be-hse-test-doc1
Universal Dependencies - Belarusian - HSE
Language | Belarusian |
---|
Project | HSE |
---|
Corpus Part | test |
---|
Annotation | Lyashevskaya, Olga; Peljak-Łapińska, Angelika; Petrova, Daria; Shishkina, Yana |
---|
View options
Tags:
Javascript seems to be turned off, or there was a communication error. Turn on Javascript for more display options.
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
-
Еўрапейскі саюз зрабіў яшчэ адзін крок насустрач беларускаму рэжыму. ЕС пакуль не пайшоў на ўвядзенне рэальных санкцый у дачыненні да Лукашэнкi', -- заяўляе Уладзімір Някляеў. Па словах лідара 'Гавары праўду!', пашырэнне візавых абмежаванняў, ухваленае на пасяджэнні Савет міністраў замежных спраў краін ЕС 23 сакавіка, было ўзгоднена значна раней, таму сумневаў у іх ні ў каго не было. Уводзіць жа больш сур'ёзныя эканамічныя санкцыі ЕС, на думку Уладзіміра Някляева, не стаў, каб не пагаршаць няпростыя адносіны з беларускімі ўладамі, паведамляе 'Беларускі партызан'. 'Гэты крок насустрач ЕС зрабіў з адной-адзінай мэтай -- з прапановай Лукашэнку зрабіць крок насустрач і вызваліць усіх палітвязняў. Далейшае развіццё канфлікту паміж Мінскам і ЕС упіраецца менавіта ў гэта -- у вызваленне палітвязняў', -- тлумачыць палітык. Уладзімір Някляеў разглядае крокі Еўрасаюза як 'рэальную палітычную волю ўрэгуляваць гэты канфлікт'. Адначасова з гэтым, адзначае апазіцыйны палітык, дзеянні і заявы беларускага лідара Аляксандра Лукашэнкі ніяк не спрыяюць вырашэнню гэтага канфлікту. 'Лукашэнка (не ведаю -- чаму) занадта перакананы ў падтрымцы Крамля. Але нават падтрымка Крамля не забяспечыць яму камфортнае існаванне пры сварцы з Еўрапейскім саюзам. Гэтай падтрымкі відавочна недастаткова', -- лічыць Уладзімір Някляеў.
Download XML • Download text
• Sentence view • Dependency trees