Dependency Tree

Universal Dependencies - Belarusian - HSE

LanguageBelarusian
ProjectHSE
Corpus Parttrain
AnnotationLyashevskaya, Olga; Peljak-Łapińska, Angelika; Petrova, Daria; Shishkina, Yana

Select a sentence

s-1 Пра народ у краіне хадзілі дзьве супрацьлеглыя пагалоскі, кожная з якіх увогуле мела рацыю.
s-2 Нядаўна абраны дыктатар ды ягоныя памагатыя лічылі народ самым разумным, самым правільным і працавітым.
s-3 Іхнія ж супраціўнікі сьцьвярджалі, што народ дурны і сьляпы, нібы крот.
s-4 Бо каб быў разумны і працавіты, дык нешта б умеў, а гэты ня ўмеў нічога, як нічога і ня меў.
s-5 Пэўна, тая акалічнасьць і змусіла дыктатара да пошукаў нейкіх сродкаў стабільнага існаваньня яго і народу.
s-6 Але новыя сродкі ня так лёгка было знайсьці, а час катастрафічна мінаўся.
s-7 Неяк дыктатар з прыкрасьці ад чарговай разумовай няўдачы гучна сьвіснуў, як сьвістаў у дзяцінстве, пасьвячы сьвінячы статак.
s-8 Пісар, што з нейкага часу запісваў за ім кожнае слова (для гісторыі) застыў з пяром у пальцах ён ня ведаў, як запісаць сьвіст.
s-9 Заўважыўшы тое, дыктатар зьверавата ўставіўся ў пляшывага пісца, які, каб неяк улагодзіць пана, проста голасна войкнуў, быццам бы ў захапленьні ад сьвісту: маўляў, як прыгожа!
s-10 Іншыя, што ў той час былі ў пакоі, таксама дружна падтрымалі пісца: і прыгожа, і зьмястоўна, а галоўнае даходліва для народу, кожны зразумее.
s-11 Ведама ж, кожны быў дзіцёнкам, хоць і ня кожны дзіцёнак пасьвіў калгасных сьвіней.
s-12 У той жа адвячорак урад прыняў адмысловы дэкрэт аб значэньні дыктатарскага сьвісту, а газеты ў хуткім часе пачалі друкаваць артыкулы пра тое, як гэта важна наогул сьвістаць.
s-13 У краіне пачаў разгортвацца рух за высокаідэйны і высокамастацкі народны сьвіст.
s-14 Праўда, як бадай і ў кожнае справе, знайшліся тыя, што не пагадзіліся з дзяржаўным значэньнем сьвісту, але яны былі меншынёй, а меньшыню, як вядома, бязьлітасна душаць.
s-15 Хутка задушылі і праціўнікаў сьвісту.
s-16 Праз нейкі нядоўгі час рух нечуванага пашырэньня сьвісту стаўся ўсенародным, яму ўжо ня шкодзіў ніхто.
s-17 Вучыць прафесійна сьвістаць пачалі ў школках, сьвіст увялі ў якасьці абавязковага прадмету на экзаменах у ВНУ, дзе былі тэрмінова створыны кафедры сьвісту.
s-18 Адпаведна, бы грыбы пасьля дажджу, зьявіліся высокакваліфікаваныя сьпецыялістыя па сьвісту, актыўна рыхтаваліся і пасьпяхова абараняліся кандыдацкія ды доктарскія дысертацыі на тэмы сьвісту.
s-19 У краіне рэгулярна праводзіліся конкурсы і спаборніцтвы па сіле, працягласьці і мадуляцыі сьвісту, наладжваліся канцэрты.
s-20 Неўзабаве зьявіліся і рэкардсмэны асобна па розных жанрах сьвісту, ствараліся ансамблі, якія езьдзілі па гарадах і вёсках і сьвісталі на ўсю электронную моц свае апаратуры.
s-21 Тыя няблага зараблялі, сплочвалі казьне немалыя падаткі і карысталіся прыязнасьцю ўлады і народу.
s-22 Нечуваная папулярнасьць сьвісту зрабіла папулярнай краіну, пра якую яшчэ нядаўна мала хто ведаў у сьвеце.
s-23 Тады дыктатар ды ягоныя памагатыя сьцямілі, што нягожа было б тым не пакарыстацца і вырашылі распаўсюдзіць ідэю сьвісту як мага далей у сьвеце.
s-24 Была створана новая праграма заваёвы сьвету праз космас, у які запускаліся талеркі-спадарожнікі, адбітыя імі хвалі пранікалі ва ўсе куточкі планеты.
s-25 Людзі на зямлі ўведалі пра незвычайна плённую справу сьвісту і як маглі пераймалі яго.
s-26 Дзякуючы сіле сьвісту народ, краіна і яе дыктатар зрабіліся самымі славутымі ў сьвеце.
s-27 Натуральна, добра было пачувацца славутымі, але яшчэ трэба было і есьці, а во ежы катастрафічна не хапала.
s-28 Захапіўшыся сьвістам, людзі адвучыліся араць зямлю, пасьвіць коз і нават саджаць бульбу.
s-29 Эканоміка, спрэс стаўшы касьмічнай, усё болей хірэла, і хутка ў людзей нават на добры маладзецкі сьвіст ня стала ставаць моцы.
s-30 Дзеля эканоміі людской сілы была адмененая родная мова, пра якую хутка забыліся ўсе гараджане, сяляне і нават пісьменьнікі.
s-31 Пісьменьнікі, праўда, забыліся апошнімі, чым увогуле ганарыліся.
s-32 Болей ім ганарыцца ўжо не было чым.
s-33 Краіна неўпрыцям усунулася ў страшэннае правальле татальнае крызы, калі пачала беззваротна хірэць нават сама ідэя дзяржаўнага сьвісту.
s-34 Дзеля яе паратунку стварылі некалькі дадатковых міністэрстваў, каардынацыйны над імі камітэт, Савет бясьпекі, узмоцнены аддзел секурытаты.
s-35 Падвысілі ролю адукацыі усе ПТВ ператварылі ў тэхнікумы, тэхнікумы ва ўніверсітэты, а універсітэты ведама ж у акадэміі.
s-36 Павялічылі колькасьць дактароў ды акадэмікаў, зарплату якіх таксама падвысілі, прыраўняўшы да сяржанцкае зарплаты амапаўцаў.
s-37 I ўсё роўна сьвіст марнеў, ягоная ідэя апынулася пад сьмяртэльнай пагрозай.
s-38 Апазіцыя ж толькі мацнела.
s-39 Праўда, апазіцыянеры пакуль што выступалі ня супраць самой ідэі, а супраць сродкаў і метадаў яе выкананьня.
s-40 Ідэя ж, казалі, зусім неблагая, калі яе з розумам ажыцьцяўляць.
s-41 Дыктатар назваў тую апазіцыю сьмехатворнай і казаў, што варта яму хоць раз добра сьвіснуць, як яе бы ветрам садзьме.
s-42 I праўда, некалькі самых заўзятых апазіцыянераў ужо зьнікла бяз знаку і сьледу, бы праз зямлю праваліліся.
s-43 Але і дыктатар зьнемагаў ад шэрагу няўдач і мог намагчыся хіба на адзін добры посьвіст на тыдзень.
s-44 У сьвеце пачалі губляць цікавасьць да краіны радзімы сьвісту.
s-45 Рэтрансьлятары-спадарожнікі, бы восеньскія каштаны, адзін за адным сыпаліся долу і згаралі у шчыльных слаях атмасферы.
s-46 Запушчаць новыя не было за што.
s-47 У космасе запаноўвала касьмічная ціша.
s-48 Затое на зямлі бушавала бура.
s-49 За апошнія грошы дыктатар мацаваў сілы секурытаты паліцыю ва ўніформе і ў штацкім, суды і пракуратуру, якім падвысіў заробкі і падвоіў нагрузку.
s-50 Арыштоўвалі, судзілі і саджалі найперш праціўнікаў сьвісту.
s-51 Ды таго аказалася недастаткова.
s-52 Было заўважана, што некаторыя сьвісталі няправільна, чужым падрыўным сьвістам, гэтых рэпрэсавалі таксама.
s-53 Затым зрабілі чыстку вучоных шэрагаў, перагледзелі тэматыку іхніх дысертацый.
s-54 Выявілася, што некаторыя з вучоных-гісторыкаў няправільна лічылі, быццам гісторыя краіны пачалася не з запачаткаваньня ідэі сьвісту, а значна раней.
s-55 Секурытата з тым катэгарычна не пагадзілася, а ў краіне яе думка заўжды была аканчальнай, і тую канцэпцыю выкаранілі.
s-56 Як пэўная рэакцыя на тыя зусім натуральныя захады, у народзе пачала самахоць сьпець новая нечуваная ідэя ідэя маўчаньня.
s-57 Вядома, яна пляжыла выдатную, выпрабаваную ў часе ідэю сьвісту, але як было з ёй змагацца?
s-58 Як было ўведаць, што выношваюць маўчуны?
s-59 I як прадухіліць усенародную маўчанку, якая пагражала краіне ўсеагульнай нематой?
s-60 Тым часам маўчанка шырылася з неверагоднай хуткасьцю.
s-61 Зьняможаны шматгадовым посьвістам люд маўчаў з задавальненьнем.
s-62 Рабіць тое было проста і лёгка тым болей, што ўсе даўно адвыклі ад роднае мовы, і гаварыць наогул не было патрэбы.
s-63 Яшчэ праз нейкі час краіна аканчальна змоўкла, ніхто ўжо ня мог нават слаба сьвіснуць.
s-64 Праўда, з тае нагоды ніхто асабліва не перажываў, апроч хіба пенсіянераў.
s-65 Для гэтых за даўгія гады іхняга жыцьця сьвіст стаў адзінай прафесіяй, бо іншага яны ня ўмелі.
s-66 Але супраць іх працавала прырода, і гэтых людзей у краіне хутка менела.
s-67 Як і належыць паводле няўхільных законаў быцьця.

Text viewDownload CoNNL-U