Dependency Tree

Universal Dependencies - Belarusian - HSE

LanguageBelarusian
ProjectHSE
Corpus Parttrain
AnnotationLyashevskaya, Olga; Peljak-Łapińska, Angelika; Petrova, Daria; Shishkina, Yana

Select a sentence

Showing 704 - 803 of 4318 • previousnext

s-704 Негледзячы ні на арышты, ні на наезды 'аўтатэрарыста' - наведвальніка 'бульбаш -хола' на Зьмітра Казакевіча, Курапацкая варта трывае.
s-705 Жыве Беларусь!
s-706 Вольга Севярынец:
s-707 Суд над Паўлам сёння каля 14.00
s-708 у судзе мінскага раёна
s-709 на Маякоўскага, 119а
s-710 Павел Севярынец 49 б.в., Сяргей Аненкоў 38 б.в. штрафу.
s-711 Хлопцаў адпусцілі.
s-712 Дзяніс Урбановіч:
s-713 Учора мяне Лагойскiя мiлiцыянты шукалi.
s-714 Я схаваўся.
s-715 А сёння мне прынеслi пратакол па ч.3 арт.23,34 , за ўдзел у акцыi каля расейскай амбасады.
s-716 13.12.2018 Курапацкая варта трывае!
s-717 Цёмны 'бульбаш-хол' да 18-00.
s-718 напэўна эканоміць пачалі выключылі ўсе ліхтары.)))
s-719 Іхтамнеты кучкуюцца разам з аховай пад плотам.
s-720 Галодны Ермакоў з сябрамі нясецца на ўсіх парах за зніжкамі.
s-721 Машыны з дзеткамі, якіх дурныя бацькі цягнуць у гэты страшны кабак.
s-722 Фактычна адныя і тыя ж вычварэнцы.
s-723 Нармальныя людзі з’язджаюць, калі ім тлумачыш, што гэта за рэстарацыя, тлумачыш, што тут адбываецца злачынства так было і на гэты раз.
s-724 Дзякуй гарадзенцам, якія ехалі з кальцавой, пабачыўшы рэкламу рэстарацыі, але ж з’ехалі, не сталі есці, пачуўшы пра Курапаты.
s-725 Ну неяк так.
s-726 Далучайцеся.
s-727 Штодня 16 21 і пазней.
s-728 Зьміцер Дашкевіч:
s-729 А 16ай гадзіне пляную быць сёньня на варце ў Курапатах - можам сустрэцца, пагаманіць, узгадаць добрым словам гэты цяжкі і цудоўны 2018 год ))
s-730 Абарона Курапатаў непахісна!
s-731 Варта стаяла, стаіць і стаяць будзе!
s-732 14.12.2018
s-733 Курапацкая варта.
s-734 Па два бакі Памяці, мы і яны.
s-735 Абарона Курапатаў.
s-736 Варта.
s-737 Валанцёры.
s-738 Іхтамнеты.
s-739 Ахоўнікі кабаку.
s-740 Пусты кабак.
s-741 Усё спакойна.
s-742 Абаронца Курапатаў Дзяніс Урбановіч абраны старшынёй Маладога Фронту!
s-743 Віншуем з прыняццём пасады!
s-744 Жыве Беларусь!
s-745 Павел Севярынец:
s-746 ДЗЯНІС УРБАНОВІЧ - НОВЫ КІРАЎНІК МАЛАДОГА ФРОНТУ
s-747 Упершыню ўбачыў Дзяніса ў чэрвені, на абароне Курапатаў.
s-748 Аказалася, Дзяніс зь вядомага шляхецкага роду на Лагойшчыне, палітвязень (атрымаў тэрмін за акцыю пратэсту супраць фальсіфікацыяў у 2015-ым), моцны характарам і веруючы хлопец.
s-749 Тыя, хто ўдзельнічаў у варце, маглі ў гэтым пераканацца на свае вочы.
s-750 Узначаліў Менскі МФ, узяў штотыднёвы дзень абароны ў Курапатах, вытрымаў адсідкі, затрыманьні ды штрафы, павёў маладафронтаўцаў на Дзядах, зарганізаваў 15 сябраў на прыняцьцё прысягі на Слуцкім збройным чыне.
s-751 Зараз - сярод першых на лідэрскіх курсах 'Дыджэяў Адраджэньня'.
s-752 Дзякуй Яўгену Васьковічу, які перадаў эстафету.
s-753 Дзякуй Зьмітру Дашкевічу, які падтрымлівае і натхняе.
s-754 Дзякуй усім, хто быў і ёсьць побач.
s-755 Маладафронтаўцы ўсіх пакаленьняў!
s-756 Падтрымайма новага кіраўніка - і разам да перамогі!
s-757 'Ахоўнік' Вадзім Сантычын...
s-758 Замест тысячы словаў...
s-759 Варта 16 снежня.
s-760 Піліп Шаўроў:
s-761 Учора з Дзянісам Урбановічам па дарозе ў Курапаты сустрэлі групу польскіх дакументалістаў.
s-762 У сярэдзіне былы рэдактар 'Газэты выборчай', адзін з галоўных у Салідарнасьці.
s-763 Сябры, нагадваем, што сёння, 17 снежня, адбудзецца папярэдняе слуханне па іску Леаніда Зайдэса да газеты 'Новы Час' і Дзяніса Івашына.
s-764 Прыходзьце падтрымаць: суд Савецкага раёна Мінска (Лагойскі тракт, 3), каб. 7.
s-765 Пачатак у 11:00
s-766 Бізнесмен Зайдэс падаў у суд на недзяржаўную газету «Новы Час», але сам на працэс не прыйшоў.
s-767 Затое падтрымаць газету і журналістаў прыйшла поўная зала людзей.
s-768 Спадзяемся на перамогу і ў гэтым працэсе!
s-769 Наступнае паседжанне па справе Зайдэса супраць Новага Часа і Дзяніса Івашына адбудзецца 27 снежня ў 14:30.
s-770 ЗЯНОН ПРА АБАРОНУ КУРАПАТАЎ
s-771 'Цяжкасьць у тым, што ў барацьбе з гэтым рэжымам і ягонай палітыкай супраць Курапатаў у абаронцаў ёсьць толькі мінімальныя магчымасьці, бо змагацца прыходзіцца са структурамі антыбеларускай улады, арганізаванымі на зьнішчэньне ў выніку адзінай антыбеларускай паліыткі.
s-772 У пытаньні зносу рэстаран-бардэля, напрыклад, рэальна застаўся толькі фізычны пратэст, дэманстрацыя нязгоды і выкрыцьця злачынства, бо ўладныя структуры цалкам падтрымалі мафію і самы задзейнічаныя ў злачынстве.
s-773 Гэтая адзіная (прытым, цяжкая) магчымасьць была скарыстаная грамадзкімі абаронцамі і пакуль што прыносіць інфармацыйную і маральную перавагу над ворагамі чалавецтва.
s-774 Ужо паўгода перад брамай злачынага, незаконнага рэстарана ў ахоўнай зоне стаіць чалавечая варта і сьведчыць праўду.
s-775 Гэта даволі ўнікальны выпадак, справа, на якую здольныя толькі асаблівыя людзі.
s-776 Яны знайшліся і прыдаліся, як бы скэптычна нехта да іх ні ставіўся.
s-777 Гэта іхні гераізм, які дае вынік.
s-778 І тут я паўтару тое, пра што кажу ўвесь час: у нацыі не існуе лішніх людзей.
s-779 Інтарэсы нацыі аб’ядноўваюць усіх, бо нацыя гэта вялікая сям’я людзей.
s-780 Наша партыя ад пачатку пасылае сваіх прадстаўнікоў у курапацкую варту ля брамы незаконнага аб’екта.
s-781 Перамога там будзе за намі, як бы цяжка яна ні давалася.
s-782 Мы разумеем, што ёсьць вялікая сіла, якая за адзін дзень можа ўратаваць і Народны Мэмарыял, і зьмесьці са сьвятой зямлі рэстаран-бардэль з усімі яго шчэпкамі.
s-783 Але гэтая сіла пакуль што сьпіць.
s-784 Трэба яе будзіць.
s-785 Калі яна прачнецца, то ад гэтага рэжыма і ягоных шалёных сабак мокрага месца не застанецца.
s-786 Пакуль што змагаемся і церпім; церпім і змагаемся.'
s-787 Зянон Пазьняк, 'Беларусь перадусім'.
s-788 Дзянісу Урбановічу на Варце ў Курапатах міліцыя ўручыла павестку ў суд Лагойскага раёна на 18 снежня.
s-789 Адміністрацыйная справа па ч.3 арт. 23.34 (Парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў).
s-790 Канфлікт 14 ліпеня з удзелам Леаніда Зайдэса.
s-791 Ён нешта казаў пра 40 дзён...
s-792 Нагадаем яму пра сёмы месяц!
s-793 Надзея Батура:
s-794 Варта трывае!
s-795 Яшчэ з пачатку былі Ніначка і Юра.
s-796 ...ды поўнасцю пустая стаянка...
s-797 Павел Шэрэмет здолеў данесці да беларускага грамадства праўду пра Абарону Курапатаў 2001-2002 у час, калі яшчэ не было сацыяльных сетак, а ў пустым інтэрнэце сядзела мала людзей.
s-798 Тады ён здолеў карыстацца расейскім першым каналам.
s-799 Пётр Рабушка:
s-800 'Сёння я вяртаўся з Курапат.
s-801 Каля плiты Клiнтана заўважыў чалавека i пайшоў паглядзець, што ен там робiць.
s-802 Ён так сама мне на сустрач.
s-803 Калi я спытаў, што ен тут робіць, мне сказаў ён: 'не твоё собачье дело'.

Text viewDownload CoNNL-U