s-1
| Сцяг Свярдлоўскай вобласці |
s-2
| Сцяг Свярдлоўскай вобласці з'яўляецца сімвалам Свярдлоўскай вобласці. |
s-3
| Прыняты 6 мая 2005 года. |
s-4
| Сцяг Свярдлоўскай вобласці ўяўляе сабою прамавугольнае палатно з суадносінамі вышыні да даўжыні 2:3, якое складаецца з чатырох гарызантальных палосаў, зверху ўніз — белага (шырынёй у 7/20 ад вышыні палатна), сіняга (шырынёй у 9/20 ад вышыні палатна), белага (шырынёй у 1/20 ад вышыні палатна) і зялёнага (шырынёй у 3/20 ад вышыні палатна) колераў. |
s-5
| Венгры |
s-6
| Венгры, таксама мадзьяры (венг.: magyarok) — угра-фінскі народ, які складае пераважную большасць жыхароў Венгрыі. |
s-7
| Значны лік венграў пражывае таксама ў Румыніі (гістарычная вобласць Трансільванія), Сербіі (паўночная частка края Ваяводзіна), Славакіі, Украіне, Расіі, Германіі, Аўстрыі, ЗША і Канадзе. |
s-8
| Больш за ўсё венграў за межамі Венгрыі жыве ў Румыніі — 1,8 мільёна чалавек. |
s-9
| У самой Венгрыі пражывае каля 10 млн венграў, што складае 96 % ад насельніцтва краіны. |
s-10
| Па веравызнанню большасць венграў — каталікі, маецца значны лік пратэстантаў, галоўным чынам кальвіністы і лютэране. |
s-11
| Вэнтспілс |
s-12
| Вэ́нтспілс (был. Вінда́ва, лат.: Ventspils, ням.: Windau) — горад на паўночным захадзе ў Латвіі, порт на Балтыйскім моры. |
s-13
| Ляжыць на рацэ Вэнце, ад якой і атрымаў сваё імя (у перакладзе з латышскай мовы Ventspils — замак на рацэ Вэнта). |
s-14
| 189 км ад Рыгі. |
s-15
| Мае насельніцтва ў 39 600 чалавек (перапіс 2004 г.). |
s-16
| Першая летапісная згадка — 1290 г. |
s-17
| У сярэднявеччы Вэнтспілс быў ганзейскім горадам. |
s-18
| Вэнтспілс — важны незамярзаючы марскі порт, транзытны пункт для нафты і іншых мінеральных рэсурсаў з Расіі, Калійных соляў з Беларусі. |
s-19
| Даходы порту зрабілі Вэнтспілс самым заможным горадам у Латвіі. |
s-20
| Ад Вэнтспілса да шведскага Нінесхамна рэгулярна ходзіць паром. |
s-21
| Буйны турыстычны цэнтр. |
s-22
| У горадзе знаходзіцца старажытны замак Лівонскага ордэна, у сценах якога сёння размяшчаецца сучасны музей. |
s-23
| У горадзе ёсць універсітэт (Venstpils Augstskola). |
s-24
| Баскетбольная каманда з Вэнтспілса шмат разоў была чэмпіёнам краіны. |
s-25
| Вэнтспілскі аэрапорт — адзін з чатырох у Латвіі. |
s-26
| Горад быў заснаваны ў XIII стагоддзя Тэўтонскім ордэнам. |
s-27
| Ролю важнага гандлёвага цэнтра Вэнтспілс пачаў адыгрываць яшчэ ў Сярэднявеччы, калі быў прыняты ў Ганзейскі саюз. |
s-28
| У часы Лівонскага ордэна і Курляндскага герцагства Вэнтспілскі, або Віндаўскі замак быў рэзідэнцыяй гарадскога фогта. |
s-29
| Росквіт горада прыпадае на час кіравання курляндскага герцага Якаба (1642—1681 г.) з роду Кетлераў, тады ў вусці ракі Вэнта была пабудавана буйная караблебудаўнічая верф, вакол горада сталі будавацца зброевыя майстэні, даменныя печы, салетравыя і цагляныя мануфактуры, стаў развівацца гандаль з Заходняй Еўропай, пераважна з Галандыяй. |
s-30
| Герцагская палітыка грунтавалася на ідэях меркантылізму — прыбытак з экспарту прадукцыі сельскай гаспадаркі, такой як збожжа і лён, расходавалася на будаўніцтва мануфактур і фабрыкаў. |
s-31
| Курляндскія караблі (гл. Флот Курляндыі) з Віндавы хадзілі ў Афрыку і Амерыку. |
s-32
| Вэнтспілс мае пляж блакітнага сцяга, а таксама некалькі турыстычных аб'ектаў: замак Лівонскага ордэна, лютэранскую царкву сярэдзіны XIX стагоддзя і іншыя. |
s-33
| У Вэнтспілсе марскі клімат з мяккай зімой і халаднаватым летам. |
s-34
| Нацыянальны склад насельніцтва горада на 2011 год: |
s-35
| Аўгусцін Ратундус |
s-36
| Аўгусцін Ратундус-Мялескі, Аўгустын Ратондус-Мялескі (~1520, Велюнь, Польшча — 20 сакавіка 1582, Вільня) — вялікалітоўскі палітычны і грамадскі дзеяч, сакратар каралеўскі, войт віленскі, юрыст, належаў да школы гуманістаў (або элегантнай юрыспрудэнцыі), публіцыст, гісторык. |
s-37
| Дзеяч контррэфармацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім. |
s-38
| Адзін з найбольш вядомых і рознабаковых дзеячаў культуры часоў Адраджэння ў Вялікім Княстве Літоўскім сяр. 16 ст. |
s-39
| Паходжанне А. Ратундуса невядомае. |
s-40
| Вучыўся ў акадэміі Любранскага (Познань), у Вітэнбергскім універсітэце (Германія). |
s-41
| Каля 1543 атрымаў пасаду настаяцеля ў Варце, ад якой пазней адмовіўся. |
s-42
| З 1544 на пасадзе пісара ў польскай канцылярыі караля Жыгімонта Старога. |
s-43
| Пасля вучобы ў Балонскім універсітэце (Італія) і атрымання ступені доктара права, у 1549 заняў пасаду каралеўскага сакратара. |
s-44
| У 1551 прыбыў у Вялікае Княства Літоўскае, пачаў працу ў Канцылярыі, прызначаны віленскім войтам. |
s-45
| Ад караля і вялікага князя трымаў Стаклішскае староства і Ярмалішскі маёнтак, меў у Вільні дом і інш. маёмасць. |
s-46
| Быў у шлюбе з Сафіяй (пам. пасля 10.3.1604) з якой меў сына Мікалая (памёр у маленстве перад 16.4.1558), дачок Рэгіну (Раіну, Райну) і Эльжбету (пам. перад 18.11.1597). |
s-47
| Памёр у Вільні, пахаваны ў касцёле Св. Янаў, надмагілле не захавалася. |
s-48
| Ратундус прымаў удзел у 2-ой рэдакцыі Статуту ВКЛ (1566), пераклаў яго з «рускай» на лацінскую мову, прымаў удзел і ў 3-й рэдакцыю Статуту (1588), праз яго ўдзел у Статут унесена шмат нормаў рымскага права. |
s-49
| Па просьбе каталіцкіх біскупаў Рэчы Паспалітай папа рымскі перанёс дзень Святога Станіслава на 3 мая. |
s-50
| Папулярным лозунгам стала «Кароль з народам. Народ з каралём»; пляменніца караля графіня Марыя Тэрэза Тышкевіч (з роду Панятоўскіх) адной з першых апранула капялюш са стужкай, дзе быў напісаны такі лозунг, што стала модным. |
s-51
| Табакеркі, гузікі, галаўныя ўборы ўпрыгожваліся юбілейнымі вензелямі і палымянымі словамі. |
s-52
| Стала модным братанне шляхты з мяшчанамі. |
s-53
| Летам 1791 г. адбыліся першыя гарадскія выбары ва ўсёй краіне па новым законе аб гарадах, а абраныя прадстаўнікі ад гарадскога самакіравання прыбылі ў Варшаву для дэманстрацыі гарачай падтрымкі Канстытуцыі. |
s-54
| Яўрэі ў сінагогах спявалі песню падзякі ў гонар Канстытуцыі. |
s-55
| Манарх — польскі кароль і вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст — радаваўся як дзіця і ацэньваў прынятую соймам Канстытуцыю '«дасканалей»' англійскага і амерыканскага ўзораў, лічачы, што яна '«мудрэй і зусім процілеглая французскай рэвалюцыі»', дзе абыходзіліся крывавым спосабам. |
s-56
| 8 мая адбыліся афіцыйныя ўрачыстасці і святкаванні ў Варшаве на чале з каралём Станіславам Аўгустам. |
s-57
| Сярод паслоў Чатырохгадовага сойма адразу ўзнікла палітычная групоўка «Згуртаванне прыяцеляў Уставы аб кіраванні 3 мая», якая налічвала 126 паслоў, 14 сенатараў і 73 іншыя (непарламенцкія) асобы з мяшчан і якая распрацоўвала праекты законаў. |
s-58
| Планавалася (паводле рашэння сойма ад 5 мая 1791 г.) пабудаваць у Варшаве касцёл Божага Наканавання ў гонар Канстытуцыі, закладка якога адбылася 3 мая 1792 г. каралём Станіславам Аўгустам і прымасам Міхалам Ежы Панятоўскім. |
s-59
| У Віленскай езуіцкай акадэміі навучэнцам загадалі зубрыць Канстытуцыю як «узорны буквар кіравання і арганізацыі Рэчы Паспалітай». |
s-60
| 12 чэрвеня 1791 г. у свой маёнтак Хойнікі (Оўруцкага павета Кіеўскага ваяводства) Караль Прозар запрасіў заможных шляхціцаў-суседзяў з Оўруцкага, Мазырскага і Рэчыцкага паветаў: стралялі з гармат; атрымалі какарды з двухкаляровай стужкай (бела-зялёнай) і надпісам «кароль, закон і айчына»; наведалі імшу; частаваліся за сталом вакол пышных дэкарацый; крычалі «віват, кароль з народам і народ з каралём». |
s-61
| 1 ліпеня 1791 г. 96 святароў Пінскай праваслаўнай кангрэгацыі (дзе прысутнічалі таксама ўніяцкія пінскі епіскап Яўхім Гарбацкі і тураўскі епіскап Іасафат Булгак) аб'явілі аўтакефалію праваслаўнай царквы Рэчы Паспалітай, абяцалі абараняць Канстытуцыю '«усімі сіламі ад усялякай напасці ўнутранага паўстання»' і ўрачыста адракліся ад расійскага падпарадкавання; у пачатку жніўня ўладальнік мястэчка Мерач Вінцэнт Езафовіч вітаў 3-майскую Канстытуцыю ілюмінацыяй і дазволіў радасную працэсію местачкоўцаў. |
s-62
| Самыя ж вялікія па размаху ўрачыстасці ў 1791 г. адбыліся ў маёнтку Пулавы князёў Чартарыйскіх. |
s-63
| У 1792 г. шляхціц Ян Лапацінскі паставіў у сваім маёнтку Лявонпаль у Полацкім ваяводстве (на мяжы з Расіяй) мемарыяльную калону ў гонар Канстытуцыі, каб увекавечыць месца, дзе заканчваецца свабода і пачынаецца няволя. |
s-64
| Сучаснымі гісторыкамі Канстытуцыя характарызуецца як прагрэсіўная, бо ўводзіла канстытуцыйную манархію, падзяляла галіны ўлады, хацела аптымізаваць і ўзмацніць дзяржаўны лад і дзяржаўны апарат і была вынікам грамадскага кампрамісу. |
s-65
| У выніку прыняцця Канстытуцыі ўзмацняліся цэнтральныя органы выканаўчай улады: быў створаны ўрад (Стража правоў), якога пасля скасавання Пастаяннай Рады (1775—1789) не было, і сканцэнтраваны ў руках караля і міністраў; урадавыя камісіі (міністэрствы), дагэтуль залежныя ад сойма, звязваліся разам і падпарадкоўваліся каралю і міністрам. |
s-66
| Прыняцце законаў менш залежала ад капрызаў і інтрыг сенатараў. |
s-67
| У той жа час, асобныя гісторыкі сцвярждаюць, што слабым пунктам Канстытуцыі быў прынцып спадчыннасці трона (ва ўмовах адсутнасці папярэдняй афіцыйнай згоды з боку саксонскага курфюрста), а лепей было б захаваць выбарнасць трона ці ўвесці прэзідэнцкую форму кіравання, што магло б прадухіліць ад знешняга ўмяшальніцтва і забяспечыць 20-30 год спакою для Рэчы Паспалітай. |
s-68
| Аднак адзначаецца, што ў любым выпадку такой была воля «народа» Рэчы Паспалітай — шляхты, якая хацела рэфармаваць дзяржаву і на сойміках рабіла ўхвалу Канстытуцыі, не адкідаючы мажлівасці паправак. |
s-69
| Пашырэннем і дапаўненнем Канстытуцыі стала ўхвала соймам 16 мая 1791 г. закона «Соймы». |
s-70
| Месцам правядзення соймаў вызначана Варшава, але кожны трэці сойм павінен быў адбывацца ў Гродне (на тэрыторыі ВКЛ); вызначалася роўнае прадстаўніцтва ад ВКЛ і Польскага Каралеўства ў соймавых камісіях. |
s-71
| Закон надзяляў сойм паўнамоцтвамі даваць рэкамендацыі Стражы правоў ці непасрэдна яе камісіям (міністэрствам); прадугледжваў мажлівасць скасавання распараджэння міністраў, калі грамадзянін падаў скаргу на парушэнне тым распараджэннем яго законных праў, а адпаведная соймавая дэпутацыя грамадзяніна падтрымала; удакладняў, што ўхвала падаткаў павінна быць падтрымана 3/4 галасоў, а пытанні міждзяржаўных саюзаў, вайны і міру, палітычных спраў, устанаўлення колькасці войска і дзяржаўных крэдытаў — 2/3 галасоў. |
s-72
| Сесія сойма павінна была цягнуцца 70 дзён з мажлівасцю двухразовага яе працягу ў кожным разе па 15 дзён. |
s-73
| Прадугледжваліся і асобныя сесіі паслоў ад ВКЛ. |
s-74
| «Гатовы сойм» мог быць скліканы экстраардынарна ў выпадку канфлікту паміж каралём і Стражай правоў альбо паміж урадавымі камісіямі. |
s-75
| Кворум устанаўліваўся ў 1/4 сойма. |
s-76
| Сенатар сходзіў з пасады, калі не прысутнічаў па значнай прычыне на двух соймах запар. |