s-1
| Пра гэта https://t.me/radiosvaboda/5087. |
s-2
| Мікрааўтобус належыць кінапрадусару з Масквы Вальдэмар Грубаву. |
s-3
| «Паўгода ўжо там стаіць, мы там здымалі серыял для каналу ТВЦ. |
s-4
| Там намёты, чайнікі і іншыя рэчы, неабходныя для здымачнай груп», — распавёў ён. |
s-5
| Паводле Грубава, ён хацеў забраць мікрааўтобус, але ў сувязі з пандэміяй ня мог гэтага зрабіць. |
s-6
| Як паведаміла крыінца Радыё Свабода, мікрааўтобус па-ранейшаму стаіць на той самай паркоўцы. |
s-7
| Ён не апячатаны. |
s-8
| Звольніўся вядоўца навінаў на БТ Сяргей Казловіч, сышла вядоўца СТВ Тацяна Бародкіна |
s-9
| Вядоўца Агенцтва тэленавінаў «Белтэлерадыёкампаніі» Сяргей Казловіч сышоў з тэлеканала «Беларусь 1». |
s-10
| Пра гэта ён паведаміў 11 жніўня ў сваім Instagram. |
s-11
| «Апошні эфір. |
s-12
| Гэта была дзіцячая мара, якой я прысьвяціў 10 гадоў. |
s-13
| Пачынаючы зь відэамантажу на АНТ, і заканчваючы прамымі эфірамі на „Беларусь-1“. |
s-14
| Праца ў кадры для мяне заўсёды будзе кайфам. |
s-15
| А вось у студыі АТН я ўчора сядзеў у апошні раз. |
s-16
| Рашэньне самастойнае. |
s-17
| Наперадзе пошукі новай працы», — напісаў Сяргей Казловіч. |
s-18
| Мінск. |
s-19
| Вакол Пушкінскай плошчы сканцэнтравана шмат сілавікоў. |
s-20
| Яны сядзяць у прычэпах грузавікоў у амуніцыі, са шчытамі. |
s-21
| Таксама тут шмат пратэстоўцаў. |
s-22
| Але пакуль нічога не адбываецца, перадаюць карэспандэнты Еўрарадыё. |
s-23
| ⚡️Мінск. |
s-24
| Пасля трох дзён зняволення вызвалены журналіст 'Мядузы' Максім Солапаў. |
s-25
| Менск: шмат людзей ідзе ў Серабранцы, сыгналяць машыны |
s-26
| Паведамляюць пра выбухі ў Серабранцы, Менск |
s-27
| Серабранка |
s-28
| У Стоўпцах па горадзе некалькі гадзінаў езьдзяць чатыры аўтазакі і забіраюць выпадковых людзей, які ходзяць па вуліцы. |
s-29
| АМАПаўскія аўтамабілі суправаджаюць мясцовыя ДАІшнікі. |
s-30
| Учора ў Стоўпцах пратэставала каля 300 чалавек. |