s-3
| Дбаць пра тонус твайго цела будзе Станіслава Шаблінская — акторка Беларускага свабоднага тэатра і інструктарка тай-бо, фітнес-трэнерка. |
s-4
| 6 дзён — 6 вiдэа. |
s-5
| Кожны дзень па адным практыкаванні + размiнка + замiнка = за тыдзень збярэм трэнiроўку. |
s-6
| Пн: Размінка |
s-7
| Аўт: Ногi |
s-8
| Сер: Рукi |
s-9
| Чц: Прэс |
s-10
| Пт: Кардыё |
s-11
| Сб: Замінка  |
s-12
| Ува ўсіх практыкаваннях выкарыстоўваем ручнік. |
s-13
| Сачы за нашымі <a_href='http://www.instagram.com/s/aGlnaGxpZ2h0OjE3ODYzODE5MDg3ODI1MTQx?igshid=19ar54frzr1zy&story_media_id=2296041076217589819'>сторыс кожны дзень, каб нічога не прапусціць! |
s-14
| Нашы сябры з асветніцкай пляцоўкі <a_href='wir.by'>wir.by прапануюць пазнаёміцца з беларускай культурай нанова, гледзячы на яе не ізалявана, як гэта робіцца звычайна, а ў кантэксце агульнаеўрапейскай культуры і культуры ўсяго свету. |
s-15
| Лекцыі навукоўцаў і даследнікаў, відэа, гульні, падкасты і спецпраекты пра гісторыю, лінгвістыку, літаратуру, кіно, мастацтва і міфалогію — усё гэта на партале wir.by🤓 |
s-16
| Чарговы доказ таго, што Беларусь — краіна таленавітых, працавітых і добрых людзей, а нашы землякі ў Крамянёвай даліне — гэта наўпроставае пацвярджэнне. |
s-17
| Юрый Дудзь у сваім чарговым выпуску вДудь наведаў Крамянёвую даліну, героямі аказаліся ў тым ліку некалькі таленавітых беларусаў. |
s-18
| У размове з Мікітам Мікадам Юрый не мог не адзначыць, што беларусы мілыя. |
s-19
| 🗓1 траўня а 20:30 па беларускім часе адбудзецца выступ гурта <a_href='https://youtu.be/hJNmR0oo-xY'>Мутнаевока ў нашай «бяспечнай» студыі. |
s-20
| Мутнаевока — гурт на мяжы рока, гранжа і нечага, чаму яшчэ не прыдумалі назвы. |
s-21
| Хлопцы кожны раз здзіўляюць гучаннем і вельмі шчырымі і жыццёвымі тэкстамі. |
s-22
| <a_href='https://music.yandex.ru/artist/5052937'>Паслухай, ты абавязкова там знойдзеш сябе🎶 |
s-23
| Папярэднія канцэрты гуртоў :B:N:, Leibonik, Naka Piano, Палац, Angst, Akute, Лиса, Lear глядзі на <a_href='https://www.youtube.com/channel/UCQ8gRoFKX-VZax5RWqVtrTw'>YOUBEL TV |
s-24
| 🎉Сёння народзіны ў нашага сябра з Магілёва — паэта, перакладчыка, музыкі Віталя Рыжкова! |
s-25
| Ён жа <a_href='http://youtu.be/fQz1WjW0LSw'>ANGST |
s-26
| Шчырыя віншаванні і зычым табе новых перамог на творчай ніве і ў асабістым жыцці🥳 |
s-27
| А што б вы пажадалі Віталю? |
s-28
| Жывая Бібліятэка сыходзіць у Zoom! |
s-29
| У часы сацыяльнага дыстанцыравання шмат каму з нас не хапае жывых размоваў. |
s-30
| Цэнтр “Жывая Бібліятэка” вырашыў выправіць гэту сітуацыю і правесці “Жывую Бібліятэку” анлайн! |
s-31
| 📆Сустракаемся 2 траўня (субота) на платформе Zoom, каб вы маглі паразмаўляць з цікавымі Жывымі Кнігамі! |
s-32
| 🤔Чаго чакаць? |
s-33
| Чатыры Жывыя Кнігі, якія распавядуць пра сябе і як мяняецца іх жыццё зараз. |
s-34
| Камунікацыя будзе адбывацца ў малых групах да 8 чалавек. |
s-35
| Сюрпрыз — у адрозненне ад жывога фармату, вы зможаце прачытаць усе Кнігі |
s-36
| Жывыя Кнігі, з якімі можна будзе паразмаўляць: |
s-37
| Дзе і калі: 2 траўня (субота), 14:00-17:00, платформа Zoom |
s-38
| ❗️Колькасць месцаў абмежавана - мы зможам запрасіць да 35 чалавек |
s-39
| Абавязковая <a_href='https://forms.gle/E5MV8pyGRv5J8ihUA'>рэгістрацыя да 23:59 1 красавіка. |
s-40
| Зарэгістраваныя Чытачы і Чытачкі атрымаюць на e-mail ліст са спасылкай і інструкцыямі раніцай 2 траўня. |
s-41
| Больш інфармацыі пра фармат Жывой Бібліятэкі вы можаце знайсці на <a_href='https://humanlibrary.by/activities/zhyvaya-bibliyateka/'>сайце |
s-42
| <a_href='http://www.instagram.com/dk_gallery/?igshid=mquqawnec2sf'>Галерэя DK далучаецца да ініцыятывы #артпраязны. |
s-43
| DK стала месцам новых праектаў, новых мастакоў і новых падыходаў да мастацтва ў самым сэрцы Мінска. |
s-44
| Сябры, зараз мы перажываем той момант, калі толькі ад нашых учынкаў і прыярытэтаў залежыць, што будзе далей. |
s-45
| Не будзце абыякавымі, падтрымайце беларускую культуру ў гэты складаны час. |
s-46
| ➡️ <a_href='molamola.by/campaigns/2760?tab=about'>molamola.by/campaigns/2760?tab=about |
s-47
| У дзень памяці Францішка Багушэвіча згадаем яго вечныя словы: «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі». |
s-48
| Францішак Багушэвіч вядомы ў Беларусі не толькі як літаратурны, але і як грамадскі дзеяч. |
s-49
| За сваю адданасць беларускай справе і ўдзел у нацыянальным паўстанні 1863-1864 гадоў пераследваўся царскімі ўладамі і вымушаны быў пражыць амаль траціну ўласнага жыцця на чужыне. |
s-50
| Пра жыццё і навучанне беларускага паэта ва Украіне чытайце ў спецыяльным артыкуле «Радыё Свабода» |
s-51
| Пачытаць жа творы класіка можна на <a_href='http://knihi.com/Francisak_Bahusevic/'>«Палічцы» |
s-52
| Зараз анлайн-экскурсіі і спектаклі становяцца неад’емнай часткай працы музеяў, тэатраў ды іншых культурных установаў. |
s-53
| Але для беларускіх музеяў гэтая з’ява яшчэ не стала масавай, але недзе ўжо ёсць магчымасць пабачыць экспазіцыю музея на YouTube або ў Instagram. |
s-54
| Сабралі падборку анлайн-экскурсій беларускіх музеяў: |
s-55
| 🔹 Вельмі займальная экскурсія «Беларускага музея архітэктуры і побыту» па экспазіцыі аднаго з этнаграфічных рэгіёнаў — сектары «Падняпроўе»; |
s-56
| 🔹 Першая анлайн-экскурсія Музея гісторыі горада Мінска з серыі <a_href='http://www.youtube.com/watch?v=qRKU9bpwWWw'>«Шпацыр па горадзе Сонца»; |
s-57
| 🔹 З экспазіцыяй Нацыянальнага гістарычнага музея можна пазнаёміцца як на старонцы ў <a_href='http://www.instagram.com/histmuseum.by/'>Instagram, так i на <a_href='http://www.youtube.com/watch?v=6IWzaE6Dvs4'>YouTube (праўда матэрыялу тут пакуль мала); |
s-58
| 🔹 Літаратурны музей Янкі Купалы запрашае азнаёміцца з экспанатамі праз іх <a_href='http://www.instagram.com/kupalamuseum/'>Instagram ; |
s-59
| 🔹 Таксама на Instagram-старонцы <a_href='http://www.instagram.com/kupalamuseum/'>Нацыянальнага Мастацкага Музея ёсць запісы выставаў і расповеды пра асобныя карціны ; |
s-60
| Спадзяемся, што з часам спіс музеяў і галерэяў з магчымасцю наведвання анлайн-экскурсій пашырыцца, але вядома ніякае відэа не заменіць фізічную прысутнасць. |
s-61
| Спадзяемся, што хутка ўсе абмежаванні будуць знятыя. |
s-62
| Сябры, а вы наведваеце музеі анлайн? |
s-63
| Дзяліцеся сваім досведам. |
s-64
| Існуе міф, што Беларусь маленькая краіна, але нават на такой невялікай тэрыторыі фіксуецца больш, чым 20 варыянтаў традыцыйнага нацыянальнага строя. |
s-65
| Традыцыйны строй — гэта візітоўка кожнага куточка краіны са сваімі адметнымі рысамі, праз якія можна было даведацца не толькі пра мясцовасць адкуль паходзіць чалавек, а яшчэ сямейны стан і нават век. |
s-66
| Падрабязна пазнаёміцца з усімі вядомымі варыянтамі строя можна на <a_href='https://uploads.knightlab.com/storymapjs/096f6d207b31e40174bc01d974180344/natsyianalnyia-kastsiumy/index.html'>інтэрактыўнай мапе, створанай tg-каналам <a_href='https://t.me/nalicome'>НАЛИЦО |
s-67
| Спецыяліст(ка) па камунікацыі, знайдзіся! |
s-68
| 📌Шукаем спецыяліста/ку па камунікацыі. |
s-69
| Хто нам патрэбны? |
s-70
| ☑️Чалавек, які/ая падзяляе нашы каштоўнасці і гатовы/а стаць часткай нашай каманды на пяць месяцаў. |
s-71
| ☑️Чалавек, які/ая цярплівы/а, любіць людзей і лічыць сябе гуру ў камунікацыі. |
s-72
| Што трэба будзе рабіць? |
s-73
| ☑️Дапамагаць у частковым вядзенні сацыяльных сетак: публікацыя відэа, перапакаванне кантэнту для розных платформаў (прыярытэт: Instagram, Youtube, Аднакласнікі). |
s-74
| ☑️Праца з відэа/ролікамі для сацыяльных сетак: мантаж, нарэзка, праца з інфаграфікай і г.д |
s-75
| ☑️Сітуацыйная праца з каментарамі пад відэа, вядзенне актыўнай камунікацыі з карыстальнікамі сацыяльных сетак. |
s-76
| Чаго мы чакаем? |
s-77
| ☑️Вы вольна карыстаецеся графічнымі і відэа-рэдактарамі і можаце аператыўна працаваць з відэа. |
s-78
| ☑️Вы стрэсаўстойлівы, умееце знаходзіць агульную мову з канфліктнымі людзьмі, упэўнены ў сабе. |
s-79
| ☑️Вольна валодаеце беларускай і рускай мовамі. |
s-80
| ☑️Гатовы да неўнармаванага працоўнага графіка. |
s-81
| Умовы працы: |
s-82
| ☑️0,25 стаўкі (да 5-10 гадзін у тыдзень). |
s-83
| ☑️Аддаленая, горад не мае значэння (прыярытэт заяўкам з рэгіёнаў). |
s-84
| ☑️Перыяд працы – 5 месяцаў. |
s-85
| Як падаць заяўку? |
s-86
| ☑️Дасылайце сваё рэзюмэ на пошту <a_href='mailto:info@hodna.by'>info@hodna.by да 6 траўня ўключна. |
s-87
| ☑️У тэме ліста ўкажыце «Вакансія спецыяліста/кі па камунікацыі». |
s-88
| У рэзюмэ ці тэксце ліста просьба ўказаць з якога вы гораду і пажаданы ўзровень заработнай платы. |
s-89
| Не забывайцеся, што гэты тыдзень нашай Instagram-рубрыкі #БудуДома прысвечаны спорту. |
s-90
| Кіруе працэсам нашая сяброўка Станіслава Шаблінская – акторка Беларускага свабоднага тэатра і інструктарка тай-бо, фітнес-трэнерка. |
s-91
| У канцы наша спартыўнага тыдня вы атрымаеце паўнавартасную трэніроўку на ўсе групы мышц, якая дапаможа вам заўсёды быць у добрай форме і ў добрым гуморы. |
s-92
| Далучайся да <a_href='http://www.instagram.com/s/aGlnaGxpZ2h0OjE3ODYzODE5MDg3ODI1MTQx?igshid=19ar54frzr1zy&story_media_id=2296041076217589819'>трэніроўкі і ты |
s-93
| Сябры, калі вам падабаецца нашая дзейнасць, мы будзем удзячныя вашай <a_href='https://molamola.by/campaigns/1343?tab=about'>падтрымцы ✌️ |
s-94
| Зрабі свой унёсак у падтрымку беларускай мовы і культуры! |
s-95
| Усе сыходзяць у анлайн і экскурсаводы таксама! |
s-96
| <a_href='http://youtu.be/iwa-pw6pSjs'>Цімафей Акудовіч раскажа шмат цікавінак пра гісторыю эпідэмій у Мінску і не толькі. |
s-97
| А якія факты вас здзівілі больш за ўсё? |
s-98
| Арт Сядзіба цяпер і ў <a_href='http://vm.tiktok.com/vns197/'>TikTok 🥳 |
s-99
| Падпісвайся і запрашай сяброў! |
s-100
| Зараз! |
s-101
| <a_href='https://youtu.be/hJNmR0oo-xY'>«Бяспечны LIVE» — гурт МУТНАЕВОКА |
s-102
| Атрымаўся адначасова моцны і душэўны вечар з МУТНАЕВОКА. |