s-102
| Дзяніс Урбановіч адразу пасля вызвалення вярнуўся на Курапацкую варту . |
s-103
| У Бараўлянскім РАУСе Дзніса апыталі і далі позву на іншы дзень, абвінавачваючы яго ў арганізацыі 'Ночы растраляных паэтаў'. |
s-104
| Добрыя навіны. |
s-105
| Адміністратыўны перасьлед супраць абаронца Курапатаў Мікіты Пацёмкіна спынены. |
s-106
| Справа закрытая. |
s-107
| Маюцца яшчэ добрыя навіны наконт спынення адміністратыўнага пераследу. |
s-108
| Аб гэтым абвесцяць трошкі пазней. |
s-109
| Абаронца Курапатаў Валер Рабцаў: |
s-110
| 08.11.2018г. |
s-111
| Яны стаялі с пачатку варты каля сумна вядомага рэстарану, яны стаяць і зараз, іх не зламалі ні рэпрэсіі з боку ўлады, ні летняя спякота, ні асенні дождж і вецер! |
s-112
| Увогуле сябры партыі БНФ прастаялі на варце больш за 5 месяцаў. |
s-113
| Звяртаюся да усіх сяброў партыі БНФ: |
s-114
| –Далучайцеся да варты каля сумна вядомага рэстарану кожны чацвер з 12:00 да 20:30. |
s-115
| Варта адбудзецца пры любым надвор’і. |
s-116
| Фота Дзяніса Урбановіча. |
s-117
| Мемарыял. |
s-118
| Галгофа. |
s-119
| Паведамленне ад Валера Рабцава: |
s-120
| 09.11.2018г. |
s-121
| Адбылася варта каля сумна вядомага рэстарану. |
s-122
| Яе падтрымалі Я, Дзяніс, Барыс, Андрэй і Ігар. |
s-123
| Наведвальнікаў было каля 6 аўтамабіляў. |
s-124
| Стаялі з 12:30 да 20:45 гадзін. |
s-125
| Далучайся да варты каля сумна вядомага рэстарану варта адбудзецца пры любым надвор’і кожны дзень тыдня з 12:00 да 20:30 гадзін. |
s-126
| Субота. |
s-127
| Варта каля ганебнага кабака. |
s-128
| Жыве Беларусь! |
s-129
| Зараз у Курапатах. |
s-130
| ⚡Паведамляюць, што Аркадзь Ізраілевіч учора 9 лістапада быў вызвалены з СІЗА КДБ.⚡ |
s-131
| Звычайныя справы ў Курапатах. |
s-132
| Зварот удзельнікаў Абароны Курапатаў. |
s-133
| Узята з FB. |
s-134
| Увага! |
s-135
| Сябры! |
s-136
| Міра і дабра ў край наш родны!✌️ |
s-137
| Як вам вядома, Абарона Курапатаў працягвае барацьбу за законныя межы мемарыяла, ды ажыццяўляе нагляд за выкананнем пастановы Пракуратуры наконт забаўляльных мерапрыемстваў. |
s-138
| Гэта самая доўгатэрміновая кампанія за апошнія 15 год! |
s-139
| Кастрычнік быў багаты на 'стромкія павароты'. |
s-140
| Магчыма, што неўзабаве кабак выкіне белы сцяг.☝️ |
s-141
| Але неабходна валанцёрская падтрымка! |
s-142
| Варта – цяжкая справа. |
s-143
| Як фізічна, так і псіхалагічна. |
s-144
| Трэба гарбата, ежа, тэрмасы і г.д. |
s-145
| Трэба маральная падтрымка. |
s-146
| Валанцёрскі рух натхняе вартаўнікоў Абароны! |
s-147
| Гэта вельмі важна! |
s-148
| Курапацкая Варта – авангард руху Абароны Курапатаў! |
s-149
| Прыхільнік Абароны не той, хто ные ды соплі жуе, а той хто маючы магчымасць нешта робіць!✊ |
s-150
| Так усе пераможам!✌️ |
s-151
| Жыццё змагарам! |
s-152
| Ганьба ворагам! |
s-153
| Змагарска-свядомае адзінства!👊 |
s-154
| Варта КХП-БНФ. |
s-155
| Далучайцеся. |
s-156
| Зараз у Курапатах. |
s-157
| Усталёўваюць шлагбаўмы з боку Экспабела. |
s-158
| З’явілася інфармацыя, што 15 лістапада адбудзецца адкрыццё памятнага знака ў Курапатах. |
s-159
| Хто будзе прысутнічаць з афіцыйных асоб ад імя дзяржавы – пакуль невядома. |
s-160
| Зварот ад Паўла Севярынца: |
s-161
| ПАДТРЫМАЦЬ ЛЕАНІДА КУЛАКОВА! |
s-162
| Сябры, прашу перапосту. |
s-163
| Яшчэ летам у Курапатах наведніца 'Бульбашхола' Злата Савостава наехала аўтамабілем на абаронцу Курапатаў Леаніда Кулакова. |
s-164
| Ён тры месяцы хадзіў у гіпсе, падаў на Савоставу заяву. |
s-165
| Доблесная міліцыя, канечне, не знайшла прычынаў прыцягваць Злату да адказнасьці - падумаеш, Курапаты, падумаеш, наехала машынай на людзей, падумаеш, гіпс. |
s-166
| Але зараз Лёню кладуць у шпіталь: ускладненьні з рукой. |
s-167
| Судзіцца з Савоставай - трэба адвакат. |
s-168
| Просім дапамогі! |
s-169
| Нельга пакідаць безадказным дэманстратыўны наезд на людзей, якія абараняюць Курапаты. |
s-170
| Падаю картку Леаніда: 'Беларусбанк', 4255200306519927 да 09.2020. |
s-171
| Паведамленне ад Валера Рабцава: |
s-172
| 12.11.2018 г. |
s-173
| Адбылася варта каля сумна вядомага рэстарана. |
s-174
| Яе падтрымалі Я (Валер Рабцаў), Віктар Наталля, Пятро. |
s-175
| Наведвальнікаў не вельмі багата: 4 аўтамабіля днём і такая жа колькасць увечары. |
s-176
| Стаялі 12:00-20:20 гадзін. |
s-177
| Далучыйцеся да варты каля сумна вядомага рэстарану. |
s-178
| Кожны дзень тыдня. |
s-179
| З 12:00-20:30 гадзін варта адбудзецца пры любым надвор’і. |
s-180
| Паведамленне ад Надзеі Батуры: |
s-181
| Стаім! |
s-182
| З пачатку была яшчэ з ранку Ніначка Багінская. |
s-183
| Зараз у чацвёра. |
s-184
| Зварот Паўла Севярынца. |
s-185
| СЕРАДА, 14 ЛІСТАПАДА: ЗАПРАШАЮ Ў КУРАПАТЫ! |
s-186
| Сябры! |
s-187
| У сераду 14 лістапада з 12.00 - варта БХД у Курапатах. |
s-188
| Маю быць - і запрашаю ўсіх, у каго ёсьць пра што пагаманіць ды ўсіх, хто жадае падтрымаць варту. |
s-189
| Апранайцеся пацяплей )) |
s-190
| Далучайцеся! |
s-191
| Дзянісу Урбановічу даслалі смс. |
s-192
| Шмат памылак. |
s-193
| Назву краіны напісалі з маленькіх літар. |
s-194
| Паведамленне ад Паўла Севярынца. |
s-195
| Учора стаім на варце, пад’яжджае да 'Бульбашхолу' мэрс, поўны людзей. |
s-196
| Зьнешнасьці трохі такой усходняй, думаю, татары, ці хто. |
s-197
| Немалады мужчына за рулём кажа па-беларуску: |
s-198
| -Хлопцы, мы вас падтрымліваем. |
s-199
| Есьці там ня будзем, у нас сустрэча. |
s-200
| -Дзякуй за добрыя словы, - кажу. - Так а чаго вы там сустракаецеся, калі нас падтрымліваеце? |
s-201
| -А што там такое? - пытае хтосьці з машыны. |