s-1
| Мэтро Пушкінская. |
s-2
| Дэманстранты спрабавалі сабрацца на лесьвіцы ў бок Ракаўскага кірмаша. |
s-3
| Наляцеў вялікі атрад сілавікоў, запакаваў шмат людзей – Наша Ніва |
s-4
| МУС: інфармацыю пра затрыманых падчас пратэстаў у Менску можна атрымаць круглыя суткі |
s-5
| «Для гэтага неабходна патэлефанаваць на лінію 102 і назваць прозьвішча, імя, імя па бацьку і дату нараджэньня таго, каго шукаюць. |
s-6
| Супрацоўнікі паведамяць, ці ёсьць чалавек у сьпісе затрыманых да суду за правапарушэньня. |
s-7
| Зьвесткі пра месца ўтрыманьня грамадзяніна не разгалошваюцца», — паведамляецца ў афіцыйным Тэлеграм-канале прэсавай службы Міністэрства ўнутраных спраў. |
s-8
| Сінія бусы на Прытыцкага: людзі крычаць «Ганьба!» |
s-9
| На Каменнай горцы людзі выйшлі на вуліцу |
s-10
| Гільзы «Made in Poland» на вуліцах Менска. |
s-11
| Афіцыйна на экспарт зброі ў Беларусь дзейнічае забарона |
s-12
| Пасьля начной страляніны інтэрнэт-карыстальнікі публікавалі фотаздымкі гільзаў «Зроблена ў Польшчы». |
s-13
| Адну са здымкаў апублікаваў журналіст Славамір Серакоўскі, які цяпер знаходзіцца ў Беларусі. |
s-14
| Паводле ягоных словаў, гільзы былі знойдзеныя ў адным зь менскіх падворкаў, адкуль міліцыянты стралялі па дэманстрантах у ваколіцы ўнівэрсаму «Рыга». |
s-15
| Гільзы былі белага колеру, верагодна, выкарыстоўваліся для стральбы з 12-мм гладкаствольнай зброі. |
s-16
| З 2011 года Беларусь знаходзіцца пад санкцыям з боку Эўразьвязу. |
s-17
| У 2016 годзе яны былі аслабленыя. |
s-18
| Аднак продаж зброі і абсталяваньня для падаўленьня дэманстрацыяў у Беларусі, усё яшчэ забаронены. |
s-19
| Да ўніверсама «Рыга» пад’ехаў бус з АМАП, забралі некалькі выпадковых мінакоў. |
s-20
| Пратэстаў і міліцыі ў гэтым раёне на 21.00 няма |
s-21
| Зартыманьне кіроўцы ў Менску каля ГЦ Цівалі |
s-22
| Відэа ТУТ БАЙ |
s-23
| У Гомлі праходзіць акцыя пратэсту |
s-24
| На плошчы Леніна, на пляцоўцы каля драматычнага тэатру ў цэнтры гораду сабраліся некалькі соцень чалавек. |
s-25
| У 21.00 пачалі пляскаць у далоні, аўтамабілі, якія праяжджаюць міма, сыгналяць. |
s-26
| У Менску ў сямі фатографаў сілавікі забралі карты памяці, фатографу AP Сяргею Грыцу разьбілі экран камэры, карэспандэнтаў <a_href='Tut.by'>Tut.by Вадзіма Заміроўсеага і Дар’і Буракінай сарвалі бэйджы. |
s-27
| Каля францускай амбасады затрымалі карэспандэнтаў <a_href='Onliner.by'>Onliner.by Улада Барысевіча і апэратара, які быў зь ім |
s-28
| У Серабранцы людзі выйшлі на вуліцу, сігналяць машыны |
s-29
| Эўразьвяз заявіў пра «паглыблены перагляд адносін зь Беларусьсю» |
s-30
| Пра гэта гаворыцца ў заяве Высокага прадстаўнік ад імя ЭЗ Джузэпа Барэля. |
s-31
| «Выбары не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі. |
s-32
| Улады ўжылі непрапарцыйны і непрымальны гвалт, у выніку чаго прынамсі адзін чалавек загінуў, і многія атрымалі раненьні». |
s-33
| Эўразьвяз заклікаў улады Беларусі неадкладна і безумоўна вызваліць усіх затрыманых. |
s-34
| Нашыя карэспандэнты: |
s-35
| У менскай Серабранцы праспект Ракасоўскага ад універсама “Гіпа” да водасховішча заняты аўтамабілямі, усе сігналяць. |
s-36
| Утварыўся вялізны корак, у ім таксама стаіць адзін аўтазак. |
s-37
| На прыпынках і на пляцоўцы каля “Гіпа” групы людзей па некалькі дзесяткаў чалавек. |
s-38
| Некалькі дзесяткаў чалавек стаяць уздоўж вуліцы Сурганава пад універсамам Рыга. |
s-39
| Стаяць спакойна, трымаюць сьцягі. |
s-40
| У раёне праспэкта Дзяржынскага ад мэдінстытута да Прастора выйшлі людзі. |
s-41
| Крычаць: «сыходзь», машыны моцна сыгналяць. - Сьведка |
s-42
| У Заслаўі ўжо 20 хвілін па цэнтральных вуліцах езьдзіць і сыгналіць сьмецьцявоз, які ніяк ня могуць спыніць міліцыянты |
s-43
| На Прытыцкага, 39 амапаўцы хацелі затрымаць раварыста. |
s-44
| Той кінуў ровар і ўцёк, пазьней вярнуўся забраць ровар. |
s-45
| Малады чалавек сказаў карэспандэнту Свабоды, што яго хацелі затрымаць, бо ён падаваўся амапаўцам лёгкай здабычай. |
s-46
| ⚡️Людзі заблякавалі праспэкт Ракасоўскага каля дома № 26, выйшаўшы на празную частку на пешаходным пераходзе. |
s-47
| Аўтамабілі сыгналяць. |
s-48
| З корку на газон выехалі дзьве міліцэйскія машыны, разьвярнуліся на газоне і зьехалі ў іншы бок. |
s-49
| На Ракасоўскага АМАП выламвае дзверы пад’ездаў, дзе хаваюцца людзт |
s-50
| З вуліц якія прымыкаюць да праспекта Ракасоўскага ў Менску, выяжджаюць аўтазакі, адтуль выбягаюць амапаўцы і затрымліваюць людзей. |
s-51
| У Добрушы на цэнтральную плошчу выйшла каля 20 чалавек. |
s-52
| 10 зь іх затрымалі і павезьлі ў мясцовы РАУС. |
s-53
| Затрыманыя ўдзельніцы Свабоднага тэатра Сьвятлана Сугака асуджаная да 10 сутак, Надзея Бродская - да 13. |
s-54
| Яны распавялі сваякам падчас суда, што ў камэры 36 чалавек. |
s-55
| У мужчын у камэры па 50 чалавек. |
s-56
| Зьняволеных зьбіваюць. |
s-57
| Расшыфроўка звароту Марыі Калеснікавай: |
s-58
| 'Мы спачуваем усім пацярпелым і іх сваякам. |
s-59
| Мы гатовыя дапамагчы тым, хто гэтага патрабуе. |
s-60
| Зараз мы хочам сканцэнтравацца на узаімадапамозе. |
s-61
| Заклікаем усіх нераўнадушных далучыцца да валанцёрскага руху і дапамагаць пацярпелым. |
s-62
| Мы з болем глядзім на тое, што адбываецца ў краіне. |
s-63
| Мы просім дзейсную уладу не ігнараваць волю людзей. |
s-64
| Не тапіць яе ў вадзе з вадамётаў, не глушыць гранатамі, не калечыць кулямі, не забіваць дубінкай, не зачыняць у камерах. |
s-65
| Мы бачым на вуліцах звычайных людзей, якія хочуць пераменаў. |
s-66
| Бачым пенсіянераў, якія размаўляюць з АМАП, бачым дарослых людзей, яны плачуць, гледзячы, як чатыры супрацоўнікі сілавых структураў цягнуць у аўтазак хлопца з заплечнікам. |
s-67
| Мы просім дзейсную уладу спныіць гвалт, прыслухацца да волі народу. |
s-68
| Гэтыя людзі нікуды не знікнуць, яны ўжо не змогуць забыць пра тое, што адбываецца. |
s-69
| Яны не змогуць жыць як раней. |
s-70
| Ім не сатрэш памяць, іх не змусіш падпарадкавацца, не спужаеш, не залагодзіш. |
s-71
| Ім трэба перамены. |
s-72
| Уладам цяжка прызнаць, што не ілюзорныя куклаводы з-за мяжы, а самі беларусы хочуць пераменаў. |
s-73
| Мы просім уладу знайсці ў сабе сілы і паглядзець у твар волі народу. |
s-74
| Мы просім улады паслухаць беларусаў. |
s-75
| Беларусы! |
s-76
| Тыя, хто ў форме, тыя, хто ў цывільным, беражыце сябе і тых, хто вас атачае. |
s-77
| Нашыя жыцці, свабода, здароўе і бяспека — самае важнае. |
s-78
| Мы любім вас, вы неверагодныя!' |
s-79
| У Гомлі міліцэйскі аўтамабіль зьбіў чалавека |
s-80
| У Гомлі перакрылі цэнтар гораду – вуліцы Савецкую ад цырку да плошчы Леніна, праспэкт Перамогі (часткова) і вуліцу Кірава. |
s-81
| Па праспэкце Перамогі рухаюцца грузавікі ўнутраных войскаў МУС з вайскоўцамі. |
s-82
| Пачаліся масавыя затрыманьні на праспэкце Перамогі. |
s-83
| Вялікі натоўп амапаўцаў і вайскоўцаў унутраных войскаў пабег па алеі праспэкта Леніна і ловіць усіх спрэс. |
s-84
| Па праспэкце Перамогі рухаецца вялікі атрад амапаўцаў, людзі разьбягаюцца. |
s-85
| На скрыжаваньні праспэкту Перамогі і Кірава на вачах карэспандэнта Свабоды міліцэйскі аўтамабіль зьбіў чалавека, той падняўся і пабег, за ім беглі супрацоўнікі ДАІ. |
s-86
| Частка пратэстоўцаў стаяць уздоўж вуліцы Кірава і пляскаюць у ладкі. |
s-87
| Асудзілі на арышт удзельніц Свабоднага тэатру |
s-88
| Яны распавялі сваякам падчас суду, што ў камэры 36 чалавек. |
s-89
| У мужчынаў у камэры па 50 чалавек. |
s-90
| Зьнвяоленых зьбіваюць. |
s-91
| Радыё Свабода аднаўляе вяшчаньне на сярэдніх хвалях |
s-92
| З 12 жніўня праграмы на беларускай мове, прысьвечаныя актуальным палітычным падзеям у краіне, можна штодня слухаць на частаце 1386 кГц з 21:00 да 22:00 і з 23:00 да паўночы па менскім часе. |
s-93
| У эфіры: |
s-94
| · навіны |
s-95
| · прамыя ўключэньні карэспандэнтаў зь месцаў падзеяў у Беларусі |
s-96
| · гутаркі з камэнтатарамі |