Dependency Tree

Universal Dependencies - Belarusian - HSE

LanguageBelarusian
ProjectHSE
Corpus Partdev
AnnotationLyashevskaya, Olga; Peljak-Łapińska, Angelika; Petrova, Daria; Shishkina, Yana

Select a sentence

s-1 Чэмпіянат свету па футболе 2002
s-2 XVII чэмпіянат свету па футболе (31.530.6.2002, Паўднёвая Карэя/Японія).
s-3 Чэмпіён зборная каманда Бразіліі.
s-4 Упершыню спаборніцтва такога маштабу праходзіла ў Азіі і ўпершыню адначасова ў двух краінах.
s-5 Рашэнне аб выбары месца правядзення чэмпіянату свету было прынята міжнароднай федэрацыяй футбола ФІФА у Цюрыху ў маі 1996 года (папярэдне, і ў лістападзе таго ж года - канчаткова).
s-6 Першапачаткова на права правядзення турніру прэтэндавалі ўсяго 2 краіны - Карэя і Японія, паасобку.
s-7 Але 31 мая 1996, каб не абвастраць і без таго напружаныя адносіны паміж дзвюма краінамі, кангрэс ФІФА прыняў сапраўды «саламонава рашэнне», аб'яднаўшы заяўкі, хоць былі і праціўнікі такога выбару, у прыватнасці тагачасны прэзідэнт ФІФА Жаао Авеланж.
s-8 Нягледзячы на якасную арганізацыю чэмпіянату свету 2002, у далейшым ФІФА мае намер не практыкаваць сумеснага правядзення турніраў пад сваёй эгідай.
s-9 Афіцыйны мяч турніру - Adidas Fevernova.

Text viewDownload CoNNL-U