s-301
| 📣 Уключай ужо! |
s-302
| Алесь-Францішак Мышкевіч ужо ў студыі <a_href='https://www.youtube.com/watch?v=lDOJTBOPKUQ'>«Бяспечны LIVE» |
s-303
| Лямпава і душэўна. 🎸 |
s-304
| Так прайшоў наш «Бяспечны LIVE» з Алесем-Францішкам Мышкевічам. |
s-305
| <a_href='https://youtu.be/lDOJTBOPKUQ'>Поўны запіс выпуска 🎥 |
s-306
| 🙏 Дзякуем усім, хто быў з намі ў эфіры, задаваў пытанні, пісаў каментары і проста атрымліваў задавальненне. |
s-307
| «Арт Сядзіба» ўдзячная за падтрымку Euroradio і нашаму генеральнаму партнёру «Аліварыя». |
s-308
| Папярэднія канцэрты гуртоў :B:N:, Leibonik, Naka Piano, Палац, Angst, Akute, Лиса, Lear, Мутнаевока, Nürnberg глядзі на канале YOUBEL TV 🙌 |
s-309
| 🗓21 траўня а 20:30 па беларускім часе адбудзецца акустычны канцэрт гурта «Петля Пристрастия». |
s-310
| «Петля Пристрастия» — пост-панк калектыў, які мае 5 студыйных альбомаў, непаўторнае гучанне і энергетыку. |
s-311
| Аднойчы пачуўшы, ты закахаўся назаўсёды! |
s-312
| Гурт выступіць з унікальнай акустычнай праграмай, якая дапаможа яшчэ раз пераасэнсаваць любімыя песні. |
s-313
| «Петля Пристрастия» скарыла не толькі ўсю Беларусь, а і вядомае шоу <a_href='https://youtu.be/Yy520aNDFrw'>«Вечерний Ургант». |
s-314
| Папярэднія канцэрты гуртоў :B:N:, Leibonik, Naka Piano, Палац, Angst, Akute, Лиса, Lear, Мутнаевока, Nürnberg, Алесь-Францішак Мышкевіч глядзі <a_href='https://www.youtube.com/channel/UCQ8gRoFKX-VZax5RWqVtrTw'>тут! |
s-315
| #годнаямузыка |
s-316
| Неверагодная версія 'Трох чарапах' ад Алеся-Францішка Мышкевіча. |
s-317
| Алесь-Францішак Мышкевіч — бас-гітарыст гурта Drezden, Ляпіс-98, былы баст-гітарыст Lavon Volski, Krambambula, фронт-мэн The Superbullz. |
s-318
| Запіс з перадачы «Бяспечны LIVE». |
s-319
| Без Зісера не было б <a_href='TUT.BY'>TUT.BY |
s-320
| У складаны для нас час <a_href='tut.by'>tut.by і Андрусь Такінданг здымалі пра «Арт Сядзібу» вялікі сюжэт, а пасля запрасілі на анлайн-канцэрт у сваю студыю. |
s-321
| Гэта быў 2012 год. |
s-322
| У відэа Павел Белавус, Зміцер Афанасенка і Алесь Сьнег. |
s-323
| Самы час пераглядзець! |
s-324
| Як Беларусь і Расія мераюцца прапагандай пра COVID-19 ? |
s-325
| Глядзі 'Культурную сядзібу' з Франакам Вячоркам: <a_href='https://www.facebook.com/artsiadziba/videos/530376217841821/'>https://www.facebook.com/artsiadziba/videos/530376217841821/ |
s-326
| Відэа, якое простымі словамі тлумачыць, як узніклі і фарміраваліся наш народ, нацыя, краіна, дзяржаўнасць. |
s-327
| Паглядзі абавязкова: <a_href='https://youtu.be/Zd1zEZ-97C0'>https://youtu.be/Zd1zEZ-97C0 |
s-328
| Сёння а 19:00 у “Размоўным Клубе” мы паразмаўляем з актывісткай <a_href='https://www.instagram.com/alana.g.t/'>Аланай Гебрэмарыям. |
s-329
| ⚡️ Запускаем адукацыйны анлайн-фестываль у межах кампаніі Годна! |
s-330
| ВЫШКА – гэта адукацыйны беларускі фестываль на платформах Instagram i Zoom. |
s-331
| На працягу тыдня з 25 да 31 траўня ў Instagram i Zoom пройдуць дзясяткі прамых трансляцый ад беларускіх экспертаў і экспертак. |
s-332
| Расклад (тэма, час і месца) з’яўляецца ў <a_href='https://calendar.google.com/calendar?cid=c2swcmNkZHRhOGtqNHQ5a3JqdTc3NjIzN2dAZ3JvdXAuY2FsZW5kYXIuZ29vZ2xlLmNvbQ'>календары. |
s-333
| Да фестываля са сваёй лекцыяй або майстар-класам можа далучыцца кожны ахвотны. |
s-334
| <a_href='https://forms.gle/HypWzrVgDgP5eijp7'>Трэба проста падаць заяўку з тэмай сваёй лекцыі, якую ў кароткі час разгледзяць арганізатары і пацвердзяць удзел. |
s-335
| Прамую трансляцыю можна весці на любую тэму: ад астраноміі і ёгі да грамадска значных тэмаў, у любы час у межах апошняга тыдня вясны. |
s-336
| Далучайся! |
s-337
| Дзяліся досведам! |
s-338
| У Гомелі ўсталявалі скульптуры-літары «МОВА». |
s-339
| Гэта першы з серыі такіх аб’ектаў, што на працягу наступных двух месяцаў будуць усталяваныя кампаніяй А1 сумесна з ініцыятывай «Веліч роднай мовы» яшчэ ў Брэсце, Магілёве, Віцебску, Гродне і Мінску. |
s-340
| Галоўная адметнасць арт-аб’ектаў – гэта колер. |
s-341
| Па задуме іх аўтара, вядомага беларускага скульптара Паўла Вайніцкага, гама для інсталяцый падбіралася так, каб паказаць культурныя, гістарычныя і ландшафтныя адметнасці кожнага рэгіёна краіны. |
s-342
| Неўзабаве каля арт-аб’екта з’явіцца сетка бясплатнага Wi-Fi ад А1. |
s-343
| Як вам такі арт-аб’ект ? |
s-344
| - Прыкольна! |
s-345
| - Ну такое |
s-346
| - Халяўны wi-fi - гэта супер! |
s-347
| Памятаеш, што сёння мы сустракаемся а 20:30 ?😃 |
s-348
| <a_href='https://youtu.be/_OkehHrqiOM'>Глядзі 'Бяспечны LIVE' з гуртом Петля Пристрастия. |
s-349
| Хлопцы выканаюць эксклюзіўны сэт у фармаце акустычнага трыа. |
s-350
| Далучайся - <a_href='https://youtu.be/_OkehHrqiOM'>https://youtu.be/_OkehHrqiOM |
s-351
| Трымай некалькі якасных беларускіх каналаў, якія варта чытаць.👇 |
s-352
| ✅ <a_href='https://t.me/belaruskipioner'>@belaruskipioner - Аўтарскі канал пра гісторыю БССР 1920-х, 1930-х гадоў: часопісы, газеты, фотаздымкі і архітэктура. |
s-353
| ✅ <a_href='https://t.me/kris_medicine'>@kris_medicine - Канал пра медыцыну, які вядзе медык і развейвае фэйкі пра медыцыну, расказвае пра медыцыну даступна. |
s-354
| ✅ <a_href='https://t.me/belmne'>@belmne - Падарожжы па беларускай гісторыі. |
s-355
| Грандыёзныя падзеі і нечаканыя бакі будняў. |
s-356
| Усё, што пакінула ў нас сляды. |
s-357
| ✅ <a_href='https://t.me/rbkpivu'>@rbkpivu — гэта: |
s-358
| • спробы пажартаваць і падумаць |
s-359
| • кантэнт з пазнакай «Зроблена ў Беларусі», які адмін знаходзіць смешным і цікавым |
s-360
| • тое, чым можна 'закусіць' у канцы дня |
s-361
| Мы пачынаем! |
s-362
| Далучайся :) |
s-363
| Абірай тое, што цікава табе! |
s-364
| Спіс лекцыяў адукацыйнага фестываля 'Вышка' павялічваецца кожны дзень! |
s-365
| Глядзі <a_href='https://telegra.ph/RASKLAD-Adukacyjny-festyval-VYSHKA-05-20'>поўны расклад!🔻 |
s-366
| Ад правоў чалавека да дапоўненай рэальнасці. |
s-367
| Ад вучобы за мяжой да фларыстыкі. |
s-368
| Ад шпацыра пра тэатр да малявання на айпадзе. |
s-369
| Не хапае толькі тваёй лекцыі. |
s-370
| <a_href='https://forms.gle/x26Y5iq12VyhGVag9'>Далучайся! |
s-371
| 🔥 Новае імя ў беларускай музыцы - <a_href='https://www.youtube.com/watch?v=Prfyu_mMwlg'>Iva Sativa |
s-372
| Зацаніце <a_href='https://www.youtube.com/watch?v=Prfyu_mMwlg'>https://www.youtube.com/watch?v=Prfyu_mMwlg |
s-373
| Вечар пятніцы — добрая нагода, каб паслухаць эксклюзіўны акустычны сэт ад хлопцаў з гурта 'Петля Пристрастия'! |
s-374
| Вельмі незвычайна гучыць👇 |
s-375
| Чакаем цябе ўжо сёння, 23 траўня, на суботняй сустрэчы ў Zoom-е “Размоўнага клуба”! |
s-376
| Блогерка і спявачка Барбара Гузарэвіч распавядзе пра здаровую самаацэнку і адкажа на твае пытанні. |
s-377
| “Размоўны клуб” — гэта не толькі цікавыя спікеры, нефармальная атмасфера і беларускамоўнае кам’юніці, але і магчымасць добра правесці час. |
s-378
| Каб атрымаць доступ, <a_href='https://docs.google.com/forms/u/3/d/e/1FAIpQLScMD3IMsmxLcn0n9x_qPiLf_0z6cUzBE--5BErLalDABE1muQ/viewform'>запішыся ў форме. |
s-379
| Мы дашлем спасылку-запрашэнне. |
s-380
| Сёння! |
s-381
| Ужо заўтра распачынаем наш марафон лекцый! |
s-382
| Будзем слухаць пра: |
s-383
| ▪️вандроўкі па Беларусі, |
s-384
| ▪️навучанне за мяжой (і вяртанне назад 😉), |
s-385
| ▪️сучасных экскурсаводаў. |
s-386
| Далучайся ў Zoom ці Instagram. |
s-387
| А таксама глядзі <a_href='https://bit.ly/2XpOO3y'>поўны расклад лекцый на тыдзень. |
s-388
| 📝 І абавязкова занатоўвай у календары дату і час найцікавейшых з іх, каб не прапусціць! |
s-389
| Глядзі 'Культурную сядзібу' а 12:00! |
s-390
| Паразмаўляем пра тое, як 20 гадоў таму выходзілі культавыя беларускія альбомы — і як яны перавыдаюцца цяпер з кіраўніком лэйбла Mediacube Music Змітром Безкаравайным. |
s-391
| Перавыданне беларускай рок-класікі на лічбавых платформах стала заўважнай падзеяй апошняга часу. |
s-392
| Галоўныя хіты N.R.M. тады лёгка трапілі ў топ 'Яндекс.Музыки' і крыху дзіўна глядзеліся паміж усяго астатняга, што было ў гэтым топе. |
s-393
| Але ў нас пачуцці супярэчлівыя: здаецца, проста на вачах схлопываецца цэлы сусвет, калі касеты пераматывалі алоўкамі, а па дыскі хадзілі ў крамы, а пасля перадавалі адно аднаму... |
s-394
| <a_href='https://www.facebook.com/artsiadziba/posts/3845576375515030'>▶️Глядзець у FB |
s-395
| <a_href='https://vk.com/video-73027848_456239850'>▶️Глядзець у VK |
s-396
| 🔥 Глядзі Бяспечны LIVE з Лерай Яскевіч 28 траўня а 20:30! |
s-397
| <a_href='https://www.instagram.com/grannypocket/'>Лера Яскевіч — відэа-блогерка і спявачка. |
s-398
| Набраўшы папулярнасць на ютубе з каверамі на вядомыя песні, Лера ўжо заваявала аўдыторыю і сваімі песнямі ды кліпамі! |
s-399
| Заўжды самабытная і шчырая, яна з табой і ў вясёлы, і ў сумны настрой, і ў пошуках сябе, і ў асэнсаваннях жыцця. |
s-400
| Падпішыся на канал, каб не прапусціць: <a_href='https://youtu.be/rD8WOkOMIV8'>https://youtu.be/rD8WOkOMIV8 |