s-501
| Са снежня 2010 года Sisu супрацоўнічае з Daimler AG. |
s-502
| Такім чынам, на цяперашніх мадэлях усталёўваюцца перадачы і рухавікі Mercedes-Benz Actros. |
s-503
| Sisu спецыялізуецца на вытворчасці цяжкіх грузавых аўтамабіляў. |
s-504
| Аўтамабілі бягучага мадэльнага шэрагу Sisu Polar выпукаюцца з колавымі формуламі 6х2, 6х4, 8х2, 8х4, 10х2 і 10х4 ў розных выкананнях: |
s-505
| Мумтаз-Махал |
s-506
| Мумтаз-Махал (6 красавіка 1593, Агра — 17 чэрвеня 1631) — у дзявоцтве Арджумананд Бану Бегам, любімая жонка ўладара імперыі Вялікіх Маголаў Шах-Джахана |
s-507
| Яна была дачкою вядомага саноўніка падышаха Джахангіра везыра Абдул Хасана Асаф-хана. |
s-508
| Дадзенае імя сваёй нявестке даў бацька Шах-Джахана Джахангір падчас шлюбнай цырымоніі. |
s-509
| Яно азначае «Упрыгажэнне палаца». |
s-510
| Яе бацька Абдул Хасан Асаф-хан быў братам імператрыцы Нур-Джахан, жонкі Джахангіра. |
s-511
| Арджумананд выдалі замуж 10 мая 1612 года ва ўзросце 198 гадоў. |
s-512
| Яна стала трэцяй жонкай Шах-Джахана, нарадзіў яму 13 дзяцей. |
s-513
| Падчас родаў 14-га дзіця ў лагеры разбітым каля Бурханапура, у шатры Шах-Джахана, яна памерла. |
s-514
| Засмучаны яе смерцю Шах-Джахан загадаў пабудаваць у сталіцы сваёй імперыі маўзалей. |
s-515
| ён быў пабудаваны праз 22 гады і атрымаў назву Тадж-Махал. |
s-516
| Там была пахавана Мумтаз-Махал, а неўзабаве і Шах-Джахан. |
s-517
| Зараз дадзены сімвал вялікага кахання і ўзор архітэктурнай дасканаласціз'яўляецца адноў з галоўнейшых славутасцяў Індыі. |
s-518
| Сенебкай |
s-519
| Уасерыбра Сенебкай — фараон Старажытнага Егіпта, які кіраваў у частцы Верхняга Егіпта у часы Другога пераходнага перыяду. |
s-520
| У цяперашні час кадаванне практычна не ўжываецца для абароны інфармацыі ад несанкцыянаванага дуступу, а толькі як абарона ад памылак пры перадачы інфармайцыі (перашкодаўстойлівае кадаванне) і ў іншых мэтах, не звязаных з абаронай. |
s-521
| Шыфры могуць выкарыстоўваць адзін ключ для шыфравання і дэшыфравання альбо два розных ключы. |
s-522
| Паводле гэтай прыкметы адрозніваюць: |
s-523
| Шыфры могуць быць сканструктаваны так, каб альбо шыфраваць адразу ўвесь тэкст, альбо шыфраваць яго па меры паступлення. |
s-524
| Такім чынам існуюць: |
s-525
| Зразумела, што блочны шыфр можна пераўтварыць у струменевы, разбіваючы ўваходны тэкст на асобныя блокі і шыфруючы іх асобна. |
s-526
| Таксама існуюць неўжываныя зараз падстаноўныя шыфры, які характэрызуюцца (у большасці) слабай крыптатрываласцю. |
s-527
| Асіметрычны шыфр — сістэма шыфравання ці электроннага лічбавага подпісу (ЭЛП), паводле якой адкрыты ключ перадаецца праз адкрыты (неабаронены, даступны для назірання) канал і ўжываецца для праверкі ЭЛП і для шыфравання паведамлення. |
s-528
| Для генерацыі ЭЛП і для расшыфроўкі паведамлення ўжываецца сакрэтны ключ. |
s-529
| Крыптаграфічныя сістэмы з адкрытым ключом у цяперашні час шырока ўжываюцца ў розных сеткавых пратаколах, у прыватнасці, у пратаколах TLS і яго папярэдніку SSL (на іх аснове пабудаваны HTTPS), SSH. |
s-530
| Таксама ўжываецца ў PGP, S/MIME. |
s-531
| Камень-кравец |
s-532
| Камень-кравец - у беларускай міфалогіі валун, якія нібыта меў цудадзейную сілу шыць людзям адзенне. |
s-533
| Паданні часта звязваліся з сапраўднымі валунамі, многія з каторых дажылі да нашых дзён. |
s-534
| Валун пад вёскай Высокі Гарадзец Талачынскага раёну насіў імя Сцяпан. |
s-535
| Па легенде, людзі прыносілі яму на ноч тканіну і гаварылі: 'Сцяпан, пашый мне жупан', а раніцай забіралі гатовыя рэчы. |
s-536
| Аднойчы п'яная жанчына дзеля здзеку загадвае камню, каб той пашыў ёй 'ні то, ні сё'. |
s-537
| Раніцай яна знайшла брыдкую вопратку, на якой усё было прышыта не туды, куда трэба. |
s-538
| З таго часу Камень перастаў шыць. |
s-539
| Многія легенды прыпісваюць цудадзейную здольнасць шыць адзенне нячыстаму ці цмоку, які жыве ўнутры камня (нярэдка паведамляецца, што раней ў валуне былі адтуліны, нібыта вокны). |
s-540
| Імя Сцяпан у беларускіх паданнях носіць то камень-кравец, то вялікан (волат). |
s-541
| Святы Сцяпан быў хрысціянскім заменнікам бога Вялеса. |
s-542
| Люцыпар (Чорт) па некаторых паданнях жыве ў Пекле, якое знаходзіцца не пад зямлёю, а ўнутры гары на краі свету. |
s-543
| Чорт выступае хрысціянскім займеннікам Вялеса ў тых сюжэтах, дзе Вялес ворагуе з іншым боствам (якое ў хрысціянізаваных паданнях атоесамліваесся з Госпадам Богам ці Спасам). |
s-544
| Кашчэй Бессмяротны ў казцы 'Каваль' таксама жыве ўнутры гары. |
s-545
| С. Санько атоесамлівае гэтую гару з валуном, які знаходзіўся пасярод першароднага акіяну да стварэння сусвету. |
s-546
| У адным тэксце сусвет утварыўся пасля таго, як бог Пярун (Дундар) пачаў біць маланкамі па гэтаму валуну. |
s-547
| У веснавых песнях існуе намёк на тое, што па валуну мог біць капытамі Юр'еў (Ярылін) конь. |
s-548
| Цікава, што лукомскі цмок, які жыў унутры мясцовага камня-краўца і шыў адзенне, быў забіты маланкамі. |
s-549
| Такім чынам, вобраз камня-краўца можа быць інтэпрэтацыяй валуна з касмаганічных міфаў, а таксама жытла хтанічнага боства (верагодна, Вялеса). |
s-550
| Дні тыдня (беларускі фальклор) |
s-551
| Дні тыдня ў беларускім фальклоры - персаніфікаваныя каляндарныя дні ў беларускіх народных казках, прытчах і паданнях. |
s-552
| Звычайна надзяляліся чалавечымі слабасцямі, часта паўставалі камічнымі персанажамі. |
s-553
| У адным паданні Серада і Пятніца спрачаюцца, каго з іх больш любяць людзі. |
s-554
| Чалавек, у якога яны пытаюцца, хітра пазбягае прамога адказу. |
s-555
| А потым, развітаўшыся з суразмоўцамі, кажа сам сабе, што абодва дні мораць людзей голадам і таму не вартыя пашаны. |
s-556
| У другім паданні Нядзеля ў выглядзе паненкі просіць у чалавека абароны ад двух белых сабак. |
s-557
| Той хавае яе. |
s-558
| Пасля яна тлумачыць, што з'яўляецца самой Нядзеляй, і, калі б яе знішчылі сабакі, то ў людзей засталіся б на ўсё жыццё адны будні. |
s-559
| Кароль Марый I памёр 11 лістапада 1890 года на востраве Тыаман (Малайзія) пры загадкавых акалічнасцях (высоўваліся розныя версіі: атручванне, укус атрутнай змяі або ў выніку паядынку). |
s-560
| Пасля Каралеўства Седанг было анексіравана Францыяй і яе пратэктаратам Анамам. |
s-561
| Нацыянальная алімпійская і спартыўная асацыяцыя Ісландыі |
s-562
| Нацыянальная алімпійская і спартыўная асацыяцыя Ісландыі (ісл.: Íþrótta- og Ólympíusamband Íslands) — арганізацыя, якая прадстаўляе Ісландыю ў міжнародным алімпійскім руху. |
s-563
| Заснавана ў 1921 годзе; зарэгістравана ў МАК у 1935 годзе. |
s-564
| Штаб-кватэра размешчана ў Рэйк'явіку. |
s-565
| З'яўляецца членам МАК, ЕАК і іншых міжнародных спартыўных арганізацый. |
s-566
| Ажыццяўляе дзейнасць па развіцці спорту ў Ісландыі. |
s-567
| Фёдар Адамавіч Лахвіч |
s-568
| Фёдар Адамавіч Лахвіч (нар. 12 красавіка 1945, в. Грабава, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі хімік. |
s-569
| Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000; член-карэспандэнт з 1994), доктар хімічных навук (1987), прафесар (1991). |
s-570
| Выкладалі рускую мову і літаратуру, замежныя мовы, чыстапісанне, матэматыку, фізіку і закон божы, а таксама маляванне, гімнастыку, спевы, танцы, рукадзелле. |
s-571
| Выпускніцы атрымлівалі права працаваць хатнімі настаўніцамі і адкрываўся доступ да Вышэйшых жаночых курсаў без іспытаў. |
s-572
| У Першую Сусветную вайну Марыінская гімназія пераведзена ў г. Прапойск, у 1917 годзе была закрыта. |
s-573
| Сярод вучаніц жаночай гімназіі народная артыстка СССР Лідзія Ржэцкая, народная артыстка БССР Вера Пола, камерная спявачка Ірма Яўнзем. |
s-574
| Атырау |
s-575
| Атырау (каз.: Атырау) — горад у Казахстане, адміністрацыйны цэнтр Атыраускай вобласці. |
s-576
| Размешчаны ў еўрапейскай частцы краіны, па берагах ракі Урал. |
s-577
| Да 1991 года горад меў назву Гур'еў. |
s-578
| На ўласныя грошы купцом з Яраслаўлю Гурый Назараў у вусці ракі Яік пры ўпадзенні ў Каспійскае мора ў 1640 годзе пабудаваў драўляны астрог паблізу ад Нагайскай рыбацкай стаянкі, за што Гурый заплаціў даніну Нагайскаму ханству ў горадзе Сарай-Джуцы. |
s-579
| Дзеці заснавальніка Міхаіл, Іван і Андрэй Гур'евы першымі пачалі прамысловую распрацоўку рыбных багаццяў Яіка і нафтавых запасаў Эмбы. |
s-580
| Пазней астрог перайшоў пад уладу Яіцкага казацкага войска. |
s-581
| У 1647—1648 гадах паводле царскага загаду быў узведзены каменны горад, названы Яіцкім гарадком, а пасля таго, як на месцы сучаснага Уральска быў пабудаваны яшчэ адно Яіцкі гарадок, яго сталі называць Ніжнім Яіцкім гарадком. |
s-582
| У XIX стагоддзі ён стаў называцца Гур'евым гарадком, пазней проста Гур'еў. |
s-583
| У 1667—1668 гадах горад быў заняты Сцяпанам Разіным. |
s-584
| Ужо пасля Кацярына II, каб сцерці з памяці народа ўсякія ўспаміны пра Пугачоўскія паўстанні, пераназвала Яік ва Урал. |
s-585
| У горадзе працуюць наступныя буйныя прадпрыемствы: |
s-586
| Банска-Шцьяўніца |
s-587
| Ба́нска-Шцья́ўніца (славацк.: Banská Štiavnica, ням.: Schemnitz, венг.: Selmecbánya) — горад у цэнтральнай Славакіі ля падножжа горнага масіва Шцьяўніцке Врхі, аб'ект са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. |
s-588
| Насельніцтва — каля 11 тыс. чалавек. |
s-589
| Першая здабыча карысных выкапняў пачалася на месцы Банска-Шцьяўніцы яшчэ ў III ст., імаверна кельтамі. |
s-590
| У 1156 годзе Банска-Шцьяўніца згадваецца як шахцёрскі гарадок. |
s-591
| У 1217 упершыню згадваецца здабыча серабра ў ваколіцах горада, у 1238 Банска-Шцьяўніца атрымлівае гарадскія правы. |
s-592
| У XIII ст. сюды прыходзяць нямецкія каланісты з Ціроля і Саксоніі. |
s-593
| У 1443 годзе горад знішчыў моцны землетрасенне. |
s-594
| У сярэдзіне XV ст. узнікаюць Стары і Новы замак — умацаванні супраць турэцкіх набегаў. |
s-595
| У 1627 годзе ўпершыню ў сусветнай гісторыі пры здабычы карысных выкапняў тут былі выкарыстаны выбуховыя рэчывы — порах. |
s-596
| У 1735 годзе ў Банска-Шцьяўніцы ўзнікае першая ў Венгрыі Горная школа, а ў 1763 вышэйшая навучальная ўстанова — Горная акадэмія. |
s-597
| У 1782 годзе Банска-Шцьяўніца была трэцім буйнейшым горадам Венгрыі пасля Браціславы і Дэбрэцэна. |
s-598
| У цяперашні час Банска-Шцьяўніца згубіла сваё прамысловае значэнне, але з'яўляецца папулярным турыстычным месцам Славакіі. |
s-599
| Праспект Перамогі |
s-600
| Праспект Перамогі — назва праспектаў у населеных пунктах розных краін былога СССР. |