be-hse-train-doc8

Universal Dependencies - Belarusian - HSE

LanguageBelarusian
ProjectHSE
Corpus Parttrain
AnnotationLyashevskaya, Olga; Peljak-Łapińska, Angelika; Petrova, Daria; Shishkina, Yana

Javascript seems to be turned off, or there was a communication error. Turn on Javascript for more display options.

index sentence 1 - 6 > sentence 7 - 17

Надвячоркам у нядзелю ў бальнічнай палаце стала ціха і сумна. Трое хворых, што некалькі дзён ляжалі тут, былі ўжо добра вядомы адзін другому. Усе ўжо ведалі, што жылісты і чорны, нібы цыган, шафёр Свірыдаў наездзіў трыста тысяч без рамонту; што дзядзька Міхась, калгаснік з дальняга раёна, перад самой хваробай вярнуўся са сталічнай нарады перадавікоў-жывёлаводаў, дзе ён першы раз у жыцці выступаў з прамовай; што дыхавічны і тоўсты дырэктар скурзавода Нікадзім Іванавіч пакутваў не столькі ад сваёй язвы, колькі ад таго, што яго завод у мінулым месяцы не выканаў план. Ад суму і нудоты дырэктар цяпер задрамаў з газетай у руках, шафёр чытаў «Залатое цяля», а дзядзька Міхась варочаўся ў ложку і думаў свае адвечныя сялянскія думы.

Download XMLDownload textSentence viewDependency trees