s-1
| Дзе знайсці лякарства ад кадравага дэфiцыту ў медыцыне? |
s-2
| Чаму аб'ёмы падрыхтоўкi спецыялiстаў з медыцынскай адукацыяй у Беларусi пастаянна растуць, а залатаць 'прарэхi' ў кадравым забеспячэннi галiны нiяк не ўдаецца? |
s-3
| Цi можна пераадолець хранiчны кадравы голад у першасным звяне? |
s-4
| Як замацаваць маладых спецыялiстаў на iх першым працоўным месцы? |
s-5
| Куды ўвогуле сыходзяць кадры з медыцынскай галiны? |
s-6
| Праўда, рабiлася агаворка, што ўлiчыць абсалютна ўсе нюансы, якiя могуць узнiкнуць за гэты час, немагчыма. |
s-7
| Мiж iншым, такiя 'нюансы' ўзнiкаюць пастаянна. |
s-8
| У чым прычына? |
s-9
| У сярэднiм 30 працэнтаў маладых спецыялiстаў звальняюцца пасля абавязковага тэрмiну адпрацоўкi. |
s-10
| Апошнiя лiчбы асаблiва насцярожваюць, улiчваючы сусветныя тэндэнцыi працоўнай мiграцыi медыцынскiх работнiкаў. |
s-11
| Па ацэнках Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя, дэфiцыт медыцынскiх кадраў перавышае ў свеце цяпер 4,3 млн спецыялiстаў. |
s-12
| У iнтэрнэце ўжо сёння можна знайсцi мноства падобных прапаноў з Польшчы, Чэхii, Iспанii і iншых краiн. |
s-13
| Эксперты СААЗ канстатуюць, што працоўная мiграцыя нагадвае сёння прынцып дамiно. |
s-14
| У Германii на нiве медыцыны 'шчыруюць' урачы з Расii, Iрана, Грэцыi, Аўстрыi, Турцыi, Румынii, Украiны, Iталii. |
s-15
| Мiграцыя — як вiрус, перад якiм нельга паставiць санiтарны кардон. |
s-16
| Дысбаланс у падрыхтоўцы медыцынскiх кадраў складваўся шмат гадоў. |
s-17
| Да таго ж насельнiцтва Еўропы iмклiва старэе, што таксама павялiчвае нагрузку на нацыянальныя сiстэмы аховы здароўя. |
s-18
| Гэта, у прыватнасцi, пацвердзiлi і вынiкi сацыялагiчнага даследавання на тэму 'працоўная матывацыя і сацыяльны статус урача'. |
s-19
| Аплата за гадзiну працы работнiкаў аховы здароўя і iншых галiн народнай гаспадаркi ў беларускiх рублях. |
s-20
| Польскiя медыкi едуць працаваць у Германiю, нямецкiя ўрачы — у Вялiкабрытанiю, а англiйскiя ўрачы — у ЗША, Канаду, Аўстралiю, Новую Зеландыю. |
s-21
| У Нарвегii больш як 15 працэнтаў урачоў прыехалi з iншых краiн, а ў Вялiкабрытанii і ўвогуле больш за 30 працэнтаў. |
s-22
| Прыклады паспяховага ўкаранення iнфармацыйных тэхналогiй і сапраўды ўжо ёсць. |
s-23
| У 2009 годзе ўрачам было выдзелена 29 службовых кватэр, а ў рэгiёнах маладым спецыялiстам — 243 жылыя памяшканнi. |
s-24
| У 2009 годзе прырост колькасцi ўрачоў па сiстэме аховы здароўя склаў 738 чалавек, аднак гэта не знiзiла нагрузку на працуючых урачоў, наадварот, каэфiцыент сумяшчальнiцтва вырас і складае цяпер 1,41 стаўкi (у 2008 годзе — 1,39). |
s-25
| Усе гэтыя пытаннi ў чарговы раз узнiмалiся ў сценах БелМАПА на вынiковай калегii Мiнiстэрства аховы здароўя нашай краiны. |
s-26
| Пэўны час таму ў галоўным медыцынскiм ведамстве спрабавалi скласцi прыблiзны 'сцэнарый' на блiжэйшыя 5-6 гадоў: з улiкам аб'ёмаў падрыхтоўкi спецыялiстаў у медыцынскiх ВНУ, дэмаграфiчных тэндэнцый і многiх iншых акалiчнасцяў атрымлiвалася, што патрэбы айчыннай сiстэмы аховы здароўя ва ўрачэбных кадрах могуць быць задаволеныя да 2014 года. |
s-27
| На некаторых з iх спынiлася ў сваiм выступленнi на калегii старшыня Рэспублiканскага камiтэта Беларускага прафсаюза работнiкаў аховы здароўя Алена Бельская. |
s-28
| Лiдар галiновага прафсаюза канстатавала, што па забяспечанасцi насельнiцтва ўрачамi Беларусь займае лiдзiруючыя пазiцыi ў свеце, аднак у першасным звяне кадравая сiтуацыя па-ранейшаму застаецца вельмi напружаная. |
s-29
| А работа непасрэдна ўрача, якi нясе адказнасць за жыццё хворага чалавека, ацэньваецца ў 7322 рублi за гадзiну, што нiжэй за заробкi работнiкаў прамысловасцi, будаўнiцтва, фiзiчнай культуры і спорту, банкаўскай сферы, работнiкаў органаў дзяржаўнага кiравання, работнiкаў навуковай сферы і навуковага абслугоўвання. |
s-30
| І толькi ў Мiнску быў адзначаны летась рост рэальных заробкаў работнiкаў аховы здароўя на 1,4 працэнта, што з'яўляецца сведчаннем увагi да нашай галiны з боку сталiчных уладаў. |
s-31
| Пры гэтым упершыню за апошнiя дзесяць гадоў рэальная заработная плата знiзiлася на 3,1 працэнта, хоць увогуле па народнай гаспадарцы знiжэнне склала 0,4 працэнта. |