s-504
| Курапаты працягваюць яднаць. |
s-505
| Далучайцеся да варты - штодня з 12.00 да позьняга вечара! |
s-506
| Надзея Батура: |
s-507
| Варта трывае! |
s-508
| Ніначка з а. Вікенціем сышлі. |
s-509
| Застаемся з Барысам і Сержуком. |
s-510
| Рух Салідарнасці 'Разам' |
s-511
| Павел Севярынец: |
s-512
| 6 МЕСЯЦАЎ ВАРТЫ. |
s-513
| ВЫНІК № 5. |
s-514
| КАМАНДА. |
s-515
| Яшчэ адзін вынік паўгадовай курапацкай варты - цэлая каманда байцоў, гатовых у любое надвор’е, пад прыцэламі камераў таптуноў, пад пратаколамі, з наездамі агрэсіўных наведнікаў стаяць за Беларусь. |
s-516
| Не буду пералічваць герояў, бо іх шмат - пост ня ўмесьціць усіх імёнаў. |
s-517
| Многія зь іх сталі вядомыя ўсёй Беларусі. |
s-518
| Але самае важнае: гэта каманда. |
s-519
| Кожны дзень тыдня мужнасьць, цярпеньне, узаемная падтрымка і салідарнасьць твораць цуды. |
s-520
| Паверце, за 25 гадоў я бачыў шмат беларускіх камандаў. |
s-521
| Курапацкая варта 2018 года - адна зь лепшых. |
s-522
| Калі хтосьці хоча паспрачацца, спраўдзіць альбо далучыцца - прыходзьце. |
s-523
| Штодня з 12.00 да позьняга вечара! |
s-524
| На «Новы час» зноў падалі ў суд! |
s-525
| Сёння ранкам рэдактар газеты Аксана Колб атрымала смс з суда Савецкага раёна. |
s-526
| У паведамленні сказана, што газета 17 снежня выклікаецца ў 'суд у якасці адказчыка па іску Зайдэса Л.Л. па абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі, спагнанні кампенсацыі маральнай шкоды'. |
s-527
| Сам іск накіраваны поштай. |
s-528
| Рэдакцыя яго павінна атрымаць цягам пяці дзён. |
s-529
| Дзяніс Івашын: |
s-530
| Леанід Зайдэс падаў пазоў супраць выданьня Новы Час/ Novy Čas, каб абараніць свой гонар і годнасьць, і дзелавую рэпутацыю. |
s-531
| Варта абароны Курапатаў, журналісцкае асьвятленьне й грамадзкі розгалас спрычыніліся да таго, што ганебны рэстарацыйна-забаўляльны комплекс 'Поедем Поедим' наведвае мінімальная колькасьць кліентаў. |
s-532
| Мала хто прагне жэрці ля расстрэльных ямінаў. |
s-533
| У беларусаў ёсьць сумленьне, нацыянальны гонар і годнасьць. |
s-534
| Я перакананы, што гэтая рэстарацыя праз нашыя супольныя дзеяньні ўсё ж будзе зачыненая, а памеры ахоўнай зоны Народнага Мэмарыялу Курапаты ня толькі адноўленыя, але й пашыраныя. |
s-535
| Ніякія спробы паўплываць на нашую салідарную пазыцыю шляхам подкупу, запужваньняў, судовых разьбіральніцтваў ня будуць мець плёну, бо ўсе мы ўсьведамляем гістарычную адказнасьць, а лёс сваёй краіны не падзяляем ад свайго ўласнага. |
s-536
| Сёння адбылася Варта ў Курапатах. |
s-537
| Дзень БХД. |
s-538
| Павел Севярынец: |
s-539
| 6 МЕСЯЦАЎ ВАРТЫ. |
s-540
| ВЫНІК № 6. |
s-541
| СЬЦЯГ. |
s-542
| Курапаты - адно зь нямногіх месцаў Беларусі, дзе вы можаце спакойна разгарнуць бел-чырвона-белы сьцяг і стаяць зь ім хоць цэлы дзень, хоць шэсьць месяцаў запар. |
s-543
| І машыны на кальцавой будуць сігналіць вам на знак салідарнасьці. |
s-544
| Бел-чырвона-белыя сьцягі Хрыста - такая ж візітоўка варты абароны, як крыж, пластыкавая талерачка зь мішэньню ці буклет пра Курапаты. |
s-545
| Хочаце вольна пастаяць пад бел-чырвона-белым сьцягам - прыяжджайце ў Курапаты штодня з 12.00 да позьняга вечара. |
s-546
| Далучайцеся! |
s-547
| Старшы лейтэнант Вітушка сваёй ветлівасцю ратуе імідж міліцыі.😀 |
s-548
| За такое і прэмію можна выпісаць, каб іншым быў прыклад камунікацыі.😉 |
s-549
| Леанід Кулакоў атрымаў сур’ёзную траўму рукі пры Абароне Курапатаў. |
s-550
| Кіроўца аўто Злата Савостава па тэхналогіі тэрарыстаў ІДІЛ накіравала машыну ў натоўп. |
s-551
| Цяпер Леанід не можа працаваць правай рукой – нямее і адымаецца. |
s-552
| Зараз Леанід у шпіталі праходзіць рэабілітацыю. |
s-553
| Жадаем хутчэйшага выздараўлення! |
s-554
| Курапатская варта 06.12.2018 г. |
s-555
| Ганна Шапуцька: |
s-556
| 6.12.2018 – Курапацкая варта трывае! |
s-557
| Нас учора было чацвёра. |
s-558
| Перайшлі ў чацвер на зімовы фармат варты з 16-00 -21-00 і пазней. |
s-559
| Бо Зайдэс не здаецца і жадае на Раство і НГ набіць кішэні, прапануючы людзям забаўляцца побач з месцам згубы тысяч і тысяч людзей – каля мемарыяла Курапаты. |
s-560
| Вялікую штучную елку з ілюмінацыяй не пасароміўся паставіць насупраць мемарыяла, ганьбіць сябе і сваіх падзельнікаў цалкам. |
s-561
| Улады,негледзячы на шматлікія парушэнні, на скаргі, а іх толькі ў кінзе скаргаў ужо больш за 100, негледзячы на самавольны захоп зямель бізнесоўцамі і знішчэнне за грошы гэтых бізнесоўцаў часткі зоны аховы мемарыяла, не спяшаецца закрыць гэтую жахлівую установу. |
s-562
| Нам трэба назіраць і фіксаваць усі парушэнні. |
s-563
| Учора пайшлі чарговыя звароты у міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, пракурору менскай вобласці, КДК, Мінкультуры. |
s-564
| Змаганне за права людзьмі звацца працягваецца! |
s-565
| Будзем салідарнымі! |
s-566
| Жыве Беларусь! |
s-567
| Павел Севярынец: |
s-568
| 6 МЕСЯЦАЎ ВАРТЫ. |
s-569
| ВЫНІК №7. |
s-570
| БАЗА ЗВЕСТАК |
s-571
| Дзякуючы Дзянісу Івашыну і абаронцам варты, якія штодня фіксавалі машыны ля брамы 'Бульбашхолу', цяпер беларуская грамадскасць мае ў сваім распараджэнні ўнікальную базу звестак. |
s-572
| Больш як 700 нумароў аўтамабіляў тых людзей, якія, атрымаўшы інфармацыю пра Курапаты (то бок - свядома) паехалі есці, выпіваць, глуміцца з Беларусі, наладжваць бізнэс ці проста 'культурно отдыхать' у ганебны кабак. |
s-573
| Людзі ў майках з Пуціным, унукі і ўнучкі супрацоўнікаў НКВД, расейскія прапагандысты, бандыты, агрэсіўныя неадэкваты, тутэйшыя запраданцы з ліку 'депутатов' і 'деятелей культуры' - цяпер у спісе грамадскага байкоту. |
s-574
| Дзеля чаго гэта? |
s-575
| Дзеля таго, каб у Беларусі не паўтарыўся Крым і Данбас. |
s-576
| Беларусы, прынамсі ў Курапатах, напагатове. |
s-577
| Знаёмцеся! |
s-578
| Спявачка ротам – Юлька. |
s-579
| Яна жа Jule Kravitz... |
s-580
| Тая самая, што накіравала машыну ў Абаронцаў Курапатаў! |
s-581
| Тая, што абражала Вартаўнікоў! |
s-582
| А яшчэ яна для расійскага тэлеканалу здымае праграму прынцыпова ў 'паедзем-паядзім'! |
s-583
| А гэта падвойная абраза беларускага народу! |
s-584
| Падтрымаўшы захоп тэрыторыі мемарыялу, яна трапляе пад народны байкот! |
s-585
| 7.12.2018 Курапацка варта. |
s-586
| Абаронцы!!! |
s-587
| 16-00-22-00 |
s-588
| Рэзервісты Абароны Курапатаў заклікаюцца на зборы. |
s-589
| 08.11.2018. |
s-590
| 107-ая скарга. |
s-591
| Павел Севярынец: |
s-592
| 6 МЕСЯЦАЎ ВАРТЫ. |
s-593
| ВЫНІК №8. |
s-594
| ПЛЯЦОЎКА |
s-595
| За шэсць месяцаў абароны Курапатаў варта стала пляцоўкай для гуртавання сілаў, сустрэчаў і абмеркаванняў. |
s-596
| Многія акцыі, кампаніі ды беларускія справы (нават і не датычныя мемарыяла) за апошнія 6 месяцаў абмяркоўваліся ды вырашаліся ў Курапатах. |
s-597
| І сапраўды: калі змагары днямі стаяць на варце ды гамоняць паміж сабой - гэта важная стала дзеючая пляцоўка нацыянальнага руху. |
s-598
| Тут ёсць магчымасць у вольным фармаце паразмаўляць з вядомымі людзьмі і з тымі, хто гатовы ахвяраваць асабістым дзеля агульнага. |
s-599
| Жадаеце далучыцца - прыходзьце. |
s-600
| Штодня. |
s-601
| Ганна Шапуцька: |
s-602
| 8.12.2018 Курапацкая варта. |
s-603
| Зімовы фармат 16-00 -21-00 і пазней. |