s-301
| Абарона Курапатаў. |
s-302
| Варта ля 'паедзем-паядзім'.✌️ |
s-303
| Зварот Паўла Севярынца: |
s-304
| Варта БХД у Курапатах учора. |
s-305
| Наведнікаў мала: зранку зборка у Зайдэса, потым да позьняга вечара 8 чалавек. |
s-306
| Рэдкі дзень - пратаколаў 0. |
s-307
| Дзякуй усім, хто быў! |
s-308
| Просім падтрымкі для суботы і нядзелі, падчас Слуцкага збройнага чыну. |
s-309
| Шмат хто з варты едзе на Слуцк, нам патрэбна ўзмацненьне. |
s-310
| Хто можа, пішыце ў прыват ці каменты! (у фэйсбук) |
s-311
| Якія толькі клоўны не прыязджалі ў 'паедзем-паядзім'. |
s-312
| Як толькі яны не пантаваліся. |
s-313
| У выніку зганьбяцца ды трапляюць у інтэрнэт у якасці пасмешышча.😅 |
s-314
| 22.11.2018 г. |
s-315
| Адбылася варта каля сумна вядомага рэстарану. |
s-316
| Яе падтрымалі Я, Віктар і Ганна. |
s-317
| Стаялі з 12:00 да 21:40. |
s-318
| Напісалі 2 скаргі ў кнігу скаргаў і прапаноў. |
s-319
| Прыкладна ў 18:50 я выклікаў міліцыянтаў, якія ехалі больш за гадзіну. |
s-320
| А потым яшчэ 1,5 гадзіны ў нас бралі тлумачэнне, як нас абразіла ахова і як нас не пусцілі ў рэстаран напісаць скаргу ў кнізе скаргаў і прапаноў. |
s-321
| Далучайся да варты каля сумна вядомага рэстарану. |
s-322
| Дзяніс Урбановіч. |
s-323
| 23 лістапада. |
s-324
| У судзе Цэнтральнага району г. Мінска а 15-00 пачынаецца першы суд па крыжам каля дарогі 'Заслаўе-Калодзішчы'. |
s-325
| Менаблдарбуд супраць Валерыя Рабцава. |
s-326
| Спонсары парушэння ахоўнай зоны мемарыяла ў Курапатах. |
s-327
| 24.11.2018 Курапацкая варта. |
s-328
| 18-00 Знічкі ў Курапатах у памяць аб ахвярах Галадамора. |
s-329
| Вечная памяць. |
s-330
| Нельга забыць. |
s-331
| Абарона Курапатаў. |
s-332
| Варта 25 лістапада. |
s-333
| Мемарыял 25 лістапада. |
s-334
| Прысвячаецца удзельнікам Абароны Курапатаў...✌️✌️✌️️ |
s-335
| Суддзя суда Фрунзенскага раёна г. Мінска Юлія Крэпская 14 лістапада скасавала штраф Ніне Багінскай у памеры 5 базавых велічыняў (122,50 рублёў). |
s-336
| Зварот Надзеі Батуры: |
s-337
| Сябры! |
s-338
| Прашу падтрымкі варты заўтра, бо нашы сябры з’ехалі па справах. |
s-339
| А нам, жанчынам, патрэбна падтрымка. |
s-340
| Ніна і Надзея. |
s-341
| Зварот Паўла Севярынца: |
s-342
| А ў сераду 28 лістапада зноў зьбіраюся на варту ў Курапаты - з 12.00 да позьняга вечара. |
s-343
| Адзіны дзень, калі магу размаўляць з любым чалавекам практычна без абмежаваньняў. |
s-344
| Запрашаю падтрымаць варту! |
s-345
| Вось там мы з вамі і вызначымся адносна Азоўскага мора, украінскіх выбараў, коштаў на нафту, мастацкіх вартасьцяў помніка на Галгофе, прэтэндэнтаў на прыймерыз правацэнтрыстаў, прэзідэнта Трампа, Брэксіта і шмат чаго яшчэ. |
s-346
| Далучайцеся! |
s-347
| Курапацкая варта. |
s-348
| Фота Надзеі Батуры. |
s-349
| Актывісты выявілі падрыхтоўку парушэння рашэння Пракуратуры з боку рэстарана 'паедзем-паядзім'. |
s-350
| На прылеглай да ўрочышча Курапаты часткі тэрыторыі 'паедзем-паядзім' усталявалі навагоднюю елку. |
s-351
| Таксама вакол інсталяцыі падрыхтавана пляцоўка для масавых мерапрыемстваў. |
s-352
| Пракуратура забараніла там праводзіць гулянні. |
s-353
| Выключаны ўсе віды 'гучных мерапрыемстваў'. |
s-354
| Гэты крок уладальніка рэстарана не што іншае, як правакацыя ды дэманстратыўнае ігнараванне законных актаў. |
s-355
| Абарона Курапатаў. |
s-356
| Варта. |
s-357
| Нагляд за парушэннямі рэстарана. |
s-358
| 28 лістапада. |
s-359
| Павал Севярынец: |
s-360
| Адстаялі варту БХД пры мінус 6 і лёгкім ветры. |
s-361
| Апрануліся цёпла (па 2-3 швэдры, 2-3 пары штаноў ды шкарпэтак), гарбата ў тэрмасе, цудоўная кампанія - увогуле добра. |
s-362
| Прыехаў да нас Руслан, дайвер, які сабраўся ісьці на яхце ў кругасьвет, пытаўся, дзе набыць бел-чырвона-белы сьцяг для яхты, мы прарэкламавалі 'Сымбаль' (Паша, бонус нам)) |
s-363
| Наведнікаў за ўвесь дзень было каля 10, палова зь іх нам добра вядомыя, нічога новага. |
s-364
| Зайдэс (які таксама прыехаў) няўхільна ідзе да банкруцтва. |
s-365
| Нас было зранку чацьвёра, пад вечар шасьцёра. |
s-366
| Павесяліў адзін 'прынцыповы' пастаўшчык. |
s-367
| Падрульвае пад самыя ногі. |
s-368
| Адчыняе дзьверцу: |
s-369
| -Вы прыехалі ў Курапаты... - пачынаю я звычайную прамову. |
s-370
| -Бярыце інфармацыю, чытайце, вы прыехалі... |
s-371
| -Ідзі на...! |
s-372
| Ну, кажу, раз такая размова, стой тут. |
s-373
| Пастаяў наш дзеяч, стэліўся з аховай. |
s-374
| Пакусаў вусны. |
s-375
| Разьвярнуўся, зьехаў. |
s-376
| Нарэзаў недзе колькі колаў, праз гадзіну вяртаецца. |
s-377
| -Дайце праехаць! |
s-378
| Ужо без мату, добра. |
s-379
| -Бярыце буклет - праедзеце. |
s-380
| -Не буду я нічего брать. |
s-381
| Ну, тады стой. |
s-382
| Пачаў насіць свае косткі (супавыя наборы ці што) і мяса ўручную, а там паддоны такія, пыхціць. |
s-383
| -Не дайшло праз сэрца, праз галаву - дойдзе праз рукі-ногі, - кажу яму. |
s-384
| Пыхціць. |
s-385
| А мароз. |
s-386
| Пасьля пятай ходкі падыходзіць. |
s-387
| -Мужікі, дайте проеду. |
s-388
| Молоко у меня, тяжёлое. |
s-389
| -Дык бяры буклет, праяжджай. |
s-390
| -Давай твой буклет. |
s-391
| Даю буклет. |
s-392
| Дзеяч садзіцца за стырно, аддыхваецца і праяжджае. |
s-393
| Варта сьмяецца, ды і ахова, здаецца, таксама. |
s-394
| Паведамленне ад Паўла Севярынца: |
s-395
| Сёньня чальцам Менскай абласной калегіі адвакатаў прыйшла паштовая рассылка пра тое, што Калегія плануе правядзеньне навагодняга карпаратыва ў ганебным кабаку 'Поедем, поедім' 23.12.2018 г. |
s-396
| Арыентыровачны кошт паесьці там на 1 асобу - 100 рублёў. |
s-397
| Цікава, а ў расстраляных у Курапатах былі адвакаты? |
s-398
| Га, таварышы з Калегіі? |
s-399
| Сёння 183-ці дзень Абароны Курапатаў. |
s-400
| А гэта значыць, што пайшло другое паўгоддзе кампаніі. |