s-1
| Аргас (горад) |
s-2
| А́ргас (грэч.: Ἄργος) — горад на паўвостраве Пелапанес на поўдні Грэцыі. |
s-3
| Адзін з найстаражытнейшых гарадоў Еўропы. |
s-4
| Насельніцтва (2001 г.) - 29 228 чал. |
s-5
| Паселішча на месцы Аргаса ўзнікла ў неалітычную эпоху. |
s-6
| Згодна паданню, яго першым уладаром быў Інах, сын Акіяна і багіні мясцовай ракі, які пачаў кіраваць у 1986 г. да н. э. |
s-7
| У канцы 2 - пачатку 1 тысячагоддзях да н. э. горад быў заваяваны дарыйцамі. |
s-8
| У 669 г. жыхары Аргаса перамаглі спартанцаў і здолелі ўсталяваць кантроль над Алімпіяй. |
s-9
| Фейдон, тыран Аргаса, знакаміты тым, што ўвёў у Грэцыі стандарты мер вымярэння і вагі. |
s-10
| У VI ст. да н. э. Аргас зноў былі ўцягнуты ў барацьбу супраць Спарты. |
s-11
| Пасля адной з няўдалых бітваў аргасцы ў знак жалобы ўвялі звычай галіць валасы. |
s-12
| У гады Пелапанескіх войн Аргас доўгі час прытрымліваўся нейтралітэту, але ў выніку падтрымаў Афіны, а пазней - Фівы. |
s-13
| У 146 г. да н. э. Аргас увайшоў у склад Рымскай дзяржавы. |
s-14
| У 267 г. н. э. і 305 г. н. э. Аргас руйнавалі готы. |
s-15
| Але ў другой палове 1 тысячагоддзя - пачатку 2 тысячагоддзя пад уладай Візантыі горад ператварыўся ў буйны гандлёвы і рамесны цэнтр. |
s-16
| У 1212 г. пасля васьмігадовай аблогі захоплены крыжакамі, якія на месцы старажытнага акропаля ўзвялі магутны замак. |
s-17
| У 1394 г. горад і яго наваколлі былі перададзены пад кантроль Венецыі. |
s-18
| У 1397 г. ён быў спустошаны туркамі, большасць жыхароў загінула або трапіла ў рабства. |
s-19
| У 1500 г. горад быў далучаны да Асманскай імперыі. |
s-20
| Мясцовыя землі былі населены выхадцамі з Албаніі. |
s-21
| У 1821 г. у Аргасе пачаў дзейнічаць першы незалежны агульнагрэчаскі парламент. |
s-22
| Пасля вызвалення ад Асманскай імперыі горад увайшоў у склад Грэцыі. |
s-23
| Аргас знаходзіцца ў 2 гадзінах язды на аўтобусе з Афінаў. |
s-24
| У Аргасе знаходзяцца аўтобусны вакзал і чыгуначная станцыя. |