s-1
| Фантаны мятлушак мігцелі ў лістоце; каляровыя калёны дыму ўздымаліся й ператвараліся ў арлоў, ці ў караблі пад ветразямі, ці ў чароды лебедзяў; чырвоная навальніца пралівалася жоўтым дажджом; купы срэбных дзідаў уздымаліся ў паветра, гарлаючы, рыхтык войска ў сечы, ды падалі ў Ваду-ля-Стромы з шыпеньнем сотні гарачых гадаў. |
s-2
| I была яшчэ адна, апошняя, у гонар Більба, неспадзяванка, якая (на што Гэндальф і спадзяваўся) страшэнна напалохала хобітаў. |
s-3
| Згасьлі ўсе агні. |
s-4
| У паветра ўзьняўся велізарны слуп дыму, набыў абрысы далёкай гары. |
s-5
| Верхавіна яе засьвяцілася. |
s-6
| І раптам выбухнула зялёным і пунсовым полымем, зь якога вылецеў чырвона-залаты цмок, троху меншы за сапраўднага, але ж насамрэч жахлівы. |
s-7
| З пашчы пачвары вылятаў агонь, вочы палалі шаленствам. |
s-8
| Равучы, цмок тройчы пракружляў над натоўпам. |
s-9
| Хобіты прыгнуліся, шмат хто нават забурыўся ніцма. |
s-10
| Цмок пранёсься над імі, нібы хуткасны цягнік, кульнуўся над ракой, ды з аглушальным грукатам выбухнуў над Прырэччам. |
s-11
| Ён плыў па Мускуснай затоцы, якая вяла яго да галоўнага возера і галоўнай з яго хацін і была адным з асноўных участкаў яго палявання. |
s-12
| Гэта быў штучны вадаём, пакручасты і зарослы, утвораны старой бабровай запрудай, якая так надзейна перагарадзіла ручай, што атрымалася азярцо з крутымі, густа зарослымі лесам берагамі. |
s-13
| Ідэальнае месца для мускуснага пацука — андатры. |
s-14
| Не надта глыбока, дно і берагі густа ўкрытыя асакой, рагозам, стрэлкалістам і чаротам і дуплістымі карчамі — важная ўмова для андатры. |
s-15
| На шэра-карычневай паверхні вады скрозь вытыркаліся травяністыя, злепленыя з гразі і галінак астраўкі. |
s-16
| На большых былі норы андатры, на меншых яны спакойна харчаваліся, будучы ў бяспецы ад сваіх ворагаў. |
s-17
| Рой скіраваў човен да аднаго з такіх астраўкоў. |
s-18
| Некаторымі з іх ён карыстаўся як прыкрыццём, прынаджваючы качак, і зараз, калі човен выйшаў на адкрытую ваду, з іх узнялася хмара чыркоў, крохаляў, чырвонагаловых і чарнакрылых дзікіх качак і свістух. |
s-19
| Яны ўзняліся невялікімі шумнымі купкамі і зніклі. |
s-20
| Гэта толькі цяпер, мілы мой хлопчык, у Слана ёсць хобат. |
s-21
| А раней, даўным-даўно, ніякага хобата не было ў Слана. |
s-22
| Быў толькі нос, падобны на аладку, чорненькі, велічынёю з чаравік. |
s-23
| Гэты нос матляўся ва ўсе бакі, але ўсё ж быў нікуды не варты: хіба можна такім носам падняць што-небудзь з зямлі? |
s-24
| Але вось у той самы час, даўным-даўно, жыў адзін такі Слон, або, лепш сказаць, Слонік, які быў страшэнна дапытлівы, і каго, бывала, ні ўбачыць, да ўсіх прыстае з роспытамі. |
s-25
| Жыў ён у Афрыцы, і да ўсёй Афрыкі прыставаў ён з роспытамі. |
s-26
| Ён прыставаў да Страўсіхі, сваёй даўгавязай цёткі, і пытаўся, чаму ў яе на хвасце пёры растуць так, а не гэтак, і даўгавязая цётка Страўсіха давала яму за гэта грымака сваёй цвёрдай, як камень, нагой. |
s-27
| Ён прыставаў да свайго даўганогага дзядзькі Жырафа і пытаўся, чаму ў яго на скуры плямы, і высачэзны дзядзька Жыраф даваў яму за гэта грымака сваім цвёрдым, як камень, капытом. |
s-28
| Але і гэта не стрымлівала яго дапытлівасці. |