s-103
| Ты можаш ацаніць учорашні «Бяспечны LIVE»📽 |
s-104
| Дзякуй усім, хто далучыўся да арганізацыі анлайн-канцэрта: Euroradio за студыю і эфір, а таксама нашаму партнёру «Аліварыя» , разам з якім мы змагаемся з нудотай культурнага каранціну. |
s-105
| І, вядома, шчыры дзякуй усім, хто глядзіць нашы канцэрты, бо наша дзейнасць не мае сэнсу без вас. |
s-106
| Свет і мір. |
s-107
| Ці блытаеш ты гэтыя словы? |
s-108
| Мы запускаем новую рубрыку пра слушнае ўжыванне беларускай мовы. |
s-109
| Вядоўца: Ангеліна Себік |
s-110
| Блытаеш 'свет' і 'мір'? |
s-111
| - Так |
s-112
| - Не |
s-113
| - Бывае |
s-114
| 7 траўня а 20:30 па беларускім часе адбудзецца выступ гурта Nürnberg у нашай «бяспечнай» студыі. |
s-115
| Nürnberg — пост-панк калектыў з рамантычнымі аранжыроўкамі, гучаннем і настроем ды доляй суму. |
s-116
| Паслухай іх <a_href='http://music.yandex.ru/album/10466029'>апошні альбом, якраз зараз самае тое для цёмных ціхіх вечароў. |
s-117
| 😅 Не размаўляеш па-беларуску, бо няма беларускамоўнага асяроддзя? |
s-118
| Далучайся да «Размоўнага клуба»! |
s-119
| Наступная сустрэча заўтра, у суботу, а 19:00. |
s-120
| 🗣 Гутаркі адбываюцца анлайн праз праграму ZOOM (спампуйце яе загадзя). |
s-121
| Запішыся ў <a_href='https://forms.gle/vUVJJwZt4K8t5bnw7'>форме, на тваю пошту прыйдзе спасылка на размову. |
s-122
| Сябры, калі вам падабаецца нашая дзейнасць, мы будзем удзячныя вашай <a_href='https://molamola.by/campaigns/1343?tab=about'>падтрымцы 🙏 |
s-123
| Зрабі свой унёсак у падтрымку беларускай мовы і культуры! |
s-124
| Калісьці мы ўжо расказвалі пра класную ініцыятыву Беларускага свабоднага тэатра КАЗКА НА НОЧ, дзе акторы тэатра штовечар ладзяць анлайн-чытанні казак розных народаў. |
s-125
| Мы сабралі некалькі казак, якія чытае Аляксей Сапрыкін — арт-менеджар «Арт Сядзібы», вядоўца нашых імпрэзаў і сумеснага падкаста з Euroradio «Культурная сядзіба», а таксама Аляксей актор Беларускага свабоднага тэатра. |
s-126
| 🌙 «Мойдодыр» |
s-127
| 💫 «Верабей, сава і птушыны суд» |
s-128
| А ў вас ёсць любімая казка? |
s-129
| Памятаеце, як некалі Алесь-Францішак Мышкевіч запаліў на нашым івэнце? |
s-130
| Збярэм 50 ❤️, і мы запросім яго ў Бяспечны LIVE. |
s-131
| З песнямі Вольскага, Міхалка і The Superbullz. |
s-132
| Чакаем тваё ❤️ тут - <a_href='https://vk.com/siadziba?w=wall-73027848_21062'>https://vk.com/siadziba?w=wall-73027848_21062 |
s-133
| На колькі % ты беларус? |
s-134
| - 10 - 30 |
s-135
| - 40 - 60 |
s-136
| - 70 - 90 |
s-137
| -100 |
s-138
| а 12:00 глядзі #44 выпуск Культурнай Сядзібы. |
s-139
| Першага траўня застаецца чырвоным днём календара. |
s-140
| Але пра што гэтая чырвань? |
s-141
| Што такое сёння салідарнасць працаўнікоў? |
s-142
| Якое месца ў сённяшняй карціне свету займаюць прафсаюзы? |
s-143
| Размаўляем пра гэта з Андрэем Стрыжакам, які шмат часу прысвяціў працы ў 'Прафсаюзе РЭП'. |
s-144
| Кожны новы тыдзень размаўляем на розныя тэмы: паэзія, спорт, псіхалогія ды іншыя. |
s-145
| З 4 траўня пройдзе тыдзень з Сержуком Доўгушавым – культурны дзеячом, спеваком, лідарам гурта Vuraj, стваральнікам “Спеўных сходаў” і ўстановы Tradycyja. |
s-146
| Выкладае прафесійна спевы ўжо 8 год. |
s-147
| Скончыў Акадэмію музыкі і працаваў салістам у Філармоніі. |
s-148
| Стваральнік унікальнай методыкі, аўтарскага курса “Прыродны голас”, які даказвае, што навучыцца спяваць можа кожны, галоўнае – жаданне. |
s-149
| Сачы за сторыс <a_href='https://www.instagram.com/stories/highlights/18034533004250305/'>@artsiadziba, каб даведацца: |
s-150
| 👉 цікавыя сакрэты правільнага дыхання |
s-151
| 👉 аздараўляльныя эфекты “прыродных спеваў” |
s-152
| 👉 пра глыбіню і важнасць нашай традыцыйнай музыкі |
s-153
| Мы далучымся да “Спеўных сходаў”, пазнаёмімся са стылямі музыкі і прааналізуем розных вакалістаў, іх памылкі і вакальныя магчымасці. |
s-154
| Будзем настройваць свой тонус праз гучанне і песні. |
s-155
| Калі падабаецца праект, падтрымай нас на <a_href='https://molamola.by/campaigns/1343?tab=comments'>MolaMola |
s-156
| 🔥 Дэбютнае відэа музычнага праекта аднаго з заснавальнікаў гурта Dzieciuki Павла Trabl — <a_href='https://www.youtube.com/watch?v=ByggQdPgl9I'>MORA HERADOTA |
s-157
| Каментуючы кампазіцыю, Павел сказаў, што не хоча неяк акрэсліваць і абмяжоўваць свой праект у самым пачатку яго палёту, а прапануе падзяліцца ўражаннямі слухачоў. |
s-158
| Годна, га? |
s-159
| Якія ўражанні выклікае гэтая кампазіцыя? |
s-160
| Як працаваць дыстанцыйна? — гэта новая тэма гутаркі нашага «Размоўнага клуба» 🗣 |
s-161
| 💬Вольная размова, у якой можна будзе падзяліцца сваім досведам, абмеркаваць праблемы, з якімі вы сутыкаліся ці сутыкнуліся, працуючы дыстанцыйна, а таксама і прапанаваць свае шляхі іх развязання. |
s-162
| Далучайцеся, будзе цікава! |
s-163
| ⏰19:00 |
s-164
| ❗️Сустрэчы адбываюцца анлайн з дапамогай платформы ZOOM (спампуйце яе загадзя). |
s-165
| 5 траўня 1819 года нарадзіўся Станіслаў Манюшка — славуты кампазітар і дырыжор, выдатны педагог, адзін са стваральнікаў нацыянальнай класічнай оперы, класік беларускай і польскай вакальнай лірыкі. |
s-166
| Нарадзіўшыся ў фальварку Убель на Міншчыне, будучы кампазітар з маленства адчуў хараство і прывабнасць беларускага фальклору, асабліва песні. |
s-167
| І потым цягам усяго жыцця, жывучы ў Вільні і Варшаве, С. Манюшка шчодра чэрпаў з крыніцы беларускай народнай творчасці. |
s-168
| 🔸 Працаваў арганістам і дырыжорам у Вільні. |
s-169
| 🔸 Быў галоўным дырыжорам Варшаўскага опернага тэатра. |
s-170
| 🔸 Аўтар дваццаці операў, трох балетаў, шэрагу інструментальных твораў і каля 400 сольных песень. |
s-171
| Шмат з іх створана на аснове беларускага фальклору. |
s-172
| 🔸 Яго опера «Галька», створаная ў 1847 годзе, стала адным з найпапулярнейшых твораў Станіслава і да канца 19 стагоддзя ставілася ў Менску, Вільні, Пецярбургу і Празе каля 500 разоў. |
s-173
| У дзень народзінаў маэстра прапануем ацаніць гучанне яго твораў на самых раньніх аўдыёвыданнях 20 стагоддзя |
s-174
| 7 траўня мінскі пост-панк гурт, які не застаўся незаўважаным у Маскве і Берліне — Nürnberg у студыі <a_href='https://youtu.be/C1ecSkRvfwo'>«Бяспечны LIVE». |
s-175
| ⏰20:30 |
s-176
| Нашымі гасцямі ўжо былі :B:N:, Leibonik, Naka Piano, Палац, Angst, Akute, Лиса, Lear, Мутнаевока. |
s-177
| Запісы іх эфіраў глядзі <a_href='http://www.youtube.com/channel/UCQ8gRoFKX-VZax5RWqVtrTw'>тут |
s-178
| Віктар Пракапеня прапануе беларусам сёння (6 траўня) а 21:00 далучыцца да сусветнага флэшмобу — выйсці на балконы і вуліцы ды папляскаць у ладкі лекарам, якія зараз змагаюцца з пандэміяй каранавіруса. |
s-179
| А вы прымеце ўдзел? |
s-180
| Наагул раскажыце, як вы ставіцеся да падобных флэшмобаў? |
s-181
| - Падтрымліваю такія дзеі |
s-182
| - Няма сэнсу ў гэтым удзельнічаць |
s-183
| - Мне ўсё адно |
s-184
| 👏Скажы дзякуй дактарам Беларусі ды ўсяго свету! |
s-185
| 🚑 Гэтыя ілюстрацыі ў падтрымку медыкаў, якія сёння ёсць сапраўднымі супер-героямі 🦸♂️🦸♀️ на вастрыі змагання за жыцці людзей ува ўсім свеце. |
s-186
| ✉️ Вы можаце <a_href='http://drive.google.com/drive/folders/1l7azfhoh5hP7tktfWH4pn1J-6Xe5BpwV?usp=sharing'>спампаваць іх і надрукаваць у выглядзе паштоўкі, якую дашлеце наўпрост медыкам, а можаце зрабіць допіс у сваіх сацыяльных сетках з добрымі словамі на адрас дактароў і з гэтымі ілюстрацыямі. |
s-187
| А мы будзем вельмі ўдзячнымі, калі вы не забудзецеся пазначыць Арт Сядзібу |
s-188
| 🔥Прэм’ера новага трэка нашай сяброўкі KETEVAN - <a_href='https://youtu.be/EEL289s5h9U'>Птицы |
s-189
| Не прайшло і 10 гадоў. |
s-190
| Гурт LEIBONIK выдаў ПЕРШУЮ студыйную працу. |
s-191
| Дарэчы, глядзі LEIBONIK у нашым Бяспечным LIVE: <a_href='https://youtu.be/3O5HhsslA4s'>https://youtu.be/3O5HhsslA4s |
s-192
| ⚡️ УКЛЮЧАЙ УЖО! |
s-193
| Анлайн-канцэрт гурта Nürnberg ! |
s-194
| Гэта не мусіць паўтарыцца! |
s-195
| Сёння, 8 траўня, адзначаецца дзень заканчэння страшнай вайны для ўсяго чалавецтва. |
s-196
| Мы мусім успомніць пра ахвяры і пакуты Другой сусветнай вайны, каб не адчуць той трагедыі зноў. |
s-197
| Ніколі зноў, сябры! |
s-198
| Беражыце сябе і сваіх блізкіх. |
s-199
| Творы пра вайну ад тых, перажыў яе, якія трэба абавязкова прачытаць ці перачытаць: |
s-200
| 📚<a_href='http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=13905'>«Я з вогненнай вёскі...», аўтары: Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімір Калеснік |
s-201
| 📚<a_href='http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=13905'>«Знак бяды», Васіль Быкаў |
s-202
| 📚<a_href='http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=5145'>«Людзі СБМ», Юры Туронак. |