Dependency Tree

Universal Dependencies - Belarusian - HSE

LanguageBelarusian
ProjectHSE
Corpus Parttrain
AnnotationLyashevskaya, Olga; Peljak-Łapińska, Angelika; Petrova, Daria; Shishkina, Yana

Select a sentence

s-1 Абходзіў зважна гаспадар Свае абсеяныя межы, Глядзеў, ці добра Божы дар На свет зірнуў з зямелькі свежай.
s-2 На небе воблачная сінь Лягла пасцілкаю махнатай, А на зямлі, дзе вокам кінь, Цвіце, рунее рунь багата.
s-3 Над ёй круг сонца залаты Плыўнём плыве, палае, йскрыцца, За ёй, трывожачы кусты, Бурліць, плюскочыцца крыніца.
s-4 На ўзмежку, збыўшыся кары, Тырчыць ігруша, як сухотнік, Над грушай ястраб угары Цікуе кінуты заплотнік.
s-5 Як вучыць нас варожбаў лунь, Як варажыў і летась гэтак, Лёг гаспадар плашмя на рунь, Стаў слухаць сёлета палетак.
s-6 Абняўшы рунь, ляжыць, як сноп, Жывых і мёртвых вызваў ў сведкі, Прысмерціў сэрца, зморшчыў лоб... І чуе руні шопат гэткі:
s-7 «Забіў ты бацьку, каб на рот Адзін паменшала у хаце, Прыйшоў твой сёлета чарод, Жніва табе не дачакаці!»
s-8 Ўстаў гаспадар! Як дурнап’ян, Сказ руні раны разварушыў...
s-9 Ён, зняўшы пояс-саматкан, Павіс над руняю на йгрушы.
s-10 1918

Text viewDownload CoNNL-U