s-202
| -Расстрэльвалі людзей, крыжы вунь стаяць, бачыш? |
s-203
| Тут помнік трэба, а яны кабак паставілі, - адказвае кіроўца. |
s-204
| - Добра, мы заедзем, скажам ім і назад. |
s-205
| Мерс заяжджае на тэрыторыю, выходзяць людзі, заходзяць у рэстарацыю. |
s-206
| Праз хвіліну выходзяць, сядаюць у машыну і выяжджаюць. |
s-207
| Спыняюцца ля нас. |
s-208
| -Мы тут ня будзем, хлопцы. |
s-209
| Мы ім сказалі. |
s-210
| Мы самі цыгане, вас падтрымліваем, усё правільна вы робіце. |
s-211
| Уласьнік учора быў там. |
s-212
| Відавочна, Зайдэс мацае ўсе этнічныя і сацыяльныя групы, якія маглі б стаць кліентамі 'Бульбашхола'. |
s-213
| Праводзіць у пустой рэстарацыі дні Грузіі, Польшчы, Украіны, габрэйскай кухні. |
s-214
| Запрашае кітайцаў, казахаў, латышоў. |
s-215
| Раздае бясплатны плоў. |
s-216
| Цягне туды 'браткоў', прасталытак, чыноўнікаў, шавіністаў, унукаў нквдзістаў. |
s-217
| А 'Бульбашхол' стаіць пусты. |
s-218
| І вось беларускія цыгане парадавалі. |
s-219
| З гісторыі мемарыяла ў Курапатах. |
s-220
| Сямімэтровы Крыж пакуты, усталяваны ў 1989 годзе. |
s-221
| У 2007 годзе яго зламалі невядомыя вандалы, актывісты КХП-БНФ аднавілі крыж. |
s-222
| Алег Корбан паведамляе: |
s-223
| Стала вядома, што намеснік міністра культуры Аляксандр Яцко звольніўся з працы (па ўласнаму жаданню). |
s-224
| Такім чынам, ужо 2 чыноўнікаў з Мінкульта, што мелі дачыненне да Курапатаў, раптоўна пакінулі сваю працу. |
s-225
| Паведамленне ад Ганны Шапуцькі: |
s-226
| 15.11.2018 Курапацкая варта трывае, негледзячы на халоднае надво’е і правакацыі зайдэсаманаў))) |
s-227
| Апранайцесь цяплей, сябры, і далучайцесь. |
s-228
| Рэстаранна-забаўляльны комплекс побач з мемарыялам Курапаты павінен быць зачынены. |
s-229
| Апошні час шмат спрэчак наконт Варты Абароны Курапатаў. |
s-230
| Людзі не зусім разумеюць функцыі і мэты. |
s-231
| Дык вось іншая інтэрпрэтацыя сэнсу Варты, каб зняць шмат пытанняў. |
s-232
| Варта Абароны Курапатаў выконвае функцыю назірання і кантролю за хуткасным рэжымам на прылеглай тэрыторыі. |
s-233
| Тая функцыя, якую не мае магчымасці выконваць ДАІ. |
s-234
| Таксама вядзе нагляд за выкананнем пастановы Пракуратуры аб забаўляльных мерапрыемствах на тэрыторыі ахоўнай зоны ўрочышча Курапаты. |
s-235
| Тое, што не ў стане рабіць Пракуратура. |
s-236
| Такім чынам Варта Абароны Курапатаў дапамагае выкананню заканадаўства. |
s-237
| Зьміцер Дашкевіч: |
s-238
| Алексіевіч і Пракапеня просяць, у каго яшчэ ёсьць розум, не ганьбіцца наведваньнем кабака ў Курапатах, і Бонд з Лепіным перасьцерагаюць кожнага - беражыце сумленьне. |
s-239
| А я вас запрашаю: далучайцеся да абароны Курапатаў. |
s-240
| Паведамленне ад Ганны Шапуцькі. |
s-241
| 16.11.2018 Курапацкая варта трывае, а зайдэсаманы-жабракі адзначаюць дзень народзінаў. |
s-242
| Сабралася каля 15 машынаў жабракоў, каб тут, на гэтай шматпакутнай курапацкай зямлі, на тэрыторыі былой спецзоны НКВД адзначыць нараджэнне дзіцяці аднаго з зайдэсаманаў. |
s-243
| Яны ехалі і не хавалі,што ім пляваць на людзей, закатаваных побач, што ім галоўнае смачна паесці і добра адпачыць, а што тут меца масавага забойства людзей, гэта маўляў, не іх справа, некаторыя казалі, што іх запрасілі сябры і яны спяшаюцца да іх, некаторыя проста несліся, гатовыя збіваць пратэстоўцаў, некаторыя крычалі,што нельга здымаць іх і іх машыны. |
s-244
| Што іх сюды застаўляе ехаць для мяне так і застаецца пытаннем без адказу, як і само будаўніцтва гэтай рэстарацыі тут, на тэрыторыі зон аховы. |
s-245
| Жабракі з дарагімі машынамі, прыкідамі. падарункамі , жабракі сумленнем, розумам,чалавечнасцю, духам. |
s-246
| З гісторыі Абароны Курапатаў 2018. |
s-247
| Першыя стрымы, першыя эмоцыі. |
s-248
| 17 лістапада. |
s-249
| Варта Абароны Курапатаў. |
s-250
| Валанцёры частуюць абаронцаў. |
s-251
| Тэрмінова! |
s-252
| Паведамляюць, што ў Курапатах адбылася бойка паміж правакатарамі, ахоўнікамі ды пратэстоўцамі! |
s-253
| Паведамленне ад Дзяніса Урбановіча: |
s-254
| 'Сябры! |
s-255
| Толькi што ў Курапатах была патасоўка з ахоўнiкамi рэстарацыi. |
s-256
| Наведвальнiк выхапiў фотаапарат у Ганны Шапуцькі, парваў улёткі. |
s-257
| Ахова пачала усiх актывiстау штурхаць, хватаць за рукi. |
s-258
| Выклiкалi мiлiцыянтаў.' |
s-259
| Відэа частцы ўчорашняга канфлікта ў Курапатах. |
s-260
| Варта Абароны Курапатаў. |
s-261
| 18 лістапада. |
s-262
| Ахоўнік рэстарацыі 'паедзем-паядзім' подла штурхнуў з пад цішка локцем Надзею Батуру. |
s-263
| 18 лістапада. |
s-264
| Паведамленне ад Валера Рабцава: |
s-265
| 19.11.2018 г. |
s-266
| Адбылася варта каля сумна вядомага рэстарану. |
s-267
| Яе падтрымалі Я, Дзяніс, Павел і Віктар. |
s-268
| Наведвальнікаў было каля 12 аўтамабіляў. |
s-269
| Далучайцеся да варты каля сумна вядомага рэстарану кожны дзень тыдня з 12 да 20:30 гадзін. |
s-270
| Варта адбудзецца пры любым надвор’і. |
s-271
| Стаялі з 12 да 20:20 гадзін. |
s-272
| Зварот ад Паўла Севярынца: |
s-273
| Серада, 21 лістапада - з 12.00 цэлы дзень бясплатна кансультую па наступных пытаньнях: |
s-274
| -Што рабіць, калі дастаў рэжым? |
s-275
| -Як стаць лідэрам? |
s-276
| -Як выйсьці з БРСМ? |
s-277
| -Гарадавы насупраць МУС: калі не цалаваць, то што? |
s-278
| -Як паставіць на месца працадаўцу? |
s-279
| -АЭС у Астраўцы: куды хавацца, калі рване? |
s-280
| -Лайфхакі: калі ў дзіцёнка рэжуцца зубы? |
s-281
| -Што ёсьць ісьціна? |
s-282
| Падыходзьце. |
s-283
| Курапацкая варта, з 12.00 да позьняга вечара. |
s-284
| Пасля таго, як я ў суботу з’ехаў з Курапатаў, туды прыпёрліся лепшыя людзі горада і сталі раздаваць абаронцам раздрукоўкі з іх фоткамі і імёнамі. |
s-285
| Лепшыя людзі горада праявілі грамадзянскую актыўнасць так, як яны яе разумеюць. |
s-286
| Вечнагалодная дзевачка тураператар Лісатовіч і яшчэ нейкі страшны як наша жыццё чэл. |
s-287
| Яны, як я разумею, доўга нерваваліся таму, што нехта складае спісы наведвальнікаў і прыдумвалі план элегантнай помсты. |
s-288
| Ну і вось. |
s-289
| Але, як і бывае з папуасамі,- удзельнікі культу карга скапіравлі форму, не зразумеўшы сэнс. |
s-290
| Тобок, прыйсці і сказаць людзям, якіх паімёна ведае кожны, хто хоць неяк цікавіцца Курапатамі, людзям, якія не першы месяц стаяць пад камерамі СМІ і ГБ, якія пішуць і даюць інтэрвью - вось гэтым людзям прыйсці і сказаць, што 'мы ведаем, як вас завуць і як вы выглядаеце' - гэта ну такая, сука, ржака, што я прам німагу :) |
s-291
| Карацей, вынаходлівасць і кемлівасць эээм.... 'апанентаў' мяне са страшнай сілай супакайвае :) |
s-292
| А яшчэ прыемна думаць, што вось Лісатовіч жа і гэты орк з глыбінь - яны ж думаюць, што на плячах дарагой міліцыі патрапяць у аналы гісторыі, як бескампрамісныя змагары са змагарамі. |
s-293
| Але насамрэч калі ў будучыні іх нехта і узгадае, нейкі датошны гісторык-краязнаўца, то думаю так: 'былі там нейкія два упіры, якія, па-мойму, вельмі хацелі жраць у курапатах, але ім было шкада грошай і таму яны чыста баранілі сваё жаданне і урчалі жыватом' |
s-294
| Надзея Батура: |
s-295
| Варта трывае. |
s-296
| Сёння дзень Руха Салідарнасці 'Разам'. |
s-297
| А за ўвесь дзень 10 чалавек. |
s-298
| А вось больш змястоўнае відэа, як фрікі прыехалі ў 'паедзем-паядзім'. |
s-299
| Яны такія пацешныя, смешныя, казачныя... 🦄 |
s-300
| Як іх назваў у стрыме Зьміцер Казакевіч – 'концерт бродячего цирка'. |
s-301
| Абарона Курапатаў. |