Dependency Tree

Universal Dependencies - Belarusian - HSE

LanguageBelarusian
ProjectHSE
Corpus Parttrain
AnnotationLyashevskaya, Olga; Peljak-Łapińska, Angelika; Petrova, Daria; Shishkina, Yana

Select a sentence

s-1 Самая прыгожая студэнтка вучыцца ў Віцебску
s-2 Днямі за кулісамі аднаго са сталічных клубаў панавала нервовая абстаноўка.
s-3 Спявак Тэа і шоумен Дзмітрый Новік высвятлялі апошнія дэталі сцэнарыя, танцавальныя калектывы праводзілі апошнія прагоны сваіх выступленняў.
s-4 Але галоўнымі гераінямі былі пятнаццаць дзяўчат удзельніц нацыянальнага фіналу Міжнароднага міжуніверсітэцкага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства Каралева Вясна 2017.
s-5 Для дзяўчат вечар абяцаў быць складаным сумарна іх чакала сем выхадаў на сцэну: пяць дэфіле, творчае і інтэлектуальнае спаборніцтвы.
s-6 Па тое, што іх цікавіць у конкурсах прыгажосці і з чым плануюць звязаць сваю будучыню, яны расказалі нашаму карэспандэнту.
s-7 У мяне ўсё пачалося з універсітэта прыйшла на кастынг конкурсу Міс БДЭУ, перамагла, потым удзельнічала ў гарадской Каралеве Вясне, дзе таксама атрымала перамогу, і вось я тут, падзялілася студэнтка трэцяга курса факультэта менеджменту Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Марта КОЛБ.
s-8 Сёння пра перамогу не думаю, я ўжо дасягнула ўсяго, чаго хацела.
s-9 Але ўдзельнічаю з задавальненнем, бо гэта каласальны досвед.
s-10 Трымацца на сцэне, спантанна адказваць на каверзныя пытанні суддзяў, дарыць публіцы шчаслівы эмоцыі усё гэта трэба ўмець.
s-11 Увогуле, я не планую звязваць жыццё са сцэнай, найперш хачу стаць спецыялістам у сваёй вобласці.
s-12 Мару адкрыць сваю справу, бо я з тых людзей, якія любяць усё кантраляваць.
s-13 Усе дзяўчаты з’яўляліся ўдзельніцамі ўніверсітэцкіх і абласных этапаў конкурсу.
s-14 Падчас конкурсу яны дэманстравалі гледачам і журы сваю сцэнічную культуру, уменне стасавацца з аўдыторыяй, камунікабельнасць, веданне этыкету, пачуццё гумару, грацыю, інтэлектуальныя і творчыя здольнасці, артыстычнае майстэрства і, вядома, знешнія дадзеныя.
s-15 Сам фінал уяўляў тэатралізаванае прадстаўленне, асноўнай тэмай якога быў Год навукі.
s-16 Па задуме арганізатараў, маладыя вучоныя і адначасова вядучыя шоу знаходзіліся ў пошуку формулы прыгажосці, а канкурсанткі дапамагалі ім у эксперыментах.
s-17 Насамрэч, мне раней не хапала ўпэўненасці ў сабе, і я ніколі не магла падумаць, што буду ўдзельнічаць у такіх конкурсах, прызналася першакурсніца факультэта банкаўскай справы Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Вікторыя ШАЦІЛА.
s-18 Але ў мяне паверылі блізкія людзі, якія пераканалі, што найлепшы шлях перамагчы свой страх сустрэцца з ім.
s-19 Публіку збіраюся здзіўляць сваёй харызмай і творчым нумарам займаюся эстраднай харэаграфіяй, таму сёння прадэманструю гледачам лацінаамерыканскі танец.
s-20 З будучыняй пакуль не вызначылася, мне паступіла некалькі прапаноў ад мадэльных агенцтваў, таму, магчыма, буду займацца кар’ерай мадэлі.
s-21 У інтэлектуальным конкурсе, які праходзіў ў фармаце бліц-інтэрв’ю, кожная з дзяўчат павінна была расказаць, якімі яна бачыць навуковыя дасягненні Беларусі ў 3017 годзе.
s-22 Гэта быў шанец паказаць не толькі эрудыцыю, але і пачуццё гумару.
s-23 Так, напрыклад, згаданая Вікторыя Шаціла спрагназавала, што праблема працаўладкавання моладзі праз тысячу гадоў будзе вырашана пры дапамозе першай беларускай касмічнай станцыі, абслугоўваць якую будуць маладыя спецыялісты.
s-24 А Сняжана Міхейцава з Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта марыць аб тым, каб беларускія вучоныя вынайшлі дамскую сумачку, у якой усё будзе лёгка знайсці пры дапамозе галасавых каманд, і мужчынскія шкарпэткі, якія самі знаходзяць сваю пару.
s-25 У мяне ўсё атрымалася спантанна ва ўніверсітэце дзейнічае студэнцкі клуб, у якім мне прапанавалі паўдзельнічаць у конкурсе прыгажосці, расказала першакурсніца эканамічнага факультэта Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, што ў Магілёве, Вікторыя ПАНЦЮХОВА.
s-26 Перамагла у сваёй ВНУ, адправілася на вобласць, там таксама ўзяла першае месца.
s-27 Сёння мне будзе дастаткова прызнання з боку аўдыторыі, буду спяваць кампазіцыю з рэпертуару Beyonce.
s-28 Вельмі люблю джаз, а ўвогуле слухаю самыя розныя кірункі.
s-29 З мадэльным бізнесам звязваць жыццё не планую, мару працаваць у лагістычнай кампаніі.
s-30 Але абавязкова хачу ў вольны час займацца творчасцю, не мае розніцы, на якім узроўні.
s-31 Да тэмы навукі былі прывязаны і дэфіле у адным з іх кожная ўдзельніца прымерала на сябе адзенне са спецыяльнай касмічнай калекцыі.
s-32 Агулам юныя прыгажуні дэфіліравалі па сцэне ажно пяць разоў: у белых сукенках, адзенні са спецыяльнай касмічнай калекцыі, цёмных плашчах з магічнымі прадметамі, стылізаваных нацыянальных касцюмах і вячэрнім убранні.
s-33 А ў творчым конкурсе большая частка канкурсантак прадэманстравала свае харэаграфічныя і вакальныя таленты.
s-34 У выніку галоўныя прызы конкурсу адправіліся ў рэгіёны.
s-35 Абсалютным пераможцам і ўладальніцай тытулу Каралева Вясна Беларусі 2017 стала студэнтка чацвёртага курса Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Сняжана Міхейцава.
s-36 Званне Першай віцэ-Каралевы Вясны заваявала першакурсніца Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Алёна Янко.
s-37 Менавіта гэтыя дзве дзяўчыны прадставяць нашу краіну ў фінале міжнароднага конкурсу, які сёлета пройдзе ў Расіі.
s-38 Трэцяе месяца і тытул Другая віцэ-Каралева Вясна дасталася прадстаўніцы Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Хрысціне Нікіфаравай.

Text viewDownload CoNNL-U