be-hse-train-doc13

Universal Dependencies - Belarusian - HSE

LanguageBelarusian
ProjectHSE
Corpus Parttrain
AnnotationLyashevskaya, Olga; Peljak-Łapińska, Angelika; Petrova, Daria; Shishkina, Yana

Javascript seems to be turned off, or there was a communication error. Turn on Javascript for more display options.

index sentence 1 - 6 > sentence 7 - 8

Гэй, гусляр, гусляр! Ты удар, удар Па струнах-званах, Дай нам з песень дар, Дум вялікіх чар, К сонцу зорны шлях, Дай, гусляр, гусляр! Дзе залёг абшар Курганоў ахвяр, Сей, засей прасвет. Ты слуга і цар, Ты дудар-званар, Чуе, знае свет... Эй, гусляр, гусляр! Перавалы хмар, Цемру, зводы мар Выжый звонам струн; Як вялік і стар Свет, зямлі папар, Ты ад гумн да гумн Запануй, гусляр! Дай паходням жар, Лінь жыццё ў бор-яр, Не мінай акон; Строй ваякаў шар, Кроў сагрэй, як вар, Сказам новых дзён...

Download XMLDownload textSentence viewDependency trees