s-1
| Беларусь — адзіная краіна ў рэгіёне, якая не закрыла межаў, не ажыцьцявіла іншыя больш жорсткія захады супраць пашырэньня каранавірусу. |
s-2
| COVID-19 1:0 БНР-102 |
s-3
| У Беларусі ноль захварэлых за суткі. |
s-4
| Тым часам у Польшчы ўжо больш за 200 і інфікаваны 1 міністар |
s-5
| Шукаем беларусаў, якія цяпер ня могуць вярнуцца з-за мяжы. |
s-6
| Пішыце на <a_href='https://t.me/svabodabelarus'>@svabodabelarus |
s-7
| Як беларусы жартуюць пра каранавірус |
s-8
| Тое, што ў Беларусі не ўвялі карантын, сьведчыць толькі пра адно — чалавек не галоўнае. |
s-9
| Галоўнае, як сказаў кіраўнік, — эканоміка. |
s-10
| Трактар з гарэлкай і дым гармалы. |
s-11
| Што кіраўнікі розных дзяржаваў раяць рабіць падчас эпідэміі <a_href='https://www.svaboda.org/a/30492713.html'>https://www.svaboda.org/a/30492713.html |
s-12
| «У Эўропу страшна вяртацца». |
s-13
| Гісторыі беларусаў, заблякаваных у Марока, Мэксыцы і Пэру праз каранавірус |
s-14
| Расейскія тэлеграм-каналы «адправілі» міністра Макея на карантын. |
s-15
| Але ён здаровы, кажа МЗС |
s-16
| Добрая навіна: некаторыя сэрвісы дастаўкі ежы, у ліку якіх Эўраопт, цяпер робяць дастаўку пад дзьверы без фізычнага кантакту. |
s-17
| Хто кашлянуў, зірніце: <a_href='https://www.svaboda.org/a/30492731.html'>https://www.svaboda.org/a/30492731.html |
s-18
| Што беларусы кажуць пра каранавірус і ці трэба ўводзіць карантын? |
s-19
| Апытаньне на вуліцы |
s-20
| Зараз у Менску |
s-21
| Ці можна вылечыць COVID-19 з дапамогай гарэлкі, як гэта раіў Аляксандар Лукашэнка? |
s-22
| Распавядае беларуска з Канады, якая вывучае каранавірусы і стварае вакцыны: |
s-23
| Што кіраўнікі розных дзяржаў раяць рабіць падчас пандэміі |
s-24
| Лукашэнка раіць водку, а прэзыдэнт Туркменістану дым гармалы |
s-25
| «Я так разумею, гэтая зараза ўсюды пралезе. |
s-26
| У мяне рукі ўвесь час у мазуце, мо мазут дапаможа ўратавацца. |
s-27
| У прынцыпе, усё роўна, ад чаго памерці — ці ад каранавірусу, ці ад цяжкай працы. |
s-28
| Калі працаваць 20 гадзін на дзень, дык памрэш і без каранавірусу» |
s-29
| Вядзем стрым з расейскай мяжы! |
s-30
| Беларускі рубель рэкордна ўпаў! |
s-31
| «Завярнулі без тлумачэньня прычын». |
s-32
| Як уначы закрывалі беларуска-расейскую мяжу. |
s-33
| ФОТА <a_href='https://www.svaboda.org/a/30494384.html'>https://www.svaboda.org/a/30494384.html |
s-34
| Ужо 51 |
s-35
| «Ёсьць загад завозіць у шпіталі па начах». |
s-36
| Хворы на каранавірус беларус вядзе блог у Telegram |
s-37
| «Ідзём пешкі з рэчамі з аэрапорту». |
s-38
| Беларусаў не пусьцілі ў самалёт да Масквы з Гоа |
s-39
| «Ахова з аўтаматамі выгнала нас з аэрапорту. |
s-40
| Мы чакалі рашэньня нашага консула, які абяцаў прыслаць трансфэр ці пасяліць у гатэль. |
s-41
| У выніку мы нічога не дачакаліся» |
s-42
| У Беларусі людзі застаюцца бяз працы праз пандэмію |
s-43
| Саўка ды Грышка сьпяваюць пра парады Аляксандра Лукашэнкі, як перамагчы каранавірус |
s-44
| Знайшлі дарогу, па якой дагэтуль можна трапіць у Расею! |
s-45
| Калі Расея забараніла ўезд на сваю тэрыторыю іншаземцам, гэта стала для жыхароў памежных беларускіх паселішчаў непрыемным сюрпрызам. |
s-46
| Яны страцілі магчымасьць купляць у Расеі таньнейшыя тавары ды паліва для аўтамабіляў. |
s-47
| Нямала і тых, хто можа страціць працу ў суседняй краіне, бо ўехаць у яе ня будзе як. |
s-48
| Як прайшоў першы дзень жорсткага пандэмічнага карантыну ў 3-мільённым Кіеве (фота Reuters) |
s-49
| Лукашэнка, як і КПСС падчас Чарнобылю, раіць не панікаваць |
s-50
| 'Чым сёньняшні дзень нагадвае мне Чарнобыль' |
s-51
| Сяргей Навумчык пра пазыцыю камуністычных уладаў у 1986 і іх падабенства з Лукашэнкам |
s-52
| Новы абвал рубля |
s-53
| Ці выжывуць прадпрымальнікі пасьля пандэміі? |
s-54
| Лукашэнка зноў адмаўляе каранавірус: <a_href='https://www.svaboda.org/a/30496779.html'>https://www.svaboda.org/a/30496779.html |
s-55
| «Ха-ха, я тут памру». |
s-56
| Студэнткі зрабілі акцыю за карантын каля лінгвістычнага ўнівэрсытэту <a_href='https://www.svaboda.org/a/30496861.html'>https://www.svaboda.org/a/30496861.html |
s-57
| «Але гэта не спрацавала, і ў вельмі рэзкай форме рэктарат адрэагаваў. |
s-58
| Адна з адміністратарак увогуле сказала, што каранавірус да нас завезьлі, каб нас пасварыць з Расеяй». |
s-59
| Ці можна займацца сэксам падчас пандэміі каранавірусу? |
s-60
| Парады экспэртаў |
s-61
| У галоўнай вечаровай праграме тэлеканал «Беларусь-1» згадаў пра каранавірус толькі пасьля 10-й хвіліны. |
s-62
| Галоўнай падзеяй там была пасяўная |
s-63
| Доктар Салошкін абвяргае Лукашэнку - лазьня не ратуе ад каранавірусу: |
s-64
| Абышлі абменныя пункты і даведаліся ад банкаў, чаму ўзьнік дэфіцыт даляраў. |
s-65
| Студэнткі зрабілі акцыю за карантын каля лінгвістычнага ўнівэрсытэту |
s-66
| Яны заклікаюць далучыцца да студэнцкай забастоўкі і патрабаваньня ўвесьці карантын ва ўнівэрсытэтах. |
s-67
| Тут відэа: |
s-68
| Ці дастаткова мэдычных масак у аптэках? |
s-69
| Праверылі! |
s-70
| Шукаем мэдыкаў! |
s-71
| Пішыце на <a_href='https://t.me/svabodabelarus'>@svabodabelarus |
s-72
| Больш за 36 гадзін Міністэрства аховы здароўя не паведамляе пра колькасьць выпадкаў каранавірусу ў Беларусі |
s-73
| Ужо 69 |
s-74
| «Ваша маска абараняе мяне, мая маска абараняе вас». |
s-75
| Аповед інфэкцыяністкі з Чэхіі, якая лечыць хворых на COVID-19 |
s-76
| «Настаўнікам сказалі маўчаць». |
s-77
| У менскай школе часткова адмянілі заняткі. |
s-78
| Вінаваты каранавірус? |
s-79
| Жыхары вёскі Ільля Вялейскага раёну расказалі нам, як яны перажываюць усясьветную пандэмію каранавірусу. |
s-80
| Муж памерлай віцяблянкі пацьвердзіў, што ў яго ўзялі аналіз на COVID-19 |
s-81
| «Пры мінімальнай прастудзе лічыце, што гэта каранавірус». |
s-82
| Беларус з Францыі апавядае, як там змагаюцца з эпідэміяй |
s-83
| 375 эўра штрафу за выхад на вуліцы без грунтоўнай прычыны, закрытыя пляжы, рэстараны і клюбы, але тэст на каранавірус бяруць толькі ў тых, хто мае сур’ёзныя сымптомы |
s-84
| Лукашэнка заявіў, што расейскі бок цалкам падтрымаў прапановы Беларусі па пастаўках нафты. |
s-85
| Але камэнтароў ад Расеі няма... |
s-86
| Лукашэнка і КДБ возьмуцца за telegram-каналы і незалежныя мэдыі? |
s-87
| <a_href='https://t.me/Navumcyk'>@Navumcyk камэнтуе сытуацыю з загадам Лукашэнкі да КДБ «разабрацца з тэлеграм-каналамі» |
s-88
| У Беларусі зафіксавалі 76 выпадкаў COVID-19 |
s-89
| У першы тыдзень карантыну італьянцы яго ігнаравалі — беларуска з-пад Падуі |
s-90
| Галоўны лекар дзіцячага шпіталя Менску заклікаў людзей заставацца дома |
s-91
| Беларускія лекары з Эўропы і ЗША зьвярнуліся да ўладаў! |
s-92
| Колькі эпідэміяў было ў Беларусі? |
s-93
| Алексіевіч: Я ня думаю, што тут варта зводзіць усё да таго, што Лукашэнка нечага ня робіць. |
s-94
| Ніхто ня ведае, што трэба рабіць |
s-95
| Расея адкрыла мяжу для Беларусі |
s-96
| «Дзіця не запамінае гэтых дэбільных словаў». |
s-97
| Пэдагог з-пад Клімавічаў запісала абуральнае ВІДЭА пра беларускую мову |
s-98
| Ужо 81 |
s-99
| У 16-тысячным раённым цэнтры Жыткавічы выявілі жанчыну, у якой пацьвердзіўся каранавірус. |
s-100
| Жанчына ўжо тыдзень была на бальнічным, у яе дыягнаставалі запаленьне лёгкіх |