выявілася ў ім самым благім чынам.
s-121
bykau-aboznik-122
Пачуццё салдата паступова, але рашуча пачало браць верх, заглушыўшы ўсё іншае, асабістае, якое цяпер выявілася ў ім самым благім чынам.
Усё настойлівей з’яўлялася жаданне дзейнічаць, яно хутка аформілася ў намер і стала непахісным.
s-122
bykau-aboznik-123
Усё настойлівей з’яўлялася жаданне дзейнічаць, яно хутка аформілася ў намер і стала непахісным.
І хоць вялікі быў яшчэ маральны боль, але на сэрцы ўжо палягчэла, і памалу пачало ўзнаўляцца ранейшае адчуванне злосці.
s-123
bykau-aboznik-124
І хоць вялікі быў яшчэ маральны боль, але на сэрцы ўжо палягчэла, і памалу пачало ўзнаўляцца ранейшае адчуванне злосці.
Гэта вярнула сілы, і баец хутка ўзняўся, падхапіўшы вінтоўку.
s-124
bykau-aboznik-125
Гэта вярнула сілы, і баец хутка ўзняўся, падхапіўшы вінтоўку.
Дзіўна нават было, адкуль узялося ў Максіма гэтулькі энергіі і спрыту, калі ён пусціўся наўздагон ворагам.
s-125
bykau-aboznik-126
Дзіўна нават было, адкуль узялося ў Максіма гэтулькі энергіі і спрыту, калі ён пусціўся наўздагон ворагам.
Каржакаваты і нязграбны, ён шпаркім крокам сігаў па полі, то прыгінаючыся да зямлі, каб лепш бачыць наперадзе, то намагаючыся ступаць як мага хутчэй і цішэй.
s-126
bykau-aboznik-127
Каржакаваты і нязграбны, ён шпаркім крокам сігаў па полі, то прыгінаючыся да зямлі, каб лепш бачыць наперадзе, то намагаючыся ступаць як мага хутчэй і цішэй.
У гэтыя хвіліны ездавы ні аб чым не думаў і нічога не адчуваў, апрача ўпартага жадання дагнаць праціўніка.
s-127
bykau-aboznik-128
У гэтыя хвіліны ездавы ні аб чым не думаў і нічога не адчуваў, апрача ўпартага жадання дагнаць праціўніка.
Невядома, ці доўга ён гнаўся, як пашанцавала яму не збіцца з кірунку, але нарэшце ўбачыў Максім знаёмы сілуэт сваёй фурманкі з няпрошанымі седакамі на перадку.
s-128
bykau-aboznik-129
Невядома, ці доўга ён гнаўся, як пашанцавала яму не збіцца з кірунку, але нарэшце ўбачыў Максім знаёмы сілуэт сваёй фурманкі з няпрошанымі седакамі на перадку.
Тады ездавы, на колькі быў здольны, узброіўся хітрасцю і асцярогай, нячутна зайшоў збоку і на хаду прыблізіўся да ворагаў.
s-129
bykau-aboznik-130
Тады ездавы, на колькі быў здольны, узброіўся хітрасцю і асцярогай, нячутна зайшоў збоку і на хаду прыблізіўся да ворагаў.
Яго выстаўленая наперад вінтоўка амаль кранала бліжняга немца.
s-130
bykau-aboznik-131
Яго выстаўленая наперад вінтоўка амаль кранала бліжняга немца.
У грудзях моцна білася сэрца, здавалася, вось—вось гучна вырвецца сцятае дыханне і ўсё загіне.
s-131
bykau-aboznik-132
У грудзях моцна білася сэрца, здавалася, вось—вось гучна вырвецца сцятае дыханне і ўсё загіне.
Немаладыя ўжо сілы байца падыходзілі к канцу.
s-132
bykau-aboznik-133
Немаладыя ўжо сілы байца падыходзілі к канцу.
Грымотны стрэл рускай трохлінейкі аглушыў усіх — і ворагаў, і Максіма.
s-133
bykau-aboznik-134
Грымотны стрэл рускай трохлінейкі аглушыў усіх — і ворагаў, і Максіма.
Крайні немец неяк бясшумна знік пад фурманкай, а другога Максім, дранцвеючы ад жаху, з усяе апошняй сілы выцяў вінтоўкай па галаве.
s-134
bykau-aboznik-135
Крайні немец неяк бясшумна знік пад фурманкай, а другога Максім, дранцвеючы ад жаху, з усяе апошняй сілы выцяў вінтоўкай па галаве.
Далей усё пайшло з нейкім шалёным імпэтам.
s-135
bykau-aboznik-136
Далей усё пайшло з нейкім шалёным імпэтам.
Максім, падхапіўшы лейцы, вялікім паўколам завярнуў фурманку і дзікім, несваім голасам гікнуў на коней.
s-136
bykau-aboznik-137
Максім, падхапіўшы лейцы, вялікім паўколам завярнуў фурманку і дзікім, несваім голасам гікнуў на коней.
Ім, напэўна, перадалася ўзрушанасць гаспадара, бо без пугі і новых крыкаў яны так паімчаліся ў цемры, што Максім, паўмёртвы ад перажытага, з вялікім намаганнем трымаўся на возе, які цяжка кідаўся з боку ў бок, грукацеў і падскакваў.
s-137
bykau-aboznik-138

Баец зусім не ведаў, куды кіраваць, і ў выбары напрамку цалкам даверыўся коням.
s-138
bykau-aboznik-139
Баец зусім не ведаў, куды кіраваць, і ў выбары напрамку цалкам даверыўся коням.
І коні імчалі без супынку, наўскасяк мяжыстых палосак шархатлівай збажыны, па глухой мякаці бульбянішчаў, пераехалі неглыбокі высахлы раўчук, асакаватую балацявінку і, нарэшце, непадалёку ад змрочнага лесу выбіліся на нейкую дарогу.
s-139
bykau-aboznik-140

Максім тады спыніў фурманку, прыслухаўся і на поўныя грудзі ўдыхнуў пасвяжэлага падранак паветра.
s-140
bykau-aboznik-141
Максім тады спыніў фурманку, прыслухаўся і на поўныя грудзі ўдыхнуў пасвяжэлага падранак паветра.
У правым вуху, нібы парваная струна, тоненька звінела ад стрэлу, ва ўсім целе, схаладзелым ад ліпкага поту, з’явілася млявасць, як пасля цяжкай шматгадзіннай працы.
s-141
bykau-aboznik-142
У правым вуху, нібы парваная струна, тоненька звінела ад стрэлу, ва ўсім целе, схаладзелым ад ліпкага поту, з’явілася млявасць, як пасля цяжкай шматгадзіннай працы.
Пачынаўся досвітак.
s-142
bykau-aboznik-143
Пачынаўся досвітак.
Змрок парадзеў, на ўсходзе святлела неба, гасячы зоры.
s-143
bykau-aboznik-144
Змрок парадзеў, на ўсходзе святлела неба, гасячы зоры.
Наперадзе ля лесу пачуліся галасы, іх адразу пазнаў Максім — то былі свае.
s-144
bykau-aboznik-145
Наперадзе ля лесу пачуліся галасы, іх адразу пазнаў Максім — то былі свае.
Толькі тады раптоўна неяк зразумеў ездавы, якой вялікай бяды пашанцавала яму пазбыцца ўначы і як пакутліва далася яму маленькая перамога.
s-145
bykau-aboznik-146
Толькі тады раптоўна неяк зразумеў ездавы, якой вялікай бяды пашанцавала яму пазбыцца ўначы і як пакутліва далася яму маленькая перамога.
Ён парадаваўся яшчэ, што ўсе жахі тыя засталіся ззаду, і, хутка губляючы сілы, моцна захацеў спаць.
s-146
bykau-aboznik-147
Ён парадаваўся яшчэ, што ўсе жахі тыя засталіся ззаду, і, хутка губляючы сілы, моцна захацеў спаць.
Мабыць, упершыню так выразна адчуў чалавек, што шмат ужо год за плячыма, а за гэтую ноч прыбавілася яшчэ, — бадай, з дзесяць.
s-147
bykau-aboznik-148
Мабыць, упершыню так выразна адчуў чалавек, што шмат ужо год за плячыма, а за гэтую ноч прыбавілася яшчэ, — бадай, з дзесяць.
Edit as list • Text view • Dependency trees