be-hse-train-doc10

Universal Dependencies - Belarusian - HSE

LanguageBelarusian
ProjectHSE
Corpus Parttrain
AnnotationLyashevskaya, Olga; Peljak-Łapińska, Angelika; Petrova, Daria; Shishkina, Yana

Javascript seems to be turned off, or there was a communication error. Turn on Javascript for more display options.

index sentence 1 - 6 > sentence 7 - 9

Цягнік спыняўся. Усё павольней стукалі колы пад падлогай. Цішэй і цішэй плылі будынкі за вокнамі. Людзі замітусіліся, заспяшаліся так, быццам неспадзеўкі здарыўся пажар, і праз момант амаль увесь вагон, з мяшэчкамі, чамаданамі, клункамі, ужо тоўпіўся каля дзвярэй. Яна таксама заспяшалася. Завязала звыкла, па-вясковаму, хустку, узяла круглы фанерны чамаданчык і пачала праціскацца да выхаду.

Download XMLDownload textSentence viewDependency trees