s-1
| Статыстычная механіка |
s-2
| Статыстычная механіка — раздзел статыстычнай фізікі, які вывучае метадамі тэорыі імавернасцей паводзіны сістэм, якія складаюцца з (адвольнага) канечнага ліку часціц. |
s-3
| Упершыню класічную статыстычную механіку адной часціцы разгледзеў Макс Борн ў 1955 годзе . |
s-4
| Статыстычная дынаміка сістэмы палёў выходзіць за рамкі статыстычнай механікі і адносіцца да статыстычнай тэорыі поля. |
s-5
| Тым самым статыстычная фізіка фактычна дзеліцца на статыстычную механіку і статыстычную тэорыю поля. |
s-6
| Статыстычную механіку звычайна дзеляць на раўнаважную і нераўнаважную. |
s-7
| Паслядоўная пабудова раўнаважнай статыстычнай механікі была ажыццёўлена Дж. У. Гібсам ў 1902 годзе, а паслядоўная пабудова нераўнаважнай статыстычнай механікі была выканана Н. Н. Багалюбавым ў 1946 годзе. |
s-8
| Пры апісанні сістэм у рамках статыстычнай механікі выкарыстоўваецца паняцце сярэдняга па ансамблі. |
s-9
| Асноўнымі ўраўненнямі статыстычнай механікі з'яўляюцца ўраўненні Ліўвіля і ланцужок ураўненняў Багалюбава. |
s-10
| Архітэктура Адраджэння |
s-11
| Архітэктура Адраджэння — перыяд развіцця архітэктуры ў еўрапейскіх краінах з пачатку XV да пачатку XVII стагоддзя, у агульнай плыні Адраджэння і развіцця асноў духоўнай і матэрыяльнай культуры Старажытнай Грэцыі і Рыма. |
s-12
| Гэты перыяд з'яўляецца пераломным момантам у гісторыі архітэктуры, асабліва ў адносінах да папярэдняга архітэктурнага стылю, да готыкі. |
s-13
| Готыка ў адрозненне ад архітэктуры Адраджэння шукала натхненне ва ўласнай інтэрпрэтацыі класічнага мастацтва. |
s-14
| Асаблівае значэнне ў гэтым кірунку надаецца формам антычнай архітэктуры: сіметрыі, прапорцыі, геаметрыі і парадку складовых частак, пра што навочна сведчаць ацалелыя ўзоры рымскай архітэктуры. |
s-15
| Складаная прапорцыя сярэднявечных будынкаў змяняецца спарадкаваным размяшчэннем калон, пілястраў і вершніка, на змену несіметрычным абрысам прыходзіць паўкруг аркі, паўсфера купала, нішы, эдыкулы. |
s-16
| Архітэктура зноў становіцца ордарнай. |
s-17
| Развіццё архітэктуры |
s-18
| Адраджэння прывяло да новаўвядзенняў у выкарыстанні будаўнічых тэхнік і матэрыялаў, да развіцця архітэктурнай лексікі. |
s-19
| Важна адзначыць, што рух адраджэння характарызуецца адыходам ад ананімнасці рамеснікаў і з'яўленнем персанальнага стылю ў архітэктараў. |
s-20
| Вядома няшмат майстроў, што пабудавалі творы ў раманскім стылі, а таксама архітэктараў, што збудавалі цудоўныя гатычныя саборы. |
s-21
| У той час як творы эпохі Адраджэння, нават невялікія будынкі ці проста праекты былі акуратна задакументаваны з самага свайго з'яўлення. |