Dependency Tree

Universal Dependencies - Belarusian - HSE

LanguageBelarusian
ProjectHSE
Corpus Parttrain
AnnotationLyashevskaya, Olga; Peljak-Łapińska, Angelika; Petrova, Daria; Shishkina, Yana

Select a sentence

Showing 101 - 200 of 147 • previous

s-101 Зноў перад ім, непрыкмечаным, прайшлі немцы: адзін вёў за павады яго коней, а другі, што ішоў ззаду, спыніўся і пастаяў, хвіліну прыслухоўваючыся.
s-102 Максім узняў вінтоўку.
s-103 Яму з долу добра бачны быў варожы сілуэт, які чорным ценем засланіў край зорнага небасхілу.
s-104 Максім наставіў стрэльбу на ворага, але стрэліць так і не адважыўся.
s-105 У апошняе імгненне, калі трэба было ціснуць курок, смеласць пакінула яго.
s-106 Задні гітлеравец, відаць, нічога падазронага не ўчуўшы, сказаў нешта таму, што вёў коней, і яны абодва ўзлезлі на былое Максімава месца на возе.
s-107 Так ворагі, коні і фурманка з ротным дабром зніклі ў начной цемры.
s-108 Тады ездавы, абапёршыся аб дол рукамі, сеў на травяністай імшарыне побач са сваёй вінтоўкай і ўжо не спрабаваў стрымацца.
s-109 Канчаткова ахапіўшая яго роспач выціснула з грудзей цяжкі, пакутлівы енк.
s-110 Гэты енк, спалохаўшы ў цішы самога Максіма, нечакана абудзіў яго, прымусіў зірнуць на сябе аднекуль збоку, вачыма другога чалавека, чалавека разумнейшага ў жыцці і мацнейшага ў барацьбе.
s-111 Потым ён адчуў асуджэнне і дакор сабе, агідна бездапаможнаму ў такі рашаючы час.
s-112 Цяжкія няўцешныя думкі, поўныя бязлітаснай насмешкі над сабой, паплылі ў немаладой яго галаве.
s-113 Хоць і не першы раз у жыцці напаткала Максіма бяда, але гэтая была зусім іншага складу, чым усе перажытыя.
s-114 Яна агіднай ганьбай запляміла чалавечую яго вартасць, падсекла надзеі, дарэшты зняславіла ранейшае жыццё чалавека.
s-115 Як было пасля такога здарэння ісці ў батальён, дзе кожны дзень паміралі людзі, маладыя і больш вартыя, чым ён?
s-116 Як было жыць, калі пасля гэтага ўжо нічога не заставалася ў душы, апрача вечнай агіды да сябе?
s-117 Дык няўжо гэта канец?
s-118 Няўжо толькі пагібель з’явіцца справядлівай збаўцай ад нясцерпных пакут?
s-119 Чаму ж тады ён павінен так недарэчна, пагана памерці, а злачынцы-ворагі застануцца жыць і ўчыняць яшчэ не адну смерць добрым людзям.
s-120 Усвядоміўшы глыбіню сваёй бяды, ездавы зразумеў, што ёсць у ім нешта мацнейшае за звычайную чалавечую смерць.
s-121 Пачуццё салдата паступова, але рашуча пачало браць верх, заглушыўшы ўсё іншае, асабістае, якое цяпер выявілася ў ім самым благім чынам.
s-122 Усё настойлівей з’яўлялася жаданне дзейнічаць, яно хутка аформілася ў намер і стала непахісным.
s-123 І хоць вялікі быў яшчэ маральны боль, але на сэрцы ўжо палягчэла, і памалу пачало ўзнаўляцца ранейшае адчуванне злосці.
s-124 Гэта вярнула сілы, і баец хутка ўзняўся, падхапіўшы вінтоўку.
s-125 Дзіўна нават было, адкуль узялося ў Максіма гэтулькі энергіі і спрыту, калі ён пусціўся наўздагон ворагам.
s-126 Каржакаваты і нязграбны, ён шпаркім крокам сігаў па полі, то прыгінаючыся да зямлі, каб лепш бачыць наперадзе, то намагаючыся ступаць як мага хутчэй і цішэй.
s-127 У гэтыя хвіліны ездавы ні аб чым не думаў і нічога не адчуваў, апрача ўпартага жадання дагнаць праціўніка.
s-128 Невядома, ці доўга ён гнаўся, як пашанцавала яму не збіцца з кірунку, але нарэшце ўбачыў Максім знаёмы сілуэт сваёй фурманкі з няпрошанымі седакамі на перадку.
s-129 Тады ездавы, на колькі быў здольны, узброіўся хітрасцю і асцярогай, нячутна зайшоў збоку і на хаду прыблізіўся да ворагаў.
s-130 Яго выстаўленая наперад вінтоўка амаль кранала бліжняга немца.
s-131 У грудзях моцна білася сэрца, здавалася, вось—вось гучна вырвецца сцятае дыханне і ўсё загіне.
s-132 Немаладыя ўжо сілы байца падыходзілі к канцу.
s-133 Грымотны стрэл рускай трохлінейкі аглушыў усіх і ворагаў, і Максіма.
s-134 Крайні немец неяк бясшумна знік пад фурманкай, а другога Максім, дранцвеючы ад жаху, з усяе апошняй сілы выцяў вінтоўкай па галаве.
s-135 Далей усё пайшло з нейкім шалёным імпэтам.
s-136 Максім, падхапіўшы лейцы, вялікім паўколам завярнуў фурманку і дзікім, несваім голасам гікнуў на коней.
s-137 Ім, напэўна, перадалася ўзрушанасць гаспадара, бо без пугі і новых крыкаў яны так паімчаліся ў цемры, што Максім, паўмёртвы ад перажытага, з вялікім намаганнем трымаўся на возе, які цяжка кідаўся з боку ў бок, грукацеў і падскакваў.
s-138 Баец зусім не ведаў, куды кіраваць, і ў выбары напрамку цалкам даверыўся коням.
s-139 І коні імчалі без супынку, наўскасяк мяжыстых палосак шархатлівай збажыны, па глухой мякаці бульбянішчаў, пераехалі неглыбокі высахлы раўчук, асакаватую балацявінку і, нарэшце, непадалёку ад змрочнага лесу выбіліся на нейкую дарогу.
s-140 Максім тады спыніў фурманку, прыслухаўся і на поўныя грудзі ўдыхнуў пасвяжэлага падранак паветра.
s-141 У правым вуху, нібы парваная струна, тоненька звінела ад стрэлу, ва ўсім целе, схаладзелым ад ліпкага поту, з’явілася млявасць, як пасля цяжкай шматгадзіннай працы.
s-142 Пачынаўся досвітак.
s-143 Змрок парадзеў, на ўсходзе святлела неба, гасячы зоры.
s-144 Наперадзе ля лесу пачуліся галасы, іх адразу пазнаў Максім то былі свае.
s-145 Толькі тады раптоўна неяк зразумеў ездавы, якой вялікай бяды пашанцавала яму пазбыцца ўначы і як пакутліва далася яму маленькая перамога.
s-146 Ён парадаваўся яшчэ, што ўсе жахі тыя засталіся ззаду, і, хутка губляючы сілы, моцна захацеў спаць.
s-147 Мабыць, упершыню так выразна адчуў чалавек, што шмат ужо год за плячыма, а за гэтую ноч прыбавілася яшчэ, бадай, з дзесяць.

Text viewDownload CoNNL-U