s-102
| Колькі ваўкоў у Белавежскай пушчы па розныя бакі мяжы? |
s-103
| Беларускія вучоныя дзеляцца першымі вынікамі даследаванняў. <a_href='http://ptushki.org/news/646553.html'>http://ptushki.org/news/646553.html |
s-104
| Ведаеш крыніцу, стары парк ці валун на Міншчыне, якія варта ўзяць пад ахову? |
s-105
| Паведамі пра іх: яны могуць стаць помнікамі прыроды. <a_href='http://ptushki.org/news/646754.html'>http://ptushki.org/news/646754.html |
s-106
| 11 ліпеня і 11-ты Free Tour з птушкамі😍

s-107
| Запісвайся: засталося толькі 3 экскурсіі ў сезоне <a_href='ptushki.org/freetour'>ptushki.org/freetour |
s-108
| Упаў свіргуль? |
s-109
| Яму трэба дапамога.

s-110
| • Чаму падаюць свіргулі? |
s-111
| На вялікай хуткасці яны могуць сутыкацца з перашкодамі (напрыклад, высотнымі будынкамі) і падаць. |
s-112
| Птушаняты спрабуюць выбрацца з гнёздаў, калі ім спякотна або галодна, і падаюць.

s-113
| • Свіргуль не ўзляціць з зямлі сам: у яго доўгія крылы і кароткія лапкі. |
s-114
| Але нельга яго падкідваць! |
s-115
| Падымі яго і патрымай на адкрытых далонях. |
s-116
| Здаровая птушка зляціць сама. |
s-117
| Птушаня ці траўмаваны свіргуль не змогуць паляцець. |
s-118
| Ім можна дапамагчы!

s-119
| • Бацькі-свіргулі не выкармяць птушаня на зямлі, у адрозненне ад іншых птушак.

s-120
| • Не змяшчай свіргуля ў клетку: ён не можа сядзець на жэрдках і папсуе аб рашотку крылы. |
s-121
| Яму трэба скрынка з тканінай на сценках, па якой ён зможа караскацца. |
s-122
| Свіргулі добра караскаюцца па вертыкалі.

s-123
| • Не стаў свіргулю місачку з кормам – ён не ўмее дзяўбці. |
s-124
| Ежу яму трэба закладааць у дзюбку.

s-125
| • Свіргулі ядуць толькі насякомых! |
s-126
| Не давай свіргулю тварог, яйкі, крыветак, мяса, моркву і г.д. |
s-127
| З насякомымі таксама акуратна: не давай павукоў, матыля, апарыша, восаў, пчолаў, земляных чарвякоў. |
s-128
| Найлепш падыдуць кармавыя насякомыя (дамавы і бананавы цвыркун, туркменскі і мармуровы прусак, мучны чарвяк). |
s-129
| Толькі абавязкова выдаляй усе жорсткія часткі перад скармліваннем!

s-130
| • Ядуць свіргулі многа. |
s-131
| Птушанят кормяць кожныя 1-3 гадзіны, дарослых – тройчы на дзень. |
s-132
| Аслаблых – часта, але памалу, дадаючы лекі.

s-133
| • Калі ты здолееш выкарміць птушаня ці выхадзіць траўмаванага дарослага свіргуля, то зможаш вярнуць яго небу. |
s-134
| Гэта шчаслівы момант!

s-135
| Больш інфармацыі – па спасылцы. <a_href='http://ptushki.org/news/646804.html'>http://ptushki.org/news/646804.html |
s-136
| Свежанькі нумар часопіса “Птушкі і мы” ўжо ляціць да нашых сябраў! |
s-137
| У ім - падарожжы па беларускіх балотах і экзатычных астравах, а яшчэ - сакрэты птушыных любошчаў. <a_href='http://ptushki.org/news/647164.html'>http://ptushki.org/news/647164.html |
s-138
| Прагнеш актыўнага адпачынку і гатовы папрацаваць рукамі? |
s-139
| Запісвайся і выпраўляйся ратаваць разам з намі балота! |
s-140
| Раскажы пра магчымасць сябрам😉➡️ <a_href='http://ptushki.org/news/647309.html'>http://ptushki.org/news/647309.html |
s-141
| Запіс у валанцёрскі летнік на балота тут => <a_href='https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdYQfIrlGciZ6Ti70-zGFFoqTDYz8d4qHvL3FrELuHm4Ud4xA/viewform'>https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdYQfIrlGciZ6Ti70-zGFFoqTDYz8d4qHvL3FrELuHm4Ud4xA/viewform |
s-142
| Раскажы замежным сябрам, як бульдозеры руйнуюць Альманы. |
s-143
| Гэтыя балоты – каштоўнасць для ўсёй Еўропы. <a_href='https://www.birdlife.org/europe-and-central-asia/news/bulldozers-over-almany-threaten-greater-spotted-eagle'>https://www.birdlife.org/europe-and-central-asia/news/bulldozers-over-almany-threaten-greater-spotted-eagle |
s-144
| Падтрымай валанцёрскі летнік у заказніку “Жады”! |
s-145
| Рамантуем плаціны, каб балоты маглі аднавіцца. <a_href='https://www.talaka.org/projects/2971/about'>https://www.talaka.org/projects/2971/about |
s-146
| Помніш, мы сачылі за міграцыяй вялікіх арляцоў? |
s-147
| Яны паспяхова вярнуліся, але гнездаванне не для ўсіх было шчаслівым. |
s-148
| Некаторыя птушаняты загінулі. |
s-149
| Выратуй арляня – рэдкім птушкам трэба ахова! <a_href='http://ptushki.org/news/648026.html'>http://ptushki.org/news/648026.html |
s-150
| Ласосі прыплываюць на Астравеччыну ажно з Балтыкі. |
s-151
| Нам бліжэй - у суботу выпраўляемся ў Астравец і Варняны адкрываць скульптуры гэтым дзівосным рыбам. |
s-152
| Прыязджай таксама! <a_href='http://ptushki.org/news/648097.html'>http://ptushki.org/news/648097.html |
s-153
| Валанцёры пачынілі на Жадзе 7 плацін – дзве давялося амаль перабудаваць. |
s-154
| Вада перастане ўцякаць з балота! |
s-155
| Падтрымай добрую справу на Талацэ: <a_href='talaka.org/projects/2971/fund'>talaka.org/projects/2971/fund |
s-156
| Сезон экспедыцый на вялікага арляца скончыўся. |
s-157
| Навукоўцы абышлі шмат лясоў, каб праверыць іх гнёзды. |
s-158
| Што яны пабачылі? <a_href='http://ptushki.org/news/organization/648564.html'>http://ptushki.org/news/organization/648564.html |
s-159
| Рыхтуй фоцік і запісвайся на Чэмпіянат па фотабёрдынгу ў Брэсце! |
s-160
| Здымаем птушак горада разам 7 кастрычніка <a_href='http://ptushki.org/news/organization/649092.html'>http://ptushki.org/news/organization/649092.html |
s-161
| 6-7 кастрычніка – любуемся разам птушкамі, а ў панядзелак даведаемся, колькі мы іх налічылі ў Беларусі. |
s-162
| Летась было 29 тысяч. |
s-163
| Зможам больш?
<a_href='http://ptushki.org/news/649428.html'>http://ptushki.org/news/649428.html |
s-164
| Хто гэта? |
s-165
| Стрынатка-рэмез - новы від птушак для Беларусі! |
s-166
| Фота Юры Янкевіча. <a_href='http://ptushki.org/news/649447.html'>http://ptushki.org/news/649447.html |
s-167
| Вось як займальна распавесьці пра беларускіх пералётных птушак, як не ў фармаце гульні? |
s-168
| Яшчэ адзін выдатны прыклад інтэрактыўнага кантэнту ад Радыё Свабода. |
s-169
| Сутнасьць вельмі простая: Вам трэба выбраць, у якую краіну вы б хацелі паляцець гэтай зімой, і праграмка падкажа, якая птушка вам адпавядае найбольш.

s-170
| Выдатная праца калегаў! <a_href='https://www.svaboda.org/a/ptuski-test/29490189.html'>https://www.svaboda.org/a/ptuski-test/29490189.html |
s-171
| Трансмежавыя пажары, супраць якіх змагаюцца на балоце Марочна, аказаліся выдумкай. |
s-172
| Глядзі, што высветліла Лясная рабочая група АПБ. <a_href='http://ptushki.org/news/650494.html'>http://ptushki.org/news/650494.html |
s-173
| Мы абвясцілі птушку 2019 года - гэта вялікі арлец. |
s-174
| Вельмі рэдкі, ды яшчэ і пад пагрозай глабальнага знікнення від. |
s-175
| Мы ўжо некалькі гадоў працуем над яго захаваннем. <a_href='http://ptushki.org/news/650956.html'>http://ptushki.org/news/650956.html |
s-176
| Зрабілі ў Гомелі птушкарскае графіці: на ім 20 відаў птушак. |
s-177
| Зможаш знайсці ўсе? <a_href='http://ptushki.org/news/651014.html'>http://ptushki.org/news/651014.html |
s-178
| Паглядзі, як вялікія арляцы гадуюць сваё птушаня! |
s-179
| Фотапасткі расказалі пра летняе жыццё арлінай сям’і. <a_href='http://ptushki.org/news/651367.html'>http://ptushki.org/news/651367.html |
s-180
| 22.11, Мінск – разбіраемся ў забабонах пра птушак і знаёмімся з адкрыццямі арніталогіі. |
s-181
| Прыходзь на першую лекцыю-Заачацвер у гэтым сезоне! |
s-182
| Рэгіструйся тут: <a_href='ptushki.org/zoochetverg'>ptushki.org/zoochetverg |
s-183
| <a_href='https://m.youtube.com/watch?v=hrlzzPU_baw'>https://m.youtube.com/watch?v=hrlzzPU_baw А ты ўжо бачыў наш новы ролік?😉 |
s-184
| Куды вяртацца вялікім арляцам, калі іх месцы жыцця працягваюць знішчаць? |
s-185
| На Альманскіх балотах дарогу ўжо правялі, цяпер хочуць зрабіць тое самае ў рэспубліканскім ландшафтным заказніку “Выдрыца”... <a_href='http://ptushki.org/news/organization/652194.html'>http://ptushki.org/news/organization/652194.html |
s-186
| Пампуй і назірай – мы выпусцілі мабільны вызначальнік птушак Беларусі! |
s-187
| Зручныя фільтры, фота, галасы птушак – і ўсё пад рукой. |
s-188
| Гэта свежы рэліз, таму вельмі чакаем заўвагаў і каментароў на <a_href='mailto:info@ptushki.org'>info@ptushki.org
<a_href='https://play.google.com/store/apps/details?id=com.apbbirdsguide.app'>https://play.google.com/store/apps/details?id=com.apbbirdsguide.app |
s-189
| Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь |
s-190
| Установа адукацыі “Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт” |
s-191
| ПОЛАЦКІ ЭТНАГРАФІЧНЫ ЗБОРНІК |
s-192
| Заснаваны ў 2006 годзе |
s-193
| Выпуск 2 |
s-194
| Народная проза беларусаў Падзвіння |
s-195
| У дзвюх частках |
s-196
| Частка 1 |
s-197
| Наваполацк ПДУ 2011 |
s-198
| Рэкамендавана да выдання метадычнай камісіяй гісторыка-філалагічнага факультэта (пратакол No 5 ад 17.12.2010) |
s-199
| РЭЦЭНЗЕНТЫ: д-р філал. навук, праф., заг. кафедры сусветнай літаратуры і культуралогіі УА “Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт” А. А. ГУГНІН; канд. філал. навук, заг. сектара этналінгвістыкі і фальклору Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Т. В. ВАЛОДЗІНА |
s-200
| Полацкі этнаграфічны зборнік / уклад., прадм. і паказ. У. А. Лобача. – Вып. 2: Народная проза беларусаў Падзвіння. У 2 ч. Ч. 1. – Наваполацк: ПДУ, 2011. – 292 с. |
s-201
| ISBN 978-985-531-192-9 (Ч. 1). |