s-1
| «Мы для іх проста «мяса» |
s-2
| Другі дзень людзі стаяць у чарзе ў краму <a_href='Symbal.by'>Symbal.by |
s-3
| Вось што кажуць людзі |
s-4
| Затрыманьні каля <a_href='Symbal.by'>Symbal.by — «масавая бойка» ці «несанкцыянаваны мітынг»? |
s-5
| МУС ня можа патлумачыць |
s-6
| Я згадваю, як Лукашэнка нам абяцаў, што ўвесь Менск будуць забясьпечваць толькі вадой са сьвідравін — і што? |
s-7
| Дзе тыя сьвідравіны? |
s-8
| «Мне да канца не зразумела, навошта людзей пачалі затрымліваць. |
s-9
| У нас быў канфлікт паміж двума. |
s-10
| На жаль, мы не змаглі яго мірна вырашыць. |
s-11
| Калі б мы ведалі, што будзе АМАП і затрыманьні, то і не падумалі б выклікаць „органы. |
s-12
| Людзей адразу пачалі затрымліваць. |
s-13
| Нават не спрабавалі разабрацца, проста хапалі» |
s-14
| А ці атруціліся вы вадой у Менску? |
s-15
| Вада ў Менску: у двух раёнах «не бясшкодная», вынікае з дакумэнту Міністэрства здароўя |
s-16
| Прыйшлі да нашага калегі Ігара Лосіка. |
s-17
| Праводзяць ператрус. |
s-18
| Калі ласка - дзелімся інфармацыяй! |
s-19
| Ігару Лосіку пагражае да 3-х гадоў |
s-20
| Наша Ніва цяпер працуе па новым адрасе <a_href='Nashaniva.by'>Nashaniva.by |
s-21
| У Беларусі ўжо 17 палітвязьняў. |
s-22
| Хто яны? |
s-23
| 1. Віктар Бабарыка – прэтэндэнт на найвышэйшую пасаду і былы кіраўнік «Белгазпрамбанку». |
s-24
| 2. Эдуард Бабарыка – сын Віктара Бабарыкі і кіраўнік ягонага выбарчага штабу. |
s-25
| 3. Уладзімер Дудараў – каардынатар ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі ў Магілёўскай вобласьці і ягоны сябар. |
s-26
| 4. Сьвятлана Купрэева – сяброўкі сямʼі Віктара Бабарыкі і каардынатарка яго ініцыятыўнай групы ў адным з раёнаў Менску. |
s-27
| 5. Сяргей Ціханоўскі – блогер, кіраўнік штабу Сьвятланы Ціханоўскай, якая вылучаецца ў прэзыдэнты. |
s-28
| 6. Зьміцер Фурманаў – сябра ініцыятыўнай групы па вылучэньні ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай. |
s-29
| 7. Вяргілій Ушак – апэратар, які здымаў пікет для збору подпісаў у Горадні 29 траўня. |
s-30
| 8. Аляксандар Арановіч – сябра каманды YouTube-каналу «Страна для жизни», кіроўца аўтадома. |
s-31
| 9. Арцём Сакаў – сябра ініцыятыўнай групы па вылучэньні ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай. |
s-32
| 10. Васіль Баброўскі – гарадзенец, затрыманы падчас пікету для збору подпісаў у Горадні 29 траўня. |
s-33
| 11. Уладзімер Навумік – сябра ініцыятыўнай групы па вылучэньні ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай. |
s-34
| 12. Андрэй Новікаў – грамадзянін Расейскай Фэдэрацыі, валянтэр ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. |
s-35
| 13. Сяргей Пятрухін – удзельнік ініцыятыўнай групы па вылучэньні ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай, блогер. |
s-36
| 14. Уладзімер Няронскі – слуцкі блогер, яго таксама падазраюць у арганізацыі дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак (гаворка пра пікет 29 траўня ў Горадні). |
s-37
| 15. Іван Комар – актывіст анархісцкага руху, асуджаны 12.02.2020 судом Савецкага раёну Менску на 7 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. |
s-38
| 16. Мікіта Емяльянаў – актывіст анархісцкага руху, асуджаны 12.02.2020 судом Савецкага раёна г. Менску на 7 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. |
s-39
| 17. Міхаіл Жамчужны – грамадзкі актывіст, асуджаны 10.07.2015 г. судом Віцебскай вобласьці да 6,5 года пазбаўленьня волі ў папраўчай калёніі ва ўмовах строгага рэжыму і пазбаўленьня права займаць пасады, зьвязаныя з выкананьнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў тэрмінам на 2 гады і 8 месяцаў. |
s-40
| Іх могуць прызнаць палітвязьнямі |
s-41
| Днямі затрымалі блогераў Ігара Лосіка («Беларусь головного мозга») і Ўладзімера Цыгановіча (MozgON). |
s-42
| На Ігара Лосіка завялі справу за арганізацыю масавых беспарадкаў. |
s-43
| У чым абвінавачваюць Уладзімера Цыгановіча, невядома. |
s-44
| Падрабязьней тут: <a_href='bit.ly/2NwHm1V'>bit.ly/2NwHm1V |
s-45
| Палююць на адмінаў каналаў Мая Краіна Беларусь і Усы Лукашенко |
s-46
| Прыйшлі некалі дзясяткаў чалавек. |
s-47
| Чатырох удзельнікаў затрымалі, затрыманьні працягваюцца. |
s-48
| Адзін з затрыманых трымаў плякат «Стоп таракан». |
s-49
| Бабарыка вырашыў балятавацца ў прэзыдэнты ў канцы 2019 года. |
s-50
| Затрымалі адміністратара тэлеграм-каналу «Орша для жизни». |
s-51
| <a_href='https://www.svaboda.org/a/30692875.html'>https://www.svaboda.org/a/30692875.html |
s-52
| Дзяржаўная прапаганда лічыць, што пратэсты ў Беларусі «кіруюцца праз стрымы Радыё Свабода». |
s-53
| Вядомы расейскі бізнэсовец і зацяты крытык пуцінскага рэжыму Яўгені Чычваркін наведаў пікет каля беларускай амбасады ў Вялікай Брытаніі і расказаў нам, чаму ён заўзее за Беларусь і пра якія адносіны паміж беларусамі і расейцамі марыць. |
s-54
| Ільля Стаўроў расказаў, як увечары мінулай пятніцы вяртаўся з жонкай з трэніроўкі, а ў выніку тры дні правёў у ЦІП. |
s-55
| 'Воіны сьвятла' — у цэнтры Прагі |
s-56
| Парыж |
s-57
| В нашых кранах — вот так да! — |
s-58
| Стала гразнаю вада. |
s-59
| І цяпер мы без вады |
s-60
| І ні туды, і ні сюды. |
s-61
| Шэсьце ў Кіеве на знак салідарнасьці зь Беларусьсю |
s-62
| ❗️ Міліцыянты зьбілі Аляксандра Лукашэнку. |
s-63
| <a_href='https://www.kommersant.ru/doc/82418'>Паведамляе расейская газэты «Коммерсантъ»<a_href='https://www.kommersant.ru/doc/82418'>. |
s-64
| Сёньня 26 гадавіна той падзеі - 28 чэрвеня 1994 года. |
s-65
| Лукашэнка прызнаўся, што «даў сыгнал» на арышт Ціханоўскага |
s-66
| Акцыі салідарнасьці зь Беларусьсю адбыліся па ўсім сьвеце. |
s-67
| Мантаж: Michael Shevchenko |
s-68
| Камісія ў Гомлі прыняла рашэньне не залічваць Віктару Бабарыку ўсе здадзеныя подпісы |
s-69
| «Пры праверцы было выяўлена 15,45% несапраўдных подпісаў» |
s-70
| Чарговы раз стала ясна, што ў надзвычайных сытуацыях спадзявацца на дзяржаву бессэнсоўна. |
s-71
| На Статкевіча завялі крымінальную справу. |
s-72
| Абвінавачваюць у падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак |
s-73
| Пікет салідарнасьці зь Беларусьсю прайшоў у Рызе |
s-74
| Агулам за Віктара Бабарыку прызналі несапраўднымі ўжо больш за 86 тысяч подпісаў, а за Валера Цапкалу — больш за 22 тысячы. |
s-75
| «Выбары стануць дэтанатарам, зь якога пачнецца хваля нездаволенасьці і патрабаваньня зьменаў». |
s-76
| Так лічыць вядомая журналістка Сьвятлана Калінкіна, суаўтарка кнігі «Случайный президент». |
s-77
| Чытайце інтэрвію цалкам |
s-78
| Кіроўцу суткі пратрымалі ў пастарунку за налепкі з Пагоняй і «Псіхо3%» на аўтамабілі. |
s-79
| А машыну паставілі на штрафстаянку. |
s-80
| Уладальнік аўто расказаў пра здарэньне |
s-81
| Беларускія праваабаронцы прызналі блогера Ігара Лосіка палітвязьнем |
s-82
| Ігара Лосіка патрабуюць неадкладна вызваліць, а крымінальны перасьлед — спыніць. |
s-83
| Справу супраць яго <a_href='https://www.svaboda.org/a/30691818.html'>назвалі палітычна матываванай на наступны дзень пасьля затрыманьня. |
s-84
| 20-гадовы гарадзенец Сяргей Калмыкоў — адзіны абвінавачаны ў «справе Ціханоўскага», які пасьля затрыманьня апынуўся на волі. |
s-85
| Хлопец расказаў пра здарэньне і сваё затрыманьне |
s-86
| Абнаўляем інфармацыю пра здарэньне |
s-87
| Лукашэнка прызнаўся, што «даў сыгнал» на арышт Ціханоўскага. |
s-88
| Ці можа кіраўнік дзяржавы такім чынам «даваць сыгналы»? |
s-89
| Разьбіраліся з экспэртамі. |
s-90
| Новая тактыка - затрымліваць супрацоўнікаў у цывільным, каб тыя ўцкрліся ў давер? |
s-91
| У Горадні 26 чэрвеня падчас “ланцугу салідарнасьці” у цэнтры гораду затрымалі каля дзесяці чалавек, некаторых неўзабаве адпусьцілі. |
s-92
| Сярод затрыманых аказаўся 16-гадовы хлопец, маладзён з плякатам “Стоп таракан” і два мужчыны, якія хадзілі побач з міліцыянтамі і здымалі ўдзельнікаў на тыповую для супрацоўнікаў міліцыі відэакамэру. |
s-93
| Цягам гадзіны мужчын адпусьцілі. |
s-94
| Лукашэнка ўпершыню за 25 гадоў ня выступіў з пасланьнем парлямэнту |
s-95
| Цапкала выбывае, затое ў Лукашэнкі амаль 2 мільёны |
s-96
| Вось так 🤔 |
s-97
| На мінулых выбарах можна было амаль паўсюль праводзіць агітацыю ў Менску. |
s-98
| А цяпер — нідзе ў цэнтры. |
s-99
| У Віцебску ўвечары 28 чэрвеня падчас роварнага шпацыру затрымалі сябра ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай Руслана Ахрамчука. |
s-100
| Затрымлівалі людзі ў цывільным. |