Dependency Tree

Universal Dependencies - Belarusian - HSE

LanguageBelarusian
ProjectHSE
Corpus Partdev
AnnotationLyashevskaya, Olga; Peljak-Łapińska, Angelika; Petrova, Daria; Shishkina, Yana

Select a sentence

s-1 Чавускі раён
s-2 Чавускі раён адміністрацыйная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласці.
s-3 На поўначы мяжуе з Дрыбінскім, на захадзе з Слаўгарадскім і Быхаўскім, на ўсходзе з Мсціслаўскім і Чэрыкаўскім раёнамі.
s-4 Раён займае частку Аршанска-Магілёўскай раўніны.
s-5 У фарміраванні рэльефу галоўную ролю адыграў Сожскі ледавік і яго водна-ледавіковыя патокі.
s-6 Тэрыторыя раёна раўнінна-узгорыстая, мае агульны нахіл з поўначы на поўдзень.
s-7 Плошча 1471 км², з іх ралля 53006 га, лугі 27500 га, лясы 44780 га, балоты 3790 га, вадаёмы 1780 га.
s-8 Асноўныя рэкі Проня з прытокамі Бася і Раста.
s-9 Горад Чавусы цэнтр Чавускага раёна, размешчаны на рацэ Бася.
s-10 Знаходзіцца на адлегласці 41 км ад Магілёва, у 5 км ад чыгуначнай станцыі Чавусы на лініі «Магілёў-Крычаў».
s-11 Горад вядомы з сярэдзіны XVI стагоддзя як вёска Чаўсавічы.
s-12 З 1589 года ў Магілёўскай эканоміі.
s-13 З 1604 года населены пункт набыў статус горада.
s-14 У 1634 годзе горад атрымаў магдэбургскае права.
s-15 З 1924 года горад цэнтр раёна.
s-16 У дарэвалюцыйны час горад Чавусы быў цэнтрам аднайменнага павета.
s-17 Насельніцтва раёна складае 29,7 тыс. чалавек.
s-18 Усяго акрамя Чавусаў налічваецца 172 сельскіх населеных пункта.
s-19 Прадпрыемствы горада выпускаюць малочную прадукцыю, ажыццяўляюць першасную апрацоўку лёну, вырабляюць будаўнічыя матэрыялы.
s-20 Горад Чавусы вузел аўтадарог на Магілёў, Крычаў, Мсціслаў, Чэрыкаў.

Text viewDownload CoNNL-U