Dependency Tree

Universal Dependencies - Belarusian - HSE

LanguageBelarusian
ProjectHSE
Corpus Parttrain
AnnotationLyashevskaya, Olga; Peljak-Łapińska, Angelika; Petrova, Daria; Shishkina, Yana

Select a sentence

Showing 102 - 201 of 169 • previous

s-102 А той, відаць, зразумеў, што да яго тут ніхто спагадліва не ставіцца.
s-103 Сястра! закрычаў ён.
s-104 Сястра хутка прыйшла і спынілася на парозе.
s-105 Перавядзіце мяне ў іншую палату, я не магу ў гэтай.
s-106 Чаму? здзівілася сястра.
s-107 Гэта ж самая лепшая палата.
s-108 Стварыце мне належныя ўмовы!
s-109 Я не магу з гэтымі людзьмі.
s-110 Але ў іншых месцаў няма.
s-111 Хіба ў калідор? што—о-о?! чорныя вочы хворага бліснулі лютасцю.
s-112 Праз гадзіну сястра прыйшла зноў рабіць уколы.
s-113 Пакуль яна калола ў руку хворага, ён зыркімі, поўнымі падазронасці вочкамі сачыў за яе рухамі.
s-114 Потым сястра яшчэ калола шафёра і затым, закруціўшы гумай руку, пачала ўводзіць глюкозу дзядзьку Міхасю.
s-115 Вочы сварлівага хворага хціва бліснулі.
s-116 А мне што, няма глюкозы?
s-117 Не прызначана.
s-118 Як гэта не прызначана?
s-119 Я ж аслабеў вельмі.
s-120 Не ведаю, коратка адказала сястра.
s-121 Безабразія!
s-122 Куды глядзяць гэтыя медыкі!
s-123 Паклічце доктара.
s-124 Праз гадзіну абход.
s-125 Што мне абход!
s-126 Вы лячыць мяне павінны, гэта ваш абавязак, а вы тут бюракрацію заводзіце.
s-127 Я сёння ж напішу ўсё міністру.
s-128 Я гэта вам не дарую...
s-129 Сястра аднак не стала слухаць і выйшла.
s-130 Зноў у палаце стала ціха, і ў гэтай цішы ўладна грымеў голас хворага.
s-131 Астатнія трое ляжалі моўчкі.
s-132 Шафёр уткнуўся ў кніжку, дзядзька Міхась ужо не падмігваў.
s-133 Дырэктар аднак не стрываў: Паслухайце.
s-134 Не ведаю, хто вы такі, але трэба ж быць чалавекам, а не гэткім злыднем.
s-135 Ад гэтых слоў хворы ўстрапянуўся на ложку, вочы яго ўзгарэліся нядобрай рашучасцю, і невядома, што тут здарылася б, калі ў гэты час не расчыніліся б дзверы і ў палаце не з’явіліся новыя людзі.
s-136 Гэта прыбыў новы хворы ў халаце, на кастылях.
s-137 Яго прытрымлівала сястра.
s-138 Яны накіраваліся да пятага незанятага ложка.
s-139 Убачыўшы гэтага чалавека, сварлівец ураз абвяў, а новы зірнуў на яго і здзіўлена шавяльнуў брывамі.
s-140 І ты тут?
s-141 І ўсё сварышся?
s-142 Кінь, браце.
s-143 Хварэць трэба ціха.
s-144 Сварлівец раптам ірвануў з сябе коўдру.
s-145 Сястра! закрычаў ён.
s-146 Пераводзьце ў калідор.
s-147 Я не магу тут, не магу...
s-148 Дзядзька Міхась ад нечаканасці разявіў рот, шафёр апусціў на падлогу кніжку, а на твары дырэктара з’явілася горкая ўсмешка.
s-149 Хутчэй, крыкнуў хворы.
s-150 Хутчэй!
s-151 Сястра паціснула плячыма, выйшла.
s-152 Хутка прыйшлі санітаркі з каляскай і, паклаўшы на яе хворага, выкацілі з палаты.
s-153 Ух ты, ну і чалавек, аж замарыў усіх, сказаў дзядзька Міхась.
s-154 Ці не ведаеце яго? звярнуўся ён да новага хворага.
s-155 Як жа, ведаю, казаў той, крэкчучы і месцячыся на ложку.
s-156 Пусты чалавек.
s-157 Усё толькі сварыцца ды скаргі піша.
s-158 А дзе ж ён працуе? цікавіўся дзядзька Міхась.
s-159 Працаваў.
s-160 У харчгандлі зволілі, у сангігіене судзілі, але мала далі.
s-161 Ездзіў на цаліну, ды збег, а зараз не працуе.
s-162 Прыжыўся ў нейкай агароднай удавы і цягне з яе патроху.
s-163 Глядзі ты! здзівіўся дзядзька Міхась.
s-164 А гонару колькі!
s-165 Бы які міністр, не меней.
s-166 А на справе пустата.
s-167 Язва, сказаў дырэктар.
s-168 Апендыцыт, дадаў шафёр.
s-169 Апендыцыт ён у здаровым целе вось хто!

Text viewDownload CoNNL-U