Dependency Tree

Universal Dependencies - Belarusian - HSE

LanguageBelarusian
ProjectHSE
Corpus Parttrain
AnnotationLyashevskaya, Olga; Peljak-Łapińska, Angelika; Petrova, Daria; Shishkina, Yana

Select a sentence

Showing 3 - 102 of 169 • previousnext

s-3 Усе ўжо ведалі, што жылісты і чорны, нібы цыган, шафёр Свірыдаў наездзіў трыста тысяч без рамонту;
s-4 што дзядзька Міхась, калгаснік з дальняга раёна, перад самой хваробай вярнуўся са сталічнай нарады перадавікоў-жывёлаводаў, дзе ён першы раз у жыцці выступаў з прамовай;
s-5 што дыхавічны і тоўсты дырэктар скурзавода Нікадзім Іванавіч пакутваў не столькі ад сваёй язвы, колькі ад таго, што яго завод у мінулым месяцы не выканаў план.
s-6 Ад суму і нудоты дырэктар цяпер задрамаў з газетай у руках, шафёр чытаў «Залатое цяля», а дзядзька Міхась варочаўся ў ложку і думаў свае адвечныя сялянскія думы.
s-7 Два ложкі ў палаце пуставалі, і дзядзька Міхась раптам сказаў: Сёння, бадай, будзе папаўненне: бальніца ж дзяжурная.
s-8 І дзядзькавы словы спраўдзіліся.
s-9 Не прайшло і хвіліны, як у калідоры затупацелі ногі, і на парозе з’явіўся чалавек у сінім халаце паверх бялізны.
s-10 За ім ішла сястра: яна паказала хвораму месца на ложку ў куце і хуценька разгарнула пасцель.
s-11 Хворыя ў палаце адразу ж страцілі самоту і напоўніліся цікаўнасцю.
s-12 Дзядзька Міхась, пэўна з ветлівасці, аж прыўзняўся на локці (навічок стаў яго суседам), шафёр загарнуў кніжку, і нават дырэктар прачнуўся.
s-13 Хутка сястра пайшла, а хворы, крэкчучы і стогнучы, пачаў мясціцца пад коўдрай.
s-14 З чым гэта вы? ветліва запытаў дзядзька Міхась.
s-15 Хворы коратка бліснуў зыркімі чорнымі вачыма на маладжавым укормленым твары, аблізаў вусны і холадна кінуў у прастору палаты: Апендыцыт.
s-16 Ну, апендыцыт дробязь, зазначыў дзядзька Міхась.
s-17 Выражуць і не ўчуеце.
s-18 Бы авадзень укусіць.
s-19 Хворы павярнуў на падушцы голаў і недаверліва паглядзеў на суседа.
s-20 Апендыцыт для медыцыны ўжо дробязь.
s-21 Нават практыканты і тыя рэжуць добра, казаў далей дзядзька Міхась.
s-22 Слухай, стары, а не ведаеш, хто мяне аперыраваць будзе?
s-23 Хіба не доктар Сяміпалацінскі?
s-24 Круглікаў, пэўна, бо ён сёння дзяжурыць.
s-25 Хворы спалохана ўскінуў бровы, яго твар раптам ахапіла трывога.
s-26 Які гэта Круглікаў?
s-27 Мабыць, практыкант які?
s-28 Не, я не дамся яму!
s-29 Ну, дарма вы так, уставіў дзядзька Міхась.
s-30 Круглікаў добры хірург.
s-31 Мне ён, братка, почку выняў.
s-32 І Нікадзіма Іванавіча ён аперыраваў.
s-33 І нішто.
s-34 Не!
s-35 Толькі Сяміпалацінскі.
s-36 Я не магу даверыцца кожнаму.
s-37 Маё жыццё дорага мне.
s-38 Дый ён не мае права без маёй згоды.
s-39 Сястра! раптам зычна крыкнуў хворы.
s-40 На парозе з’явілася маладзенькая сястра.
s-41 Хто мяне аперыруе?
s-42 Доктар Круглікаў.
s-43 Адставіць!
s-44 Выклікайце Сяміпалацінскага.
s-45 Сяміпалацінскі заўтра дзяжурыць, а сёння Круглікаў, далікатна растлумачыла сястра.
s-46 Ну і што ж, што заўтра!
s-47 А ў мяне баліць сёння.
s-48 У палаце стала трывожна.
s-49 Трое хворых насцярожана пазіралі на чацвёртага, а той мятляўся па падушцы, ад болю ці ад нярвознасці скрыгатаў зубамі і, не стрымліваючыся, гучна стагнаў.
s-50 Дзядзька Міхась спачувальна параіў: А ты б спакойна, братка, так яно зручней.
s-51 Пакіньце сабе вашы парады, буркнуў хворы, і пасля тых слоў ужо ніхто не турбаваў яго.
s-52 Тым часам сцямнела, уключылі электрычнасць.
s-53 Прыйшоў доктар Круглікаў, сёстры.
s-54 Яны пераконвалі хворага не марудзіць, даводзілі, што выклікаць старога Сяміпалацінскага зараз немагчыма дый няма патрэбы.
s-55 Аднак на хворага гэтыя довады дзейнічалі, як масла на агонь.
s-56 Як гэта няма патрэбы? крычаў ён, і ў яго чорных неспакойных вачах кіпела абурэнне.
s-57 Вы ведаеце, што значыць жыццё савецкага чалавека?
s-58 Хіба так вас вучыць партыя берагчы здароўе народа?
s-59 Я тэлеграфірую міністру.
s-60 Безабразія, доктар!
s-61 Доктар няёмка пераступіў з нагі на нагу і, відаць, не знайшоўшы, што адказаць, коратка заўважыў: Ну, ваша справа.
s-62 Але, каб не было горш.
s-63 Ён пайшоў, выразна бразнуўшы дзвярыма, пайшлі і сёстры, а хворы яшчэ доўга абураўся, пагражаў, абяцаў дайсці да Масквы і пакараць медыцыну за няўвагу да яго асобы.
s-64 Але пасля яму стала горш, і тут ужо было не да пагроз і праклёну.
s-65 Пакідаўшыся ў ложку, ён гукнуў сястру і аб’явіў, што згодзен на ўсё.
s-66 Хутка яго панеслі ў аперацыйную.
s-67 Ну, браткі, і фрукт! сказаў дзядзька Міхась, як толькі зачыніліся дзверы.
s-68 Месяц ляжу тут, а яшчэ такога не бачыў.
s-69 Відаць, нейкі важны чын.
s-70 І глядзі, які фарс: падавай яму Сяміпалацінскага, Круглікаву не давярае, казаў шафёр.
s-71 Сапраўды, хто ж гэта такі?
s-72 Нейкі кіраўнік, відаць, з вобласці, зазначыў дырэктар.
s-73 Там часам бываюць такія крыкуны.
s-74 Ці не з аўтаінспекцыі, гадаў шафёр.
s-75 Ды ўжо ж, відаць нейкая важная асоба, круціў галавой дзядзька Міхась.
s-76 Як ён гэта наконт здароўя савецкага чалавека, га?
s-77 Пэўна, заслужаны, калі так крута круціць.
s-78 Хвацкі чалавек, гэта так, згадзіўся шафёр.
s-79 Аперацыя тым часам прайшла хутка і добра.
s-80 Праз паўгадзіны хворага прывезлі на высокай калясцы і асцярожна паклалі на ложак.
s-81 Ён вельмі стагнаў, але не патрабаваў нічога.
s-82 Шафёр і дырэктар заснулі, а дзядзька Міхась не спаў глядзеў у столь, усё думаў, хто такі будзе гэты ягоны яршысты сусед.
s-83 Часам стары неўпрыцям прыглядаўся да яго энергічнага профілю, падцятых вуснаў, і ў старога нараджалася ўпэўненасць, што гэты рашучы і патрабавальны чалавек мае вялікія заслугі, мо’ нават славу і займае пасаду не меней, чым абласнога маштабу.
s-84 Уранку хворы аднак прачнуўся даволі спакойны.
s-85 Востры боль прайшоў ужо, чалавек расплюшчыў вочы і, здаецца, упершыню з увагай агледзеў палату і сваіх суседзяў.
s-86 Неўзабаве ў палату ўвайшла бабулька-прыбіральшчыца і расчыніла фортку.
s-87 І тады хворы злосна азваўся: Фортку зачыніце!
s-88 Чаму? здзівілася жанчына.
s-89 Хворым жа трэба паветра.
s-90 Мне шкодзіць скразняк.
s-91 Але ж ён не зачэпіць вас.
s-92 Акно ж у нагах.
s-93 Усё роўна.
s-94 Прыбіральшчыца зашчапіла кручок і з пакрыўджаным выглядам узялася за сваю справу.
s-95 Але тут рашуча сігануў з ложка шафёр, які маўкліва ляжаў дагэтуль, і, нічога не кажучы, злосна штурхнуў фортку.
s-96 Вы па якому праву? закіпеў хворы, але шафёр ужо нырнуў пад коўдру, злосна буркнуўшы: Па такому.
s-97 У палаце зноў запахла сваркай.
s-98 Хворы сказаў доўгую, поўную абурэння прамову аб чуласці да савецкага чалавека.
s-99 Трое маўчалі.
s-100 Дзядзька Міхась хітравата падмігваў шафёру і стрымліваў смех.
s-101 Дырэктар насуплена пазіраў на сварліўца, і яго ноздры нервова раздзімаліся.
s-102 А той, відаць, зразумеў, што да яго тут ніхто спагадліва не ставіцца.

Text viewDownload CoNNL-U