Dependency Tree

Universal Dependencies - Belarusian - HSE

LanguageBelarusian
ProjectHSE
Corpus Parttrain
AnnotationLyashevskaya, Olga; Peljak-Łapińska, Angelika; Petrova, Daria; Shishkina, Yana

Select a sentence

Showing 204 - 303 of 4318 • previousnext

s-204 - Добра, мы заедзем, скажам ім і назад.
s-205 Мерс заяжджае на тэрыторыю, выходзяць людзі, заходзяць у рэстарацыю.
s-206 Праз хвіліну выходзяць, сядаюць у машыну і выяжджаюць.
s-207 Спыняюцца ля нас.
s-208 -Мы тут ня будзем, хлопцы.
s-209 Мы ім сказалі.
s-210 Мы самі цыгане, вас падтрымліваем, усё правільна вы робіце.
s-211 Уласьнік учора быў там.
s-212 Відавочна, Зайдэс мацае ўсе этнічныя і сацыяльныя групы, якія маглі б стаць кліентамі 'Бульбашхола'.
s-213 Праводзіць у пустой рэстарацыі дні Грузіі, Польшчы, Украіны, габрэйскай кухні.
s-214 Запрашае кітайцаў, казахаў, латышоў.
s-215 Раздае бясплатны плоў.
s-216 Цягне туды 'браткоў', прасталытак, чыноўнікаў, шавіністаў, унукаў нквдзістаў.
s-217 А 'Бульбашхол' стаіць пусты.
s-218 І вось беларускія цыгане парадавалі.
s-219 З гісторыі мемарыяла ў Курапатах.
s-220 Сямімэтровы Крыж пакуты, усталяваны ў 1989 годзе.
s-221 У 2007 годзе яго зламалі невядомыя вандалы, актывісты КХП-БНФ аднавілі крыж.
s-222 Алег Корбан паведамляе:
s-223 Стала вядома, што намеснік міністра культуры Аляксандр Яцко звольніўся з працы (па ўласнаму жаданню).
s-224 Такім чынам, ужо 2 чыноўнікаў з Мінкульта, што мелі дачыненне да Курапатаў, раптоўна пакінулі сваю працу.
s-225 Паведамленне ад Ганны Шапуцькі:
s-226 15.11.2018 Курапацкая варта трывае, негледзячы на халоднае надво’е і правакацыі зайдэсаманаў)))
s-227 Апранайцесь цяплей, сябры, і далучайцесь.
s-228 Рэстаранна-забаўляльны комплекс побач з мемарыялам Курапаты павінен быць зачынены.
s-229 Апошні час шмат спрэчак наконт Варты Абароны Курапатаў.
s-230 Людзі не зусім разумеюць функцыі і мэты.
s-231 Дык вось іншая інтэрпрэтацыя сэнсу Варты, каб зняць шмат пытанняў.
s-232 Варта Абароны Курапатаў выконвае функцыю назірання і кантролю за хуткасным рэжымам на прылеглай тэрыторыі.
s-233 Тая функцыя, якую не мае магчымасці выконваць ДАІ.
s-234 Таксама вядзе нагляд за выкананнем пастановы Пракуратуры аб забаўляльных мерапрыемствах на тэрыторыі ахоўнай зоны ўрочышча Курапаты.
s-235 Тое, што не ў стане рабіць Пракуратура.
s-236 Такім чынам Варта Абароны Курапатаў дапамагае выкананню заканадаўства.
s-237 Зьміцер Дашкевіч:
s-238 Алексіевіч і Пракапеня просяць, у каго яшчэ ёсьць розум, не ганьбіцца наведваньнем кабака ў Курапатах, і Бонд з Лепіным перасьцерагаюць кожнага - беражыце сумленьне.
s-239 А я вас запрашаю: далучайцеся да абароны Курапатаў.
s-240 Паведамленне ад Ганны Шапуцькі.
s-241 16.11.2018 Курапацкая варта трывае, а зайдэсаманы-жабракі адзначаюць дзень народзінаў.
s-242 Сабралася каля 15 машынаў жабракоў, каб тут, на гэтай шматпакутнай курапацкай зямлі, на тэрыторыі былой спецзоны НКВД адзначыць нараджэнне дзіцяці аднаго з зайдэсаманаў.
s-243 Яны ехалі і не хавалі,што ім пляваць на людзей, закатаваных побач, што ім галоўнае смачна паесці і добра адпачыць, а што тут меца масавага забойства людзей, гэта маўляў, не іх справа, некаторыя казалі, што іх запрасілі сябры і яны спяшаюцца да іх, некаторыя проста несліся, гатовыя збіваць пратэстоўцаў, некаторыя крычалі,што нельга здымаць іх і іх машыны.
s-244 Што іх сюды застаўляе ехаць для мяне так і застаецца пытаннем без адказу, як і само будаўніцтва гэтай рэстарацыі тут, на тэрыторыі зон аховы.
s-245 Жабракі з дарагімі машынамі, прыкідамі. падарункамі , жабракі сумленнем, розумам,чалавечнасцю, духам.
s-246 З гісторыі Абароны Курапатаў 2018.
s-247 Першыя стрымы, першыя эмоцыі.
s-248 17 лістапада.
s-249 Варта Абароны Курапатаў.
s-250 Валанцёры частуюць абаронцаў.
s-251 Тэрмінова!
s-252 Паведамляюць, што ў Курапатах адбылася бойка паміж правакатарамі, ахоўнікамі ды пратэстоўцамі!
s-253 Паведамленне ад Дзяніса Урбановіча:
s-254 'Сябры!
s-255 Толькi што ў Курапатах была патасоўка з ахоўнiкамi рэстарацыi.
s-256 Наведвальнiк выхапiў фотаапарат у Ганны Шапуцькі, парваў улёткі.
s-257 Ахова пачала усiх актывiстау штурхаць, хватаць за рукi.
s-258 Выклiкалi мiлiцыянтаў.'
s-259 Відэа частцы ўчорашняга канфлікта ў Курапатах.
s-260 Варта Абароны Курапатаў.
s-261 18 лістапада.
s-262 Ахоўнік рэстарацыі 'паедзем-паядзім' подла штурхнуў з пад цішка локцем Надзею Батуру.
s-263 18 лістапада.
s-264 Паведамленне ад Валера Рабцава:
s-265 19.11.2018 г.
s-266 Адбылася варта каля сумна вядомага рэстарану.
s-267 Яе падтрымалі Я, Дзяніс, Павел і Віктар.
s-268 Наведвальнікаў было каля 12 аўтамабіляў.
s-269 Далучайцеся да варты каля сумна вядомага рэстарану кожны дзень тыдня з 12 да 20:30 гадзін.
s-270 Варта адбудзецца пры любым надвор’і.
s-271 Стаялі з 12 да 20:20 гадзін.
s-272 Зварот ад Паўла Севярынца:
s-273 Серада, 21 лістапада - з 12.00 цэлы дзень бясплатна кансультую па наступных пытаньнях:
s-274 -Што рабіць, калі дастаў рэжым?
s-275 -Як стаць лідэрам?
s-276 -Як выйсьці з БРСМ?
s-277 -Гарадавы насупраць МУС: калі не цалаваць, то што?
s-278 -Як паставіць на месца працадаўцу?
s-279 -АЭС у Астраўцы: куды хавацца, калі рване?
s-280 -Лайфхакі: калі ў дзіцёнка рэжуцца зубы?
s-281 -Што ёсьць ісьціна?
s-282 Падыходзьце.
s-283 Курапацкая варта, з 12.00 да позьняга вечара.
s-284 Пасля таго, як я ў суботу з’ехаў з Курапатаў, туды прыпёрліся лепшыя людзі горада і сталі раздаваць абаронцам раздрукоўкі з іх фоткамі і імёнамі.
s-285 Лепшыя людзі горада праявілі грамадзянскую актыўнасць так, як яны яе разумеюць.
s-286 Вечнагалодная дзевачка тураператар Лісатовіч і яшчэ нейкі страшны як наша жыццё чэл.
s-287 Яны, як я разумею, доўга нерваваліся таму, што нехта складае спісы наведвальнікаў і прыдумвалі план элегантнай помсты.
s-288 Ну і вось.
s-289 Але, як і бывае з папуасамі,- удзельнікі культу карга скапіравлі форму, не зразумеўшы сэнс.
s-290 Тобок, прыйсці і сказаць людзям, якіх паімёна ведае кожны, хто хоць неяк цікавіцца Курапатамі, людзям, якія не першы месяц стаяць пад камерамі СМІ і ГБ, якія пішуць і даюць інтэрвью - вось гэтым людзям прыйсці і сказаць, што 'мы ведаем, як вас завуць і як вы выглядаеце' - гэта ну такая, сука, ржака, што я прам німагу :)
s-291 Карацей, вынаходлівасць і кемлівасць эээм.... 'апанентаў' мяне са страшнай сілай супакайвае :)
s-292 А яшчэ прыемна думаць, што вось Лісатовіч жа і гэты орк з глыбінь - яны ж думаюць, што на плячах дарагой міліцыі патрапяць у аналы гісторыі, як бескампрамісныя змагары са змагарамі.
s-293 Але насамрэч калі ў будучыні іх нехта і узгадае, нейкі датошны гісторык-краязнаўца, то думаю так: 'былі там нейкія два упіры, якія, па-мойму, вельмі хацелі жраць у курапатах, але ім было шкада грошай і таму яны чыста баранілі сваё жаданне і урчалі жыватом'
s-294 Надзея Батура:
s-295 Варта трывае.
s-296 Сёння дзень Руха Салідарнасці 'Разам'.
s-297 А за ўвесь дзень 10 чалавек.
s-298 А вось больш змястоўнае відэа, як фрікі прыехалі ў 'паедзем-паядзім'.
s-299 Яны такія пацешныя, смешныя, казачныя... 🦄
s-300 Як іх назваў у стрыме Зьміцер Казакевіч 'концерт бродячего цирка'.
s-301 Абарона Курапатаў.
s-302 Варта ля 'паедзем-паядзім'.✌️
s-303 Зварот Паўла Севярынца:

Text viewDownload CoNNL-U