Dependency Tree

Universal Dependencies - Belarusian - HSE

LanguageBelarusian
ProjectHSE
Corpus Parttrain
AnnotationLyashevskaya, Olga; Peljak-Łapińska, Angelika; Petrova, Daria; Shishkina, Yana

Select a sentence

Showing 1 - 100 of 1084 • previousnext

s-1 Для атрымання дамена .ad вы павінны быць уладальнікам або мець эксклюзіўнае права на выкарыстанне слоўнай гандлёвай маркі, зарэгістраванай на тэрыторыі Андоры.
s-2 Пры гэтым, калі вы не з’яўляецеся рэзідэнтам Андоры, то вы павінны быць прадстаўленыя ў Andorran Trademark Office (OMPA) акрэдытаваным агентам.
s-3 Або вы павінны быць уладальнікам гандлёвага імя, зарэгістраванага ў Андоры (такі варыянт даступны толькі для рэзідэнтаў Андоры, якім ужо споўнілася 20 гадоў).
s-4 Даменнае імя абавязанае быць ідэнтычным слоўнай гандлёвай марцы або гандлёваму імю.
s-5 Прадстаўленне некарэктных дадзеных вядзе да адмовы ў рэгістрацыі даменнага імя.
s-6 Сэрвіс WHOIS адлюстроўвае толькі імя ўладальніка дамена.
s-7 Уся астатняя прадстаўленая вамі інфармацыя недаступная для вольнага прагляду.
s-8 Выкарыстанне сімвалаў нацыянальных алфавітаў у імёнах даменаў немагчымае.
s-9 Дазваляецца выкарыстанне толькі сімвалаў лацінскага алфавіта, лічбаў і сімвала «-».
s-10 Максімальная працягласць падаўжэння для гэтай даменнай зоны складае 10 працоўных дзён.
s-11 Магчыма.
s-12 У выпадку, калі вы пазначылі карэктныя ДНС-серверы з пункта гледжання адміністрацыі даменнай зоны .ad, змена ДНС-сервераў будзе выкананая на працягу 1-3 працоўных дзён пасля падачы заяўкі.
s-13 Францыя стала сёмай краінай, якая завалодала Кубкам Свету (пасля Уругвая, Італіі, ФРГ, Бразіліі, Англіі і Аргенціны).
s-14 Афіцыйным мячом чэмпіянату стаў «Адыдас Трыкалор».
s-15 Гэта быў першы чэмпіянат свету, у якім у фінальнай стадыі ўдзельнічалі 32 каманды.
s-16 Такая колькасць каманд захоўваецца да гэтага часу.
s-17 Чэмпіянат свету па футболе 2006
s-18 XVIII чэмпіянат свету па футболе (9.69.7.2006, Германія).
s-19 У фінальнай стадыі прымалі ўдзел 32 каманды, якія спачатку сустракаліся ў групавых матчах, каб вызначыць 16 лепшых, а потым адыгралі адзін супраць аднаго ў стыкавых матчах да фіналу.
s-20 Усяго адбылося 64 сустрэчы.
s-21 Чэмпіён зборная каманда Італіі.
s-22 Германія выйграла права на правядзенне фінальнага турніру чэмпіянату свету 6 ліпеня 2000 года, апярэдзіўшы Бразілію, Марока, Англію і, нарэшце, у фінале, 12 галасамі супраць 11 - Паўднёвую Афрыку.
s-23 У адборачным турніры да 18-га чэмпіянату свету прымалі ўдзел 197 каманд, якія былі падзеленыя на 6 геаграфічных зон:
s-24 Чагары
s-25 Чагары́ гара ў горнай сістэме Каракарум.
s-26 Вышыня 8611 м.
s-27 Найвышэйшы пункт Каракарума.
s-28 Уваходзіць у пералік гор-васьмітысячнікаў.
s-29 У 1834 у Мазыры адкрылася шляхецкае вучылішча, ператвораная ў 1859 у прагімназію, потым у гімназію.
s-30 На 1862 491 будынак, дзейнічалі 4 цэрквы, касцёл і 2 іўдзейскія малітоўныя дамы, працавала 71 крама; штогод з 6 да 27 студзеня і з 6 да 28 жніўня праводзіліся кірмашы.
s-31 Месцічы актыўна ўдзельнічалі ў нацыянальна-вызваленчым паўстанні (18631864).
s-32 На 1878 у Мазыры дзейнічалі 3 царквы (у тым ліку мураваная, гвалтоўна пераробленая царскімі ўладамі з бернардзінскага касцёла), касцёл і сінагога.
s-33 У 1879 тут заснавалі тэлеграфную станцыю, а ў 1885 запалкавую фабрыку «Маланка» («Молния»).
s-34 Пракладка Палескіх чыгунак у 1880-я гг. паспрыяла далейшаму эканамічнаму развіццю Мазыра.
s-35 Паводле вынікаў перапісу (1897) у месце было 628 двароў, дзейнічалі 4 царквы, 2 капліцы, сінагога, 4 іўдзейскія малітоўныя дамы, працавалі бальніца, прагімназія, 1-класная прыходская і прыватная жаночая 2-класная вучылішча, паштова-тэлеграфная кантора, бровар, майстэрня апрацоўкі скураў, 3 крупадзёркі, маслабойня, 170 крамаў, 13 заезных двароў, 8 корчмаў, 3 вінныя крамы.
s-36 На 1904 1210 жылых дамоў, у тым ліку 102 мураваныя, 50 газавых ліхтароў, водаправод, 2 друкарні, аптэка, 2 бібліятэкі, лясніцтва.
s-37 У верасні 1913 тут адбылася I сельскагаспадарчая і прамысловая выстаўка.
s-38 Напярэдадні Першай сусветнай вайны ў Мазыры было 1210 жылых будынкаў, 3 фабрыкі, 16 майстэрняў, 5 навучальных устаноў, земская бальніца, метэастанцыя, друкарня і 2 кнігарні.
s-39 У лютым 1918 горад занялі нямецкія войскі.
s-40 25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Мазыр абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі.
s-41 1 студзеня 1919 у адпаведнасці з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе стаў цэнтрам павета («падраёна») Гомельскага раёна.
s-42 З 5 сакавіка да 29 чэрвеня 1920 горад знаходзіўся пад польскай уладай.
s-43 У 1924 Мазыр стаў цэнтрам раёна БССР (у 19261927 гг. горад у Слабадскім раёне).
s-44 У 19241930 і 19351938 горад быў адміністрацыйным цэнтрам акругі.
s-45 27 верасня 1938 Мазыр атрымаў афіцыйны статус горада абласнога падпарадкавання.
s-46 У 19381954 ён быў цэнтрам Палескай вобласці.
s-47 У Другую сусветную вайну з 22 жніўня 1941 да 14 студзеня 1944 горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
s-48 Акупанты стварылі ў Мазыры лагер смерці, знішчылі 4,7 тыс. жыхароў.
s-49 Дзейнічала патрыятычнае падполле.
s-50 У 1948 аднавіў працу Мазырскі краязнаўчы музей.
s-51 У 1953 адбыўся ўвод у эксплуатацыю рамонтава-экскаватарнага, у 1963 кабельнага завода.
s-52 У 1958 пачаўся рух на мосце праз раку Прыпяць.
s-53 У 1975 адбыўся пуск першай чаргі Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода.
s-54 У 1988 пачаўся рэгулярны трамвайны рух.
s-55 У 1912-14 гг. у Целепуках, прыгарадзе Мазыра працаваў Мазырскі фанерна-дрэваапрацоўчы завод.
s-56 Вырабляў дошкі, фанеру і інш.
s-57 У 19101913 гг. меў 2 паравыя рухавікі (150 к.с.), працавала да 200 рабочых; выраблена прадукцыі на 565,4 тыс. руб.
s-58 Цэнтр нафтаперапрацоўчай прамысловасці.
s-59 Працуюць прадпрыемствы машынабудавання і металаапрацоўкі, дрэваапрацоўчай, лёгкай, харчовай прамысловасці (вытворчасць куханнай солі).
s-60 Гасцініцы гарадскога савета «Дынама», «Элада», гасцінічны комплекс «Прыпяць».
s-61 У Мазыры, акрамя аўтобусаў, працуе трамвайны транспарт.
s-62 Даўжыня лініі больш за 20 кіламетраў.
s-63 Дзейнічае адзін маршрут.
s-64 У горадзе знаходзіцца чыгуначная станцыя Барбароў .
s-65 Дзейнічаюць кінатэатр «Мір», Мазырскі драматычны тэатр імя Івана Мележа, Мазырская філармонія, парк культуры «Перамога».
s-66 У 1990 годзе адкрыўся Палац культуры МНПЗ.
s-67 Жыхароў горада абслугоўваюць больш за 50 бібліятэк.
s-68 У Мазыры ёсць краязнаўчы музей, музей прыкладнай творчасці, гарадская выстаўная зала.
s-69 У Мазыры працуюць будаўнічы тэхнікум, вучылішча геалогіі, будаўнічая, медыцынская і музычная, 15 сярэдніх і 4 музычныя школы, 35 дашкольных устаноў.
s-70 Установа вышэйшай адукацыі Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна.
s-71 Асноўныя спартыўныя аб'екты: басейн, 3 стадыёны, гарналыжны комплекс, школа алімпійскага рэзерву Беларусі.
s-72 Мясцовая футбольная каманда ФК «Славія-Мазыр».
s-73 У кабельнай сетцы Мазыра вяшчае мясцовы тэлеканал.
s-74 Таксама горад мае ўласныя друкаваныя выданні газеты «Жыццё Палесся» і «На свае вочы».
s-75 Архітэктурна-планіровчную сістэму Мазыра абумовіў складаны рэльеф (рака Прыпяць, мноства яраў).
s-76 Культурны і гістарычны цэнтр горада плошча Леніна геаграфічна знаходзіцца на ўскраіне, на беразе Прыпяці.
s-77 Уздоўж ракі праходзіць вуліца Савецкая, перпендыкулярна да якой рэчышчам і схіламі яраў у глыб горада падымаюцца іншыя вуліцы.
s-78 Праз горад праходзяць турыстычныя маршруты: «Мазыр старадаўні», «Палескі край, яго традыцыі і побыт», «Мазыр даўні і сучасны», «Святыні Мазыршчыны».
s-79 Працуе Мазырскі аб'яднаны краязнаўчы музей культуры.
s-80 Як і ў большасці іншых навук, «дзядулем» псіхалогіі справядліва можна назваць Арыстоцеля, у сваім трактаце «Аб душы» таго, хто даў разгорнуты аналіз прадмета псіхалагічнага даследавання.
s-81 Сярэднявечныя працы аб псіхалогіі ў Еўропе былі ў цэлым сканцэнтраваны на пытаннях веры і розуму, у заўважнай ступені хрысціянскімі філосафамі, пачынаючы з Фамы Аквінскага, былі запазычаныя ідэі Арыстоцеля.
s-82 З усходніх навукоўцаў ўвагу псіхалагічным пытаннях надаваў Ібн Сіна (Авіцэна).
s-83 У 1590 годзе Рудольф Гакленіус ўпершыню выкарыстоўвае тэрмін «псіхалогія» для абазначэння навукі аб душы.
s-84 Яго сучаснік Атон Касман лічыцца першым, хто ужыў тэрмін «псіхалогія» ў сучасным навуковым сэнсе.
s-85 3 жніўня 1795 года брытанскі каралеўскі астраном Нэвіл Маскелайн ўпершыню выявіў памылкі, дапушчаныя яго асістэнтам Дэвідам Кінбрукам у разліках.
s-86 Кінбрук быў звольнены, але аналіз памылак, праведзены іншым астраномам Фрыдрыхам Безелам, паклаў пачатак сістэматычнай вывучэнні часу рэакцыі, індывідуальных адрозненняў і «ментальным хранометры» (mental chronometry), як крытэрыяў кагнітыўных працэсаў.
s-87 Прадстаўнікі новага часу (напрыклад, Дэкарт) лічылі што цела і душа маюць розную прыроду гэта быў новы погляд на праблему псіхалогіі.
s-88 «Душа і цела жывуць і дзейнічаюць па розных законах і маюць розную прыроду».
s-89 Дзевятнаццатае стагоддзе стала для псіхалогіі стагоддзем паступовага зараджэння яе як навуковай дысцыпліны, выдзялення адпаведных абласцей з філасофіі, медыцыны, дакладных навук.
s-90 Герман Гельмгольц даследуе нервовую сістэму як аснову псіхікі, фармулюе паданні аб «аўтаматычных высновах», якія ляжаць у аснове ўспрымання прасторы.
s-91 Аднак галоўнае імя ў гісторыі афармлення псіхалогіі як навукі Вільгельм Вундт.
s-92 Вучань і паплечнік Гельмгольца, Вундт ў 1879 годзе адкрыў першую ў свеце псіхалагічную лабараторыю, у якой праходзілі даследаванні феноменаў свядомасці метадам інтраспекцыі.
s-93 Гэты год лічыцца годам нараджэння псіхалогіі як навукі.
s-94 Самы пачатак дваццатага стагоддзя адзначан бурным ростам некалькіх кірункаў.
s-95 З аднаго боку, актыўна развіваецца псіхааналіз школа псіхатэрапіі, першапачаткова заснаваная на працах Зігмунда Фрэйда, у якіх чалавек апісваўся як сістэма з некалькіх незалежных структур асобы, якія змагаюцца адзін з адным Яно (Ід), Я (Эга), Звыш-Я (Суперэга).
s-96 У гэтым канфлікце Яно ўяўляе сабой біялагічныя патрэбы чалавека, з якіх асноўная ўвага псіхааналітыкі надавалі сексуальнай патрэбы, а Звыш-Я ўяўляе сабой патрабаванні соцыума, культуры.
s-97 Развіццё гэтай школы аказала моцны ўплыў не толькі на практыку, але і на навуку, прымусіўшы навукоўцаў звярнуць увагу на феномены, якія знаходзяцца па-за межамі свядомасці, на неусведамляныя дэтэрмінанты псіхічнай дзейнасці.
s-98 Ідэі першай псіхааналітычнай школы Зігмунда Фрэйда развівалі таксама Альфрэд Адлер і Карл Густаў Юнг.
s-99 У ЗША актыўна развіваецца біхейвіярызм заснаваная Дж. Уотсанам школа псіхалогіі, якая базуецца на працах І. П. Паўлава і Э. Торндайка аб навучанні.
s-100 Біхевіярысты следавалі пазітывісцкаму патрабаванню аб выключэнні з разгляду навукі ўсіх з'яў, акрамя непасрэдна назіраных.

Text viewDownload CoNNL-U