s-1
| Іван Львовіч Глінскі |
s-2
| Іван Львовіч Глінскі (каля 1460 — да 1522) — згадваецца з 1482 г., намеснік ожскі і пераломскі (1495 г.), харунжы земскі (1501 г.), ваявода кіеўскі (1505 г.) і новагародскі (1507 г.). |
s-3
| Асноўныя маёнткі меў у Кіеўскім павеце. |
s-4
| Падтрымаў малодшага брата Міхаіла ў час мяцяжу Глінскіх 1508 г. супраць вялікага князя ВКЛ Жыгімонта Старога, разам з ім з'ехаў у Вялікае Княства Маскоўскае, дзе атрымаў Мядынь. |
s-5
| Пасля арышту Міхаіла істотнай ролі у палітычных падзеях не адыгрываў. |
s-6
| Яго сын Аляксандр і іншыя дзеці памерлі маладым. |
s-7
| Нясвіжскае княства |
s-8
| Нясвіжскае княства — феадальнае зямельнае ўладанне князёў Радзівілаў у XVI—XVIII стст. у Навагрудскім ваяводстве з цэнтрам у Нясвіжы. |
s-9
| У 1547 г. Радзівіл Чорны атрымаў ад імператара Карла V княжацкі тытул «Свяшчэннай Рымскай імперыі» (-«князь на Алыцы і Нясвіжы»), які ў 1549 быў прызнаны таксама вялікім князем ВКЛ. |
s-10
| 3 гэтага часу да сваіх Нясвіжскіх маёнткаў Радзівілы ужывалі назву — 'Нясвіжскае княства'. |
s-11
| У пачатку 1560-х гадоў у Нясвіжскім княстве праведзена валочная памера. |
s-12
| М. Радзівіл Чорны зрабіў невялікія зямельныя набыцці ў ваколіцах Нясвіжа (землі сяла Ліпа). |
s-13
| У буйную латыфундыю Нясвіжскае княства пераўтварыў сын Чорнага — М. К. Радзівіл Сіротка. |
s-14
| У 1566—87 ён набыў у прыватных уласнікаў Ліпу, Свержань, Алекавічы, Лань, Кукавічы, Юшавічы, Задзвею, Быхаўшчыну, Салтанаву Гаць і інш. |
s-15
| У 1568—69 да яго ў спадчыну перайшло і далучана да Нясвіжскага княства Мірскае графства. |
s-16
| У 1587 гэта латыфундыя падзялялася на 7 ключоў — Нясвіжскі, Мірскі, Свержанскі, Быхаўтычынскі, Чанавіцкі, Салтанаўскі, Затур'янскі і налічвала каля 40 сёл. |
s-17
| У 1587—1602 набыты і далучаны да Нясвіжскага княства Белікі, Кунаса, Мікалаеўшчына, Гарадзея, Maгiльна, Лунін, Андрушы, Атцэдаі інш. |
s-18
| На поўдні Нясвіжскае княства межавала з Клецкім княствам Радзівілаў. |
s-19
| На аснове Нясвіжскага княства ў 1586 быў створаны буйны маярат — Нясвіжская ардынацыя, правы на якую перадаваліся ў спадчыну старэйшаму прадстаўніку Радзівілаў па мужчынскай лініі. |