Dependency Tree
Universal Dependencies - Belarusian - HSE
Language | Belarusian |
---|
Project | HSE |
---|
Corpus Part | test |
---|
Annotation | Lyashevskaya, Olga; Peljak-Łapińska, Angelika; Petrova, Daria; Shishkina, Yana |
---|
Select a sentence
s-1
| Ала Канстанцінаўна Кабаковіч |
s-2
| Ала Канстанцінаўна Кабаковіч, Кабаковіч-Тычына (7 сакавіка 1943, в. Гутава, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць — 11 лютага 1985, Мінск) — беларускі літаратуразнавец, крытык, паэтэса, перакладчык. |
s-3
| Нарадзілася ў сялянскай сям'і. |
s-4
| Скончыла сярэднюю школу з залатым медалём. |
s-5
| У 1959 г. паступіла на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ, якое скончыла ў 1964 годзе. |
s-6
| Працавала рэдактарам літаратурна-драматычнага вяшчання Беларускага радыё (196—1966). |
s-7
| Скончыла аддзяленне перакладу Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага ў Маскве (1966—1971). |
s-8
| У час вучобы была слухачкай славістычных курсаў пры Варшаўскім універсітэце, адзін год працавала рэдактарам і рэцэнзентам аддзела паэзіі часопіса «Дружба народов». |
s-9
| З 1971 года малодшы, з 1981 — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. |
s-10
| Кандыдат філалагічных навук (1975). |
s-11
| Адначасова працавала рэктарам Народнага універсітэта культуры Будтрэста № 1 у Мінску (1973—1977). |
s-12
| Жонка пісьменніка М. Тычыны. |
Text view
•
Download CoNNL-U