s-302
| У парках горада, Лос-Хардзінес дэ Мэндэс Нуньес, Сад Сан-Карлас і Санта-Маргарыта, вельмі многа птушак, сустракаюцца такія віды як Phylloscopus ibericus, Parus ater, вялікая сініца (Parus major), туркаўка кольчатая (Streptopelia decaocto) і вяхір (Columba palumbus). |
s-303
| Іншыя птушкі агульныя для ўскраін, напрыклад, канюк звычайны (Buteo buteo), ястраб-перапёлачнік (Accipiter nisus) і пустальга звычайная (Falco tinnunculus). |
s-304
| Акрамя таго можна назіраць некалькі відаў чаек. |
s-305
| Найбольш распаўсюджанымі з'яўляюцца жоўталапая чайка (Larus michahellis), клуша (Larus fuscus) і чайка азёрная (Chroicocephalus ridibundus). |
s-306
| У парку Сан-Педра і Бенс сустракаюцца зграйкі з дзясяткаў чачотак (Carduelis). |
s-307
| Узімку ў траве гуляюць шматлікія конікі (Anthus). |
s-308
| Улетку галубы (Columba) уюць гнёзды сярод прыродных зараснікаў жаўтазелю (Genista). |
s-309
| Сярод іншых жывёл гэтых паркаў сустракаюцца яшчаркі, трусы і нават лісы. |
s-310
| Даволі дзіўна выглядае плывучы хвалялом процілеглага Castillo de San Antón. |
s-311
| Пабудаваны са старых шын, ён з'яўляецца ў час прыліву сховішчам уражлівай колькасці вадаплаўных птушак, у тым ліку такіх, як чорнавалёвік (Calidris), грыцук малы (Limosa lapponica), пясчанка (Arenaria), баклан вялікі (Phalacrocorax carbo) і доўганосы баклан (Phalacrocorax aristotelis). |
s-312
| На пляжах і скалах збіраецца багавінне, што чапляецца за камяні; побач з імі, у лужах салёнай вады, сустракаюцца чырвоныя водарасці розных відаў. |
s-313
| На ўзбярэжжы безліч мідый, малюскаў і марскіх зорак. |
s-314
| На скалах цяжкія ўмовы для жыцця з-за пастаянных вятроў, салёнасці і цяжкасці спасціжэння харчовага субстракту, яны часта амаль вертыкальныя. |
s-315
| Але і на іх можна знайсці расліннасць, напрыклад, армерыя прыморская (Armeria maritima), побач з ёю можна сустрэць крытмум марскі (Crithmum maritimum), расходнік (Sedum acre), розныя лішайнікі, якія пакрываюць пароду шэрым, чорным, жоўтым і аранжавым. |
s-316
| Пад кіраўніцтвам Ф. ле Вега ў 1760—1804 раскопкі набылі іншы характар. |
s-317
| Даследаваныя будынкі перасталі засыпацца вынятым грунтам, яго пачалі вывозіць за межы горада. |
s-318
| Адкрытыя помнікі рэстаўраваліся, знаходкі, якія не адправіліся ў музей, пакідаліся на месцы для ўсеагульнага агляду. |
s-319
| Быў распрацаваны план экскурсійных маршрутаў. |
s-320
| У 1763 з выяўленнем надпісу на пастаменце статуі стала ясна, што пахаваны пад попелам горад — не Стабіі, а Пампеі. |
s-321
| Асабліва актыўна раскопкі вяліся ў 1808—1814 пры Мюраце. |
s-322
| Важную ролю ў іх іграла Караліна Банапарт. |
s-323
| З 1863 года раскопкамі кіраваў Джузэпэ Фіярэлі. |
s-324
| У 1870 ён выявіў, што на месцы целаў людзей і жывёл, пахаваных пад пластом вулканічнага попелу, утварыліся пустэчы. |
s-325
| Заліваючы гэтыя пустэчы гіпсам, атрымалася рэканструяваць перадсмяротныя паставы ахвяр вывяржэння. |
s-326
| Пры ім раскопкі ўпершыню набылі сістэматычны характар. |
s-327
| Пачынаючы з 1961, а асабліва пасля землетрасення 1980 года, у горадзе вядуцца практычна адны рэстаўрацыйныя працы. |
s-328
| У наш час каля 20-25 % тэрыторыі Пампеяў не раскапана. |
s-329
| Сцены рымскіх дамоў знутры пакрываліся фрэскамі, вывучанымі па большай частцы на прыкладзе Пампеяў, Геркуланума і Стабіяў. |
s-330
| Нямецкі вучоны Аўгуст Мау ў 1882 годзе прапанаваў падзел пампейскіх фрэсак на 4 стылю. |
s-331
| Пасля, з адкрыццём іншых помнікаў, гэта класіфікацыя была пашырана на ўвесь рымскі насценны жывапіс. |
s-332
| Прыведзеныя тут часовыя рамкі характэрны для Пампеяў, у Рыме і іншых гарадах даты могуць адрознівацца. |
s-333
| Пампейскі форум з'яўляўся цэнтрам палітычнага, эканамічнага і рэлігійнага жыцця горада. |
s-334
| Яго аснову складала плошча памерам 38 на 157 м, акружаная ў самніцкую эпоху порцікам з дарычнымі калонамі, а рымлянамі выбрукаваная траверцінам. |
s-335
| Яна была здольная змясціць усё насельніцтва горада. |
s-336
| Вялікая плошча была акружана другараднымі плошчамі, а таксама мноствам будынкаў рознага прызначэння. |
s-337
| Знаходзіцца на поўдзень ад плошчы і адкрываецца на яе падвойным порцікам з 5 уваходамі. |
s-338
| Была пабудавана ў 120—78 гадах да н.э., мае памеры 25 на 55 м. |
s-339
| Цэнтральная яе частка з'яўлялася перыстылем і апраўлялася 28 карынфскімі калонамі дыяметрам 1,10 м і вышынёй каля 10 м. |
s-340
| Першапачаткова выконвала функцыі крытага рынку, з пачаткам нашай эры становіцца будынкам суда. |
s-341
| Тады ж у глыбіні базілікі быў пабудаваны двухпавярховы «трыбунал», частка якога захавалася да нашых дзён. |
s-342
| Сцены базілікі знутры ўпрыгожаны двума ярусамі паўкалон. |
s-343
| На сценах пакінута мноства графіці, адно з іх абвяшчае: «О сцяна, дзіўлюся, як ты дагэтуль не павалілася пад цяжарам такой колькасці надпісаў». |
s-344
| Тры невялікіх будынка ў паўднёвай частцы форума. |
s-345
| Унутры кожнага знаходзілася залы з нішамі і апсідай, з абліцаванымі мармурам сценамі і ўпрыгожаная статуямі. |
s-346
| Заходні будынак прызначаўся для дзвюх эдылаў, усходні — для дуўмвіраў, якія кіравалі горадам. |
s-347
| Цэнтральны служыў месцам паседжання муніцыпальнага савета ('Ordo Decurionum'). |
s-348
| Каміцыі (месца правядзення галасаванняў) размяшчаліся насупраць базілікі. |
s-349
| Пабудаваны жрыцай Еўмахіяй у эпоху Тыберыя (14—37 гады н.э.) для карпарацыі фулонаў, ткачоў і фарбавальшчыкаў, якія складалі аснову эканомікі Пампеяў. |
s-350
| Па памеры будынак не саступаў базіліцы, у ім знаходзіліся склады і вёўся гандаль тканінамі. |
s-351
| У далёкай сцяне будынка — тры апсіды са статуямі Лівіі, Тыберыя і Друза. |
s-352
| Ззаду будынка стаяла статуя самой Еўмахіі (цяпер яна выстаўлена ў музеі Неапаля). |
s-353
| Невялікі храм, прысвечаны Генію Веспасіяна, уваход у які быў аформлены порцікам з 4 калонамі. |
s-354
| Да ўваходу вялі дзве лесвіцы па баках ад подыума са статуяй імператара. |
s-355
| Перад храмам знаходзіцца алтар, на якім рэльефы з выявай цырымоніі ахвярапрынашэння быка. |
s-356
| Некаторымі даследчыкі мяркуюць, што першапачаткова храм быў прысвечаны Аўгусту, затым паслядоўна кожнаму кіруючаму ў той час імператару і, нарэшце, Веспасіяну. |
s-357
| Пабудаваны пасля землетрасення 62 года н.э. (па іншай версіі, існаваў і да гэтага, аднак, прысвячаўся культу імператара). |
s-358
| Займае плошчу 18 на 21 м. |
s-359
| У некалькіх нішах знаходзіліся статуі лараў, у цэнтры — алтар. |
s-360
| Мацэлум — крыты харчовы рынак. |
s-361
| Складаецца з плошчы памерам 37 на 27 м, у цэнтры якой была ратонда з 12 калонамі, якія падтрымлівалі дах канічнай формы, пад ім размяшчаўся басейн для жывой рыбы. |
s-362
| Вакол плошчы размяшчаліся невялікія магазіны. |
s-363
| У глыбіні мацэлума знаходзяцца тры адносна вялікія залы, у цэнтральнай знаходзіліся статуі сястры Аўгуста Актавіі і яе сына Марка Клаўдзія Марцэла, па баках гандлявалі рыбай і мясам. |
s-364
| Галоўны храм Пампеяў узвышаўся ў цэнтры паўночнага боку форума. |
s-365
| Пабудаваны ў 150 годзе да н.э. (магчыма на месцы этрускага храма) на подыуме вышынёй 3 м, даўжынёй 37 м і шырынёй 17 м. |
s-366
| Падвойная лесвіца вядзе да порціка глыбінёй у 5 калон і шырынёй у 6, за якім размяшчаецца зала, прызначаная толькі для жрацоў. |
s-367
| Па баках яна была ўпрыгожана каланадай, а ў глыбіні ў трох нішах размяшчаліся статуя Юпітэра часоў Сулы (80-я гады да н.э.), ад якой захавалася толькі галава, а таксама статуі Юноны і Мінервы. |
s-368
| МАЗ-6440 |
s-369
| МАЗ-6440 — седлавы цягач капотнай кампаноўкі з колавай формулай 6х4. |
s-370
| Прататып. |
s-371
| Прадстаўлены 17 жніўня 2011 года. |
s-372
| На распрацоўку і стварэнне спатрэбіўся адзін год. |
s-373
| Першы асобнік будзе праходзіць выпрабаванні ў Белдзяржцырку. |
s-374
| У канцы мая 2012 года быў прадстаўлены варыянт з кабінай з жылым модулем. |
s-375
| Выкарыстоўваецца ў счэпцы з паўпрычэпам МАЗ-975830. |
s-376
| Даўжыня аўтацягніка — 18,45 м. |
s-377
| Дапушчальная маса — 63 тоны. |
s-378
| Прызначаны для перавозак на вялікія адлегласці. |
s-379
| Аўтамабіль арыентаваны на ўнутраны рынак збыту, а таксама на рынкі Расіі і тых краін, дзе не дзейнічае абмежаванне на габарытную даўжыню аўтацягніка. |
s-380
| Рухавік — ММЗ Д-283.4Е4-22, V8, магутнасцю 600 к.с. (адпавядае экалагічнаму стандарту Еўра-4). |
s-381
| Усталявана аўтаматычная скрынка перадач Allison 4500R. |
s-382
| На аўтамабілі ўсталяваны круіз-кантроль, лічбавы тахограф, электрападымальнік люка кабіны, люстэркі з электракіраваннем і электрападагрэвам, кліматычная ўстаноўка з электрапрывадам засланак, сістэма курсавой устойлівасці, ахоўныя рашоткі галаўных фар, сядзенні падвышанай камфортнасці. |
s-383
| У кабіне два спальных месцы, сядзенні падвышанага камфорту, кандыцыянер, халадзільнік, CD-прайгравальнік. |
s-384
| Майлі Сайрус |
s-385
| Майлі Рэй Сайрус (англ.: Miley Ray Cyrus; імя пры нараджэнні: Дэсціні Хоўп Сайрус (анг.Destiny Hope Cyrus); нар. 23 лістапада 1992) — амерыканская актрыса і спявачка, дачка выканаўцы кантры Білі Рэя Сайруса. |
s-386
| Атрымала сусветную славу, зняўшыся ў галоўнай ролі ў серыяле «Ханна Мантана», дзе згуляла амерыканскую школьніцу Майлі Сцюарт, якая адначасова з'яўляецца поп-зоркай Ханнай Мантанай. |
s-387
| Таксама Сайрус запісала да яго два саўндтрэкі Hannah Montana (2006) і Hannah Montana 2/Meet Miley Cyrus (2007), выпушчаных пад лэйблам Walt Disney Records. |
s-388
| З поспехам серыяла «Ханна Мантана» Майлі стала кумірам падлеткаў. |
s-389
| У 2007 годзе Сайрус заключыла кантракт з Hollywood Records, каб пачаць сольную кар'еру. |
s-390
| У тым жа годзе быў арганізаваны канцэртны тур пад назвай Best of Both Worlds Tour, пазней запісы з яго ўвайшлі ў камерцыйна паспяховы фільм-канцэрт «Канцэртны тур Ханны Мантана і Майлі Сайрус» (Hannah Montana & Miley Cyrus: Best of Worlds Concert, 2008) . |
s-391
| У ліпені 2008 года Сайрус выпусціла свой першы сольны альбом Breakout, які стаў вельмі паспяховым у плане продажаў. |
s-392
| У 2009 годзе Сайрус была намінавана на «Залаты глобус» у намінацыі 'Лепшая песня' за выкананне кампазіцыі 'I Thought I Lost You', якая прагучала ў мультфільме «Вольт», у якім яна таксама агучыла адну з роляў. |
s-393
| Улетку таго ж года ў пракат выйшла поўнаметражная версія «Ханны Мантаны», а пазней быў выпушчаны яе саўндтрэк. |
s-394
| Яны злучалі плошчу Нізкага рынку з раёнам Малочнага рынку і былой рачной прыстанню. |
s-395
| Вуліца часта пакутавала ад паводак, размешчаная на хісткай абалоне. |
s-396
| Таму Гандлёвая ў XVIII стагоддзі звалася Зыбіцкай. |
s-397
| Нягледзячы на частыя паводкі, раён быў выключна выгадны сваёй блізкасцю да вады. |
s-398
| Ужо ў XVI стагоддзі ў гэтым месцы было пабудавана некалькі вадзяных млыноў. |
s-399
| Гандлёвай была названая пазней, дзякуючы той ролі, якую іграла ў старым Мінску. |
s-400
| Раён узнік як гандлёва-рамесніцкі пасад перад паўднёвай сцяной Мінскага замка, за валамі і ровам, на беразе вусця рэчкі Няміга. |
s-401
| Да канца XVI — пачатку XVII стст. гэты раён значна павялічыўся. |