Dependency Tree

Universal Dependencies - Belarusian - HSE

LanguageBelarusian
ProjectHSE
Corpus Parttrain
AnnotationLyashevskaya, Olga; Peljak-Łapińska, Angelika; Petrova, Daria; Shishkina, Yana

Select a sentence

Showing 103 - 202 of 4318 • previousnext

s-103 У Бараўлянскім РАУСе Дзніса апыталі і далі позву на іншы дзень, абвінавачваючы яго ў арганізацыі 'Ночы растраляных паэтаў'.
s-104 Добрыя навіны.
s-105 Адміністратыўны перасьлед супраць абаронца Курапатаў Мікіты Пацёмкіна спынены.
s-106 Справа закрытая.
s-107 Маюцца яшчэ добрыя навіны наконт спынення адміністратыўнага пераследу.
s-108 Аб гэтым абвесцяць трошкі пазней.
s-109 Абаронца Курапатаў Валер Рабцаў:
s-110 08.11.2018г.
s-111 Яны стаялі с пачатку варты каля сумна вядомага рэстарану, яны стаяць і зараз, іх не зламалі ні рэпрэсіі з боку ўлады, ні летняя спякота, ні асенні дождж і вецер!
s-112 Увогуле сябры партыі БНФ прастаялі на варце больш за 5 месяцаў.
s-113 Звяртаюся да усіх сяброў партыі БНФ:
s-114 –Далучайцеся да варты каля сумна вядомага рэстарану кожны чацвер з 12:00 да 20:30.
s-115 Варта адбудзецца пры любым надвор’і.
s-116 Фота Дзяніса Урбановіча.
s-117 Мемарыял.
s-118 Галгофа.
s-119 Паведамленне ад Валера Рабцава:
s-120 09.11.2018г.
s-121 Адбылася варта каля сумна вядомага рэстарану.
s-122 Яе падтрымалі Я, Дзяніс, Барыс, Андрэй і Ігар.
s-123 Наведвальнікаў было каля 6 аўтамабіляў.
s-124 Стаялі з 12:30 да 20:45 гадзін.
s-125 Далучайся да варты каля сумна вядомага рэстарану варта адбудзецца пры любым надвор’і кожны дзень тыдня з 12:00 да 20:30 гадзін.
s-126 Субота.
s-127 Варта каля ганебнага кабака.
s-128 Жыве Беларусь!
s-129 Зараз у Курапатах.
s-130 Паведамляюць, што Аркадзь Ізраілевіч учора 9 лістапада быў вызвалены з СІЗА КДБ.
s-131 Звычайныя справы ў Курапатах.
s-132 Зварот удзельнікаў Абароны Курапатаў.
s-133 Узята з FB.
s-134 Увага!
s-135 Сябры!
s-136 Міра і дабра ў край наш родны!✌️
s-137 Як вам вядома, Абарона Курапатаў працягвае барацьбу за законныя межы мемарыяла, ды ажыццяўляе нагляд за выкананнем пастановы Пракуратуры наконт забаўляльных мерапрыемстваў.
s-138 Гэта самая доўгатэрміновая кампанія за апошнія 15 год!
s-139 Кастрычнік быў багаты на 'стромкія павароты'.
s-140 Магчыма, што неўзабаве кабак выкіне белы сцяг.☝️
s-141 Але неабходна валанцёрская падтрымка!
s-142 Варта цяжкая справа.
s-143 Як фізічна, так і псіхалагічна.
s-144 Трэба гарбата, ежа, тэрмасы і г.д.
s-145 Трэба маральная падтрымка.
s-146 Валанцёрскі рух натхняе вартаўнікоў Абароны!
s-147 Гэта вельмі важна!
s-148 Курапацкая Варта авангард руху Абароны Курапатаў!
s-149 Прыхільнік Абароны не той, хто ные ды соплі жуе, а той хто маючы магчымасць нешта робіць!
s-150 Так усе пераможам!✌️
s-151 Жыццё змагарам!
s-152 Ганьба ворагам!
s-153 Змагарска-свядомае адзінства!👊
s-154 Варта КХП-БНФ.
s-155 Далучайцеся.
s-156 Зараз у Курапатах.
s-157 Усталёўваюць шлагбаўмы з боку Экспабела.
s-158 З’явілася інфармацыя, што 15 лістапада адбудзецца адкрыццё памятнага знака ў Курапатах.
s-159 Хто будзе прысутнічаць з афіцыйных асоб ад імя дзяржавы пакуль невядома.
s-160 Зварот ад Паўла Севярынца:
s-161 ПАДТРЫМАЦЬ ЛЕАНІДА КУЛАКОВА!
s-162 Сябры, прашу перапосту.
s-163 Яшчэ летам у Курапатах наведніца 'Бульбашхола' Злата Савостава наехала аўтамабілем на абаронцу Курапатаў Леаніда Кулакова.
s-164 Ён тры месяцы хадзіў у гіпсе, падаў на Савоставу заяву.
s-165 Доблесная міліцыя, канечне, не знайшла прычынаў прыцягваць Злату да адказнасьці - падумаеш, Курапаты, падумаеш, наехала машынай на людзей, падумаеш, гіпс.
s-166 Але зараз Лёню кладуць у шпіталь: ускладненьні з рукой.
s-167 Судзіцца з Савоставай - трэба адвакат.
s-168 Просім дапамогі!
s-169 Нельга пакідаць безадказным дэманстратыўны наезд на людзей, якія абараняюць Курапаты.
s-170 Падаю картку Леаніда: 'Беларусбанк', 4255200306519927 да 09.2020.
s-171 Паведамленне ад Валера Рабцава:
s-172 12.11.2018 г.
s-173 Адбылася варта каля сумна вядомага рэстарана.
s-174 Яе падтрымалі Я (Валер Рабцаў), Віктар Наталля, Пятро.
s-175 Наведвальнікаў не вельмі багата: 4 аўтамабіля днём і такая жа колькасць увечары.
s-176 Стаялі 12:00-20:20 гадзін.
s-177 Далучыйцеся да варты каля сумна вядомага рэстарану.
s-178 Кожны дзень тыдня.
s-179 З 12:00-20:30 гадзін варта адбудзецца пры любым надвор’і.
s-180 Паведамленне ад Надзеі Батуры:
s-181 Стаім!
s-182 З пачатку была яшчэ з ранку Ніначка Багінская.
s-183 Зараз у чацвёра.
s-184 Зварот Паўла Севярынца.
s-185 СЕРАДА, 14 ЛІСТАПАДА: ЗАПРАШАЮ Ў КУРАПАТЫ!
s-186 Сябры!
s-187 У сераду 14 лістапада з 12.00 - варта БХД у Курапатах.
s-188 Маю быць - і запрашаю ўсіх, у каго ёсьць пра што пагаманіць ды ўсіх, хто жадае падтрымаць варту.
s-189 Апранайцеся пацяплей ))
s-190 Далучайцеся!
s-191 Дзянісу Урбановічу даслалі смс.
s-192 Шмат памылак.
s-193 Назву краіны напісалі з маленькіх літар.
s-194 Паведамленне ад Паўла Севярынца.
s-195 Учора стаім на варце, пад’яжджае да 'Бульбашхолу' мэрс, поўны людзей.
s-196 Зьнешнасьці трохі такой усходняй, думаю, татары, ці хто.
s-197 Немалады мужчына за рулём кажа па-беларуску:
s-198 -Хлопцы, мы вас падтрымліваем.
s-199 Есьці там ня будзем, у нас сустрэча.
s-200 -Дзякуй за добрыя словы, - кажу. - Так а чаго вы там сустракаецеся, калі нас падтрымліваеце?
s-201 -А што там такое? - пытае хтосьці з машыны.
s-202 -Расстрэльвалі людзей, крыжы вунь стаяць, бачыш?

Text viewDownload CoNNL-U