Dependency Tree

Universal Dependencies - Belarusian - HSE

LanguageBelarusian
ProjectHSE
Corpus Parttrain
AnnotationLyashevskaya, Olga; Peljak-Łapińska, Angelika; Petrova, Daria; Shishkina, Yana

Select a sentence

s-1 Беларусь плануе перайсці да дакладнага земляробства
s-2 Галоўнай задачай айчынных навукоўцаў-аграрыяў цяпер становіцца атрыманне максімальна магчымага ўраджаю пры мінімуме выдаткаў.
s-3 Менавіта дакладнае земляробства можа дазволіць скараціць спажыванне паліва на 40 працэнтаў, гэтак жа зменшацца расходы ўгнаенняў, пестыцыдаў і іншых сродкаў, паведаміў намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце і вытворчасці Навукова-вытворчага цэнтра НАН Беларусі па земляробстве Дзмітрый ЛУЖЫНСКІ.
s-4 Пры гэтым спосабе прапануецца, напрыклад, мінімізаваць апрацоўку глебы на асобных землях.
s-5 Узворванне можа быць заменена паверхневай апрацоўкай.
s-6 Магчыма нават цалкам замяніць ворыва на тэхналогіі прамога пасеву, калі расліна высяваецца ў непадрыхтаваную глебу, але дзякуючы іншым тэхналогіям ураджай застаецца на стандартным узроўні.
s-7 «Гэта перспектыўны кірунак не толькі для Беларусі, ён актуальны па ўсім зямным шары, падкрэсліў Дзмітрый Лужынскі.
s-8 Улічваючы адсутнасць у нашай краіне ўласных крыніц энергіі, гэта надзвычай важна».
s-9 Асобна можна размаўляць пра вытворчасць бульбы.
s-10 Па інфармацыі намесніка генеральнага дырэктара па навуковай рабоце Навукова-вытворчага цэнтра НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве Вадзіма МАХАНЬКО, нягледзячы на зніжэнне пасяўных плошчаў «другога хлеба», бульбы сёлета ў краіне «не шмат, а вельмі шмат».
s-11 З улікам таго, што на асноўным рынку збыту у Расіі яе высадзілі больш, чым звычайна, кошты на беларускі прадукт пачалі падаць.
s-12 Гэта прыводзіць да зніжэння рэнтабельнасці вытворчасці.
s-13 «Цяпер убрана каля 11 працэнтаў пасадак, ураджайнасць у сярэднім на 3-5 кілаграмаў перавышае леташнюю, расказаў Вадзім Маханько.
s-14 Рэкардсмен Талачынскі раён, дзе збіраюць 41-42 тоны бульбы з гектара, гэта высокі нават па сусветных мерках паказчык».
s-15 Акрамя гэтага, спецыяліст паведаміў, што ў Беларусі распрацаваны рэгламент вакуумавання бульбы.
s-16 Было даследавана 50 сартоў культуры, толькі два з іх прыдатныя да захавання без кансервантаў у вакуумнай упакоўцы.
s-17 «Сёння ў многіх краінах Еўрасаюза гэта абавязковае патрабаванне для сферы грамадскага харчавання, адзначыў спецыяліст.
s-18 Тое ж датычыцца многіх дзіцячых устаноў Расіі, таму, лічу, мы таксама павінны прыйсці да такога стандарту».
s-19 Цяпер у парламенце на разглядзе знаходзіцца Закон аб экалагічным земляробстве.
s-20 Падобныя дакументы існуюць у многіх краінах, яны рэгламентуюць атрыманне экалагічна чыстай прадукцыі, у першую чаргу дзіцячага і здаровага харчавання, напрыклад бульбы, без ужывання мінеральных угнаенняў і хімічных сродкаў абароны.
s-21 Па досведзе такіх краін, як ЗША, можна сказаць, што поўны пераход да экалагічнага земляробства прыводзіць да падаражання прадуктовага кошыка прыкладна ў пяць разоў.
s-22 Таму экалагічна чыстая бульба будзе каштаваць вялікіх грошай.

Text viewDownload CoNNL-U