be-hse-train-doc7

Universal Dependencies - Belarusian - HSE

LanguageBelarusian
ProjectHSE
Corpus Parttrain
AnnotationLyashevskaya, Olga; Peljak-Łapińska, Angelika; Petrova, Daria; Shishkina, Yana

Javascript seems to be turned off, or there was a communication error. Turn on Javascript for more display options.

index sentence 1 - 6 > sentence 7 - 17

Над схаванымі ў цемры прасторамі ціха ляжала летняя ноч. Слабыя подыхі цёплага ветрыку асцярожна неслі з сабой кволыя шолахі ніў і густыя духмяныя пахі выспелых мурожных сенажацяў. У нябачным травяністым наваколлі старанным хорам верашчалі конікі, недзе ўдалечыні глухімі ўздыхамі аддавалася гарматная страляніна, угары, прыкрыты цемрай, праракатаў і сціх «кукурузнік». Павевы ветру даносілі і іншыя гукі, невыразныя і падазроныя, але тых, што намагаўся ўчуць Максім, не было ў начной цішыні. Тады закралася сумненне, якое парушыла разважлівы спакой чалавека. Апаслівыя думкі заснавалі ў яго галаве, але трэба было або ехаць наперад, або вяртацца назад.

Download XMLDownload textSentence viewDependency trees