Dependency Tree

Universal Dependencies - Belarusian - HSE

LanguageBelarusian
ProjectHSE
Corpus Parttest
AnnotationLyashevskaya, Olga; Peljak-Łapińska, Angelika; Petrova, Daria; Shishkina, Yana

Select a sentence

s-1 Закон Рэспублiкi Беларусь Аб асабiстых падсобных гаспадарках грамадзян
s-2 Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 3 кастрычнiка 2002 года
s-3 Адобраны Саветам Рэспублiкi 23 кастрычнiка 2002 года
s-4 Гэты Закон вызначае прававыя асновы вядзення грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь асабiстай падсобнай гаспадаркi, а таксама меры па яе дзяржаўнай падтрымцы.
s-5 Артыкул 1.
s-6 Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб асабiстых падсобных гаспадарках грамадзян
s-7 Адносiны, звязаныя з вядзеннем грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь (далей грамадзяне) асабiстых падсобных гаспадарак і дзяржаўнай падтрымкай гэтых гаспадарак, рэгулююцца Грамадзянскiм кодэксам Рэспублiкi Беларусь, Кодэксам Рэспублiкi Беларусь аб зямлi, гэтым Законам і iншымi нарматыўнымi прававымi актамi Рэспублiкi Беларусь.
s-8 Артыкул 2.
s-9 Асабiстая падсобная гаспадарка грамадзян
s-10 Асабiстая падсобная гаспадарка грамадзян форма гаспадарча-працоўнай дзейнасцi грамадзян па вытворчасцi сельскагаспадарчай прадукцыi, заснаваная на выкарыстаннi зямельных участкаў, якiя знаходзяцца ў прыватнай уласнасцi, у пажыццёвым спадчынным валоданнi, перададзеных у арэнду для вядзення асабiстай падсобнай гаспадаркi.
s-11 У асабiстай падсобнай гаспадарцы грамадзян на праве прыватнай уласнасцi могуць знаходзiцца гаспадарчыя пабудовы і збудаваннi, жывёла, птушка, шматгадовыя насаджэннi, ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублiцы Беларусь парадку транспартныя сродкi, а таксама iншая маёмасць, не забароненая заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
s-12 Звесткi аб асабiстай падсобнай гаспадарцы грамадзян заносяцца ў пагаспадарчую кнiгу сельскага (пасялковага) выканаўчага і распарадчага органа ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
s-13 Статыстычныя даныя аб вырабленай грамадзянамi ў асабiстых падсобных гаспадарках сельскагаспадарчай прадукцыi складаюцца ўпаўнаважаным на тое рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання па пытаннях статыстыкi і аналiзу на падставе даных, прадстаўляемых у гэты орган сельскiмi (пасялковымi) выканаўчымi і распарадчымi органамi, а таксама праводзiмых у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, аднаразовых улiкаў і абследаванняў асабiстых падсобных гаспадарак і iншых звестак.
s-14 Артыкул 3.
s-15 Вядзенне асабiстай падсобнай гаспадаркi грамадзян
s-16 Грамадзяне ажыццяўляюць вядзенне асабiстай падсобнай гаспадаркi па свайму меркаванню і пад сваю адказнасць.
s-17 Дзейнасць грамадзян, якiя ажыццяўляюць вядзенне асабiстых падсобных гаспадарак, па вытворчасцi, перапрацоўцы і рэалiзацыi вырабленай імі сельскагаспадарчай прадукцыi не адносiцца да прадпрымальнiцкай дзейнасцi.
s-18 Умяшанне дзяржаўных органаў у дзейнасць грамадзян па вядзенню асабiстай падсобнай гаспадаркi не дапускаецца, за выключэннем выпадкаў, устаноўленых заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.
s-19 Грамадзяне, правы якiх на вядзенне асабiстай падсобнай гаспадаркi парушаны, маюць права прад’яўляць патрабаваннi па кампенсацыi нанесеных страт, у тым лiку ўпушчанай выгады, па кампенсацыi маральнага ўрону, а таксама па аднаўленню парушаных правоў у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
s-20 Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якiя пастаянна пражываюць у Рэспублiцы Беларусь, могуць весцi асабiстую падсобную гаспадарку на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь у парадку і на ўмовах, устаноўленых гэтым Законам і iншымi нарматыўнымi прававымi актамi Рэспублiкi Беларусь.
s-21 Артыкул 4.
s-22 Правы грамадзян, якiя ажыццяўляюць вядзенне асабiстай падсобнай гаспадаркi
s-23 Грамадзяне, якiя ажыццяўляюць вядзенне асабiстай падсобнай гаспадаркi, маюць права: узводзiць ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадку гаспадарчыя пабудовы і збудаваннi, неабходныя для вядзення асабiстай падсобнай гаспадаркi, на зямельных участках, якiя прадастаўлены у пажыццёвае спадчыннае валоданне і знаходзяцца ў прыватнай уласнасцi;
s-24 самастойна весцi гаспадарку на зямельных участках, прадастаўленых для вядзення асабiстай падсобнай гаспадаркi;
s-25 праводзiць любыя здзелкi, якiя не супярэчаць заканадаўству Рэспублiкi Беларусь, звязаныя з вядзеннем асабiстай падсобнай гаспадаркi, мець iншыя маёмасныя і немаёмасныя правы;
s-26 выкарыстоўваць прыцягнутую на добраахвотных пачатках і дагаворных умовах маёмасць, у тым лiку грашовыя сродкi юрыдычных і фiзiчных асоб, неабходныя для вядзення асабiстай падсобнай гаспадаркi.

Text viewDownload CoNNL-U