s-101
| Дырэктар насуплена пазіраў на сварліўца, і яго ноздры нервова раздзімаліся. |
s-102
| А той, відаць, зразумеў, што да яго тут ніхто спагадліва не ставіцца. |
s-103
| — Сястра! — закрычаў ён. |
s-104
| Сястра хутка прыйшла і спынілася на парозе. |
s-105
| — Перавядзіце мяне ў іншую палату, я не магу ў гэтай. |
s-106
| — Чаму? — здзівілася сястра. |
s-107
| — Гэта ж самая лепшая палата. |
s-108
| — Стварыце мне належныя ўмовы! |
s-109
| Я не магу з гэтымі людзьмі. |
s-110
| — Але ў іншых месцаў няма. |
s-111
| Хіба ў калідор? — што—о-о?! — чорныя вочы хворага бліснулі лютасцю. |
s-112
| Праз гадзіну сястра прыйшла зноў рабіць уколы. |
s-113
| Пакуль яна калола ў руку хворага, ён зыркімі, поўнымі падазронасці вочкамі сачыў за яе рухамі. |
s-114
| Потым сястра яшчэ калола шафёра і затым, закруціўшы гумай руку, пачала ўводзіць глюкозу дзядзьку Міхасю. |
s-115
| Вочы сварлівага хворага хціва бліснулі. |
s-116
| — А мне што, няма глюкозы? |
s-117
| — Не прызначана. |
s-118
| — Як гэта не прызначана? |
s-119
| Я ж аслабеў вельмі. |
s-120
| — Не ведаю, — коратка адказала сястра. |
s-121
| — Безабразія! |
s-122
| Куды глядзяць гэтыя медыкі! |
s-123
| Паклічце доктара. |
s-124
| — Праз гадзіну абход. |
s-125
| — Што мне абход! |
s-126
| Вы лячыць мяне павінны, гэта ваш абавязак, а вы тут бюракрацію заводзіце. |
s-127
| Я сёння ж напішу ўсё міністру. |
s-128
| Я гэта вам не дарую... |
s-129
| Сястра аднак не стала слухаць і выйшла. |
s-130
| Зноў у палаце стала ціха, і ў гэтай цішы ўладна грымеў голас хворага. |
s-131
| Астатнія трое ляжалі моўчкі. |
s-132
| Шафёр уткнуўся ў кніжку, дзядзька Міхась ужо не падмігваў. |
s-133
| Дырэктар аднак не стрываў: — Паслухайце. |
s-134
| Не ведаю, хто вы такі, але трэба ж быць чалавекам, а не гэткім злыднем. |
s-135
| Ад гэтых слоў хворы ўстрапянуўся на ложку, вочы яго ўзгарэліся нядобрай рашучасцю, і невядома, што тут здарылася б, калі ў гэты час не расчыніліся б дзверы і ў палаце не з’явіліся новыя людзі. |
s-136
| Гэта прыбыў новы хворы ў халаце, на кастылях. |
s-137
| Яго прытрымлівала сястра. |
s-138
| Яны накіраваліся да пятага незанятага ложка. |
s-139
| Убачыўшы гэтага чалавека, сварлівец ураз абвяў, а новы зірнуў на яго і здзіўлена шавяльнуў брывамі. |
s-140
| — І ты тут? |
s-141
| І ўсё сварышся? |
s-142
| Кінь, браце. |
s-143
| Хварэць трэба ціха. |
s-144
| Сварлівец раптам ірвануў з сябе коўдру. |
s-145
| — Сястра! — закрычаў ён. |
s-146
| — Пераводзьце ў калідор. |
s-147
| Я не магу тут, не магу... |
s-148
| Дзядзька Міхась ад нечаканасці разявіў рот, шафёр апусціў на падлогу кніжку, а на твары дырэктара з’явілася горкая ўсмешка. |
s-149
| — Хутчэй, — крыкнуў хворы. |
s-150
| — Хутчэй! |
s-151
| Сястра паціснула плячыма, выйшла. |
s-152
| Хутка прыйшлі санітаркі з каляскай і, паклаўшы на яе хворага, выкацілі з палаты. |
s-153
| — Ух ты, ну і чалавек, аж замарыў усіх, — сказаў дзядзька Міхась. |
s-154
| — Ці не ведаеце яго? — звярнуўся ён да новага хворага. |
s-155
| — Як жа, ведаю, — казаў той, крэкчучы і месцячыся на ложку. |
s-156
| — Пусты чалавек. |
s-157
| Усё толькі сварыцца ды скаргі піша. |
s-158
| — А дзе ж ён працуе? — цікавіўся дзядзька Міхась. |
s-159
| — Працаваў. |
s-160
| У харчгандлі — зволілі, у сангігіене — судзілі, але мала далі. |
s-161
| Ездзіў на цаліну, ды збег, а зараз не працуе. |
s-162
| Прыжыўся ў нейкай агароднай удавы і цягне з яе патроху. |
s-163
| — Глядзі ты! — здзівіўся дзядзька Міхась. |
s-164
| — А гонару колькі! |
s-165
| Бы які міністр, не меней. |
s-166
| А на справе — пустата. |
s-167
| — Язва, — сказаў дырэктар. |
s-168
| — Апендыцыт, — дадаў шафёр. |
s-169
| — Апендыцыт ён у здаровым целе — вось хто! |